Палац № 5

"Палац", укладальнікамі якога выступілі Анатоль Бароўскі і Генадзь Лапацін, вялікую ўвагу ўдзяляе рэтраспектыўным матэрыялам. Акрамя сучасных прозы, паэзіі, літаратуразнаўства, у выданні можна знайсці гісторыю і краязнаўства, а таксама архіўны раздзел "Спадчына".
Імёны 30 аўтараў, змешчаныя на вокладцы выпуска, сведчаць пра жанравую і эстэтычную разнастайнасць твораў, падпісаных імі. Тут прадстаўленыя розныя пакаленні, ад маладога да сталага, а ў тэксце "Замест уступнага слова рэдактара" можна адшукаць першыя спробы пяра мясцовых школьнікаў, іх дэбютныя вершы і выказванні пра родную мову.
Рубрыка "Пабрацімства" змяшчае вершы дзвюх чарнігаўскіх паэтак у арыгінале -- па-ўкраінску.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг