Справа: Беларуска-ўкраінскі альманах № 1

Справа: Беларуска-ўкраінскі альманах № 1

У выданне ўвайшлі творы некалькіх дзясяткаў беларускіх і ўкраінскіх аўтараў, як старэйшых, так і маладых. Тут можна знайсці прозу, паэзію, эсэістыку, пераклады і навуковую публіцыстыку.

Мовы — беларуская, украінская, руская, а таксама брэсцка-пінскія гаворкі.

Галоўны рэдактар альманаха — Алесь Наварыч. У рэдакцыйную раду ўвайшлі: Наталка Бабіна, Сцяпан Давыдзюк, Валер Каліноўскі, Віктар Кахновіч, Пётр Кулік, Ліда Наліўка, Вячаслаў Рагойша, Паліна Скурко.

«Таварыства ставіць сваёй мэтай падтрымліваць сувязі паміж украінскай і беларускай літаратурай і нашымі народамі. Дзейнасць нашага таварыства — спроба ўнёску ў станаўленне літаратурнага супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе, — піша ва ўступным слове да альманаха Старшыня Таварыства, пісьменніца Наталка Бабіна. — Нам падаецца важным спрыяць развіццю і захаванню ўнікальных гаворак беларуска-ўкраінска-польскага памежжа».