Віктар Марціновіч. Сфагнум

Віктар Марціновіч. Сфагнум

Віктар Марціновіч — адзін з самых паспяховых і, мажліва, самых спрэчных беларускіх аўтараў, і выхад ягонай чарговай кнігі стаецца новым эксперыментам і адметным прэцэдэнтам у айчыннай выдавецкай прасторы. “Сфагнум” адначасова з’явіўся на рускай мове, мове арыгіналу, на сайце 34mag.net, дзе размешчаны ў вольным доступе.

Твор яшчэ да свайго афіцыйнага рэлізу патрапіў у лонг-ліст расійскай прэміі “Нацыянальны бестселер”. Аўтар прызнаецца, што спрабуе ў новым рамане ў лёгкай форме гаварыць пра складанае і глыбіннае. Ці ўдалося пісьменніку за “гангстэрскай камедыяй”, “за картамі, грашыма і двума стваламі ў беларускай правінцыі”, як акрэслілі жанр кнігі замежныя выдаўцы, схаваць раскрыццё важнай для беларусаў сацыяльнай і нацыянальнай праблематыкі? Ці маем мы справу з “лёгкім чытвом” або, можа, з вытанчанай стылізацыяй пад масавую культуру, з гульнёй у папулярны кантэкст?

Адказаць на гэтыя пытанні можна, толькі непасрэдна пазнаёміўшыся з кнігай.

Расповед Віталя Рыжкова пра працу над перакладам можна прачытаць тут

“Сфагнум” Віктара Марціновіча, а таксама іншыя выданні з серыі “Кнігарня пісьменніка” даступныя ў розных гарадах Беларусі.