Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна

Прадмову да кнігі напісаў Уладзімір Някляеў, фрагменты з яе публікаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” № 65. Укладальнікам выдання стала Наталля Давыдзенка, рэцэнзентам — Кастусь Цвірка.

«“Вушацкі словазбор” — спроба сабраць  за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць», — піша Рыгор Іванавіч ва ўступным слове да кнігі, прысвечанай “Светлае памяці мамы Куліны”.

Нездарма на вокладцы змешчанае фота беларускай вёскі — Народны паэт склаў не проста слоўнік адметнай лексікі Вушаччыны, ён імкнуўся перадаць “паганскія карані і біблейскае неба”, “чысціню бачання свету”, галасы “мамы Куліны, крэўных і блізкіх”.

Шукайце “Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна” ў кнігарнях Мінска!