Жырандоля № 10

Жырандоля № 10
Дзясяты выпуск літаратурнага альманаха Берасцейшчыны прысвечаны яго славутай заснавальніцы, пісьменніцы, перакладчыцы Ніне Мацяш, якой сёлета споўнілася б 75 гадоў. 

Альманах рыхтуецца Берасцейскім аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 2008 года. Гэта найстарэйшае з выданняў абласных філій СБП.

На старонках новага выпуска -- імёны не менш як 50 аўтараў! Тут можна прачытаць паэзію, прозу, пераклады, драматургію, гумар, творы для дзяцей, успаміны і літаратуразнаўства, прызначаныя для шырокага кола аматараў прыгожага пісьменства. Запрашаем да чытання!