200 найлепшых кніг для дзяцей
Дата публікацыі: 11.10.2019
6178

На гэты каталог арыентуюцца бібліятэкары, настаўнікі і бацькі, каб падабраць чытанне для сваіх дзяцей.
Сёлетні спіс складаюць 200 найменняў на 30 мовах свету з 50-ці краін.
Друкаваную версію каталогу "The White Ravens-2019" прадставяць на Франкфуртскім кніжным кірмашы 17 кастрычніка. А ўсе 200 выданняў можна будзе ўбачыць на Балонскім міжнародным кніжным кірмашы ў 2020 годзе.
Кнігі з гэтага спісу актыўна перакладаюцца, на беларускай мове, да прыкладу, можна прачытаць "Птушка ўва мне ляціць, куды захоча" Сары Лундберг (каталог 2018), "Хто расце ў парку" (каталог 2016).
Міжнародная моладзевая бібліятэка была заснаваная ў 1949 годзе дзякуючы Еле Лепман (1891-1970), нямецкай пісьменніцы габрэйскага паходжання. Падчас вайны яна вымушана была збегчы ад нацыстаў у Англію, а па вяртанні на радзіму арганізавала выставу дзіцячых кніг у Мюнхене. Кнігі з 20 краінаў свету, прадстаўленыя на гэтай выставе, і сталі асновай для новай бібліятэкі. Так Ела Лепман зрабіла спробу абараніць чалавецтва ад нянавісці і зла, бо добрыя дзіцячыя кнігі могуць стаць сапраўдным шчытом ад чалавеканенавісніцкіх ідэй дарослага свету.
Саюз беларускіх пісьменнікаў