Навіны

У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшла 21 кніга. Усе кнігі не падобныя адна на адну і прадстаўляюць розныя накірункі беларускай паэзіі, у тым ліку і дзіцячую.

У Прэміі ўдзельнічаюць на роўных умовах як прызнаныя майстры беларускага паэтычнага слова, так і дэбютанты/кі. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2017 годзе.

Сёлета на прэміі Арсенневай прадстаўлены 8 беларускіх выдавецтваў і адна расійская анлайн-платформа  -- Ridero. Выдавецтвы “Галіяфы” і “Кнігазбор” падалі па 6 кніг кожнае. Выдавецтвы “Каўчэг” і “Медысонт” -- па дзве кнігі. Выдавецтвы “Янушкевіч”, “Логвінаў”, “Зміцер Колас” і выдавецтва Віктара Хурсіка прадстаўленыя на Прэміі адной кнігай кожнае.


Поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай 2018:


Алесь Ліпай. Абдымкі. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.

Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Анхела Эспіноса Руіс. Pomme de ciel. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў.  Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.

Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.

Васіль Жуковіч. Замова ад рабства. Выдавецтва “Каўчэг”, Мінск.

Вера Буланда. Лагода. Выдавецтва Віктара Хурсіка, Мінск.

Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.

Вольга Гапеева. Дзве Авечкі. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.

Галіна  Варатынская. Не спужайце снегіра. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Дар’я Дарошка, Уладзімір Чараухін. Альтанка. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.

Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. “Издательские решения” па ліцэнзіі Ridero.

Плат Гудовіч. Размова нанова. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.

Уладзімір Мірончык. Беларусам. Выдавецтва “Каўчэг”, Мінск.

Уладзімір Рунцэвіч. Пасля сябе пакіну дабрыню. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.

Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.

Яніна Пінчук. Фарбы душы. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.

Янка Каліноўскі. Падслуханае сьценамі шматпавярховак. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.


У журы прэміі Наталлі Арсенневай сёлета ўвайшлі: паэт і літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, пісьменніца і перакладчыца Вольга Іпатава, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў і паэтка Наста Кудасава. Сябры журы не галасуюць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі.

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове. Арганізатары прэміі -- Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 г. і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Сёлета прэмія адбудзецца ўжо другі раз. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”.

Сачыце за навінамі прэміі праз суполку на фэйсбуку.


[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------