10/100. Беларускія пераклады найлепшых раманаў

ВВС Arts склала спіс 100 найлепшых англамоўных раманаў за 300 гадоў.  У спіс увайшлі творы ад дзіцячай класікі да бестселераў.

Стварэнне гэтага пераліку звязана з трохсотгадовым юбілеем твора Даніэля Дэфо «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (на беларускую мову пераклала Алена Васілевіч), які лічыцца родапачынальнікам англамоўнага рамана.

«Мы звярнуліся да групы вядучых пісьменнікаў, куратараў і крытыкаў з просьбай выбраць 100 жанравых раманаў, якія паўплывалі на іх жыцці, і вось вынік»

Усе творы ў гэтым спісе разабраныя на блокі:

Ідэнтычнасць

Каханне, сэкс і рамантыка

Прыгоды

Жыццё, смерць і іншыя светы

Палітыка, улада і пратэст

Клас і грамадства

Сталенне

Сям’я і сяброўства

Крымінал і канфлікт

Парушэнне правілаў

Вось некалькі твораў, якія ўвайшлі ў спіс:

Джордж Оруэл «1984»  (на беларускую мову пераклаў Сяргей Шупа)

Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі». На беларускай мове выйшлі дзве часткі: «Пляменнік чараўніка» і «Хронікі Нарніі. Леў, Вядзьмарка і гардэроб» (пераклала Надзея Кім)

Мэры Шэлі «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» (на беларускую мову пераклала Марына Дзергачова

Эрнэст Хэмінгуэй «Па кім звоніць звон» (на беларускую мову пераклаў Вадзім Небышынц

Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць» (на беларускую мову пераклала Ганна Янкута)

Джон Рональд Руэл Толкін «Уладар пярсцёнкаў» (на беларускую мову пераклалі трылогію Дзмітры Магілеўцаў і Крысціна Курчанкова)

Поўны спіс можна паглядзець тут.

Каманда, якая стварыла гэты пералік, заклікае ўсіх ахвочых падзяліцца на старонках у Facebook ці з дапамогай хэштэгу #mybooklife в Twitter назвамі твораў, якія паўплывалі на іх жыццё.

BBC Arts