84-гадовы Ян Грыб аштрафаваны на 1160 рублёў
Дата публікацыі: 06.01.2021
92

Ян Грыб, http://www.moyby.com/
84-гадовага Яна Грыба, паэта, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, пакаралі за ўдзел у Маршы мудрасці штрафам у 1160 рублёў.Як паведамляе «Белсат», 5 студзеня пенсіянера прымусова даставілі з дому ў Першамайскі РУУС. Там склалі пратакол па 23.34, пасля чаго павезлі ў суд.
Ян Грыб адмовіўся ўдзельнічаць у пасяджэнні на знак пратэсту і не прызнаў сваю віну. Пакуль мужчына заставаўся на калідоры, суддзя вынес рашэнне пакараць яго штрафам.
Белсат
Падзяліцца
Тэгі: рэпрэсіі
19.01.2021 20:00
35
0
12.01.2021 13:00
58
0
30.12.2020 12:00
49
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг