Навіны

14.11.2011
2582
Міхась Скобла: Занадта блізкі Багдановіч

Два гады таму падчас Пушкінскага юбілею па адным з фэдэральных расейскіх тэлеканалаў чыталі “Яўгенія Анегіна”. Людзі розных прафэсій і пакаленьняў, кожны па некалькі радкоў – “с чувством, с толком, с расстановкой”. І дзейства тое нагадвала добра зрэжысэраваны ўсенародны спэктакль, дзе кожны ахвотны мог пастаяць на адной сцэне з Пушкіным. Глядзелі той спэктакль мільёны – і дарослыя, і дзеці.

11.11.2011
2263
Спектакль ”Людзі на балоце” паставяць па-новаму

З 10 лістапада ў Купалаўскім тэатры пачаліся рэпетыцыі спектакля  “Людзі на балоце” паводле раманаў Івана Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. Рэжысёр пастаноўкі  –  Аляксандр Гарцуеў.

11.11.2011
3439
Кузьма Вясёлы: Цэбар

Намеснік губернатара Леанід Цэбар вельмі любіў павучаць сваіх падначаленых. Нават цяпер, едучы з чарговай нарады ў службовай «Вольве», ён ніяк не сунімаўся — вучыў вадзіцеля ідэалагічнай дысцыплінаванасці на дарозе.

11.11.2011
2901
Алег Анцукевіч: Віленскія метамарфозы

1 верасня 1939 года Нямеччына напала на Польшчу — і пачалася Другая сусветная вайна. Некаторыя фрагменты тых падзей выразна захаваліся ў памяці 9-гадовага хлопчыка.

10.11.2011
3502
Невядомы раман Артура Конан Дойла

Першы раман брытанскага пісьменніка сэра Артура Конана Дойла «Аповед Джона Сміта» (The Narrative of John Smith), які раней не друкаваўся, апублікавала Брытанская бібліятэка.

10.11.2011
2753
Леанід Дайнека: Герадоцінкі-11, або Штурханіна пачуццяў

Ах, паэзія, п’янкое віно,
Лекі ад злых дэпрэсій!
Ларыса Геніюш валачэ бервяно
Па зімовым сібірскім лесе.
Снег па пахі. Найедкі пот.
Аўчаркі на дыбкі ўсталі.
Яшчэ будуць Мао Цзэ Дун і Пол Пот.
Ужо ёсць — Сталін.

09.11.2011
2702
Алесь Разанаў за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ»

15 лістапада (аўторак) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» будзе стаяць паэт Алесь Разанаў.

09.11.2011
1684
Прэзентацыя «Калекцыі беларускай фантастыкі»: Серж Мінскевіч

27 лістапада выдавецтва “Галіяфы” прэзентуе новы праект: “Калекцыя беларускай фантастыкі”. Першай кнігай серыі стаў раман Сержа Мінскевіча “Сад замкнёных гор”.

08.11.2011
4133
Паэтка Вальжына Морт: “Мы ўсе ненармальныя”

Беларуская паэтка Вальжына Морт, якая з 2006 г. жыве і працуе ў ЗША, выдала свой дэбютны зборнік англамоўнай паэзіі “Collected Body” (“Зборнае цела”), які выйшаў у амерыканскім выдавецтве Copper Canyon Press.

08.11.2011
2900
Прэзентацыя кнігі польскіх перакладаў У. Някляева пройдзе ў Варшаве

10 лістапада (чацвер) у Варшаве адбудзецца сустрэча з беларускімі пісьменнікамі і прэзентацыя кнігі польскіх перакладаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia», выкананых Адамам Паморскім.

08.11.2011
3161
Конкурс эсэ пра Гомель

ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс эсэ на тэму “Гомель у будучыні”. Канкурсантам прапануецца задумацца над тым, якім будзе Гомель праз некалькі дзясяткаў або нават сотняў гадоў.

08.11.2011
4003
Мультыпраект-выстаўка «Вянок Максіму»

8 лістапада 2011 г. а 17-ай гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага мультыпраекта-выстаўкі «Вянок Максіму», які прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

04.11.2011
3431
Беларускія кнігі на Кракаўскім кірмашы

4-6 лістапада кнігарня “логвінаЎ” ладзіць выязную продаж-сесію на кніжны кірмашы Targi Książki (вул. Цэнтральна, 41А) у Кракаве.

04.11.2011
1964
Міхась Скобла: Ліст да Алеся Бяляцкага

Дарагі Алесь!

Ужо трэці дзень ты глядзіш на сваіх блізкіх і сяброў з-за кратаў – з падканвойнай клеткі. Клетку нібы адмыслова для цябе пафарбавалі – яна таксама белая. Што ж, белы колер спрадаўна азначаў чысьціню, незаплямленую годнасьць. Нездарма і на сьцягу нашым пераважае бель, і краіна наша застаецца ці не адзінай у сьвеце, у чыёй назьве на першым месцы – белы колер.

04.11.2011
3720
Анка Упала: Ахілес і Барбара

Антычны філосаф Зянон казаў, што хутканогі Ахілес ніколі не здолее нагнаць марудную чарапаху. Я думаю, і спрабаваць не будзе. Проста не пабяжыць. Нават Ахілес не пабяжыць… Навошта бегаць за чарапахамі, калі можна паглядзець навіны, прыбрацца ў пакоі ці скласці надзвычайна патрэбную справаздачу для адміністрацыі Ленінскага раёна.

03.11.2011
2580
Да 129-й гадавіны з дня нараджэння Якуба Коласа

3 ліпеня спаўняецца 129 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Да гэтай падзеі друкуем артыкул Анатоля Трафімчыка "На ростанях лёсаў паэта і палітыка: Якуб Колас і Панцеляймон Панамарэнка".

03.11.2011
3223
У Чэхіі выдалі "двудушную" беларускую паэзію

Дзвюхмоўная анталогія сучаснай беларускай паэзіі «Dvě duše. Дзве душы» выйшла нядаўна ў Чэхіі. Прэзентацыя літаратурнага выдання, ініцыяванага Чэшскім ПЭН-цэнтрам, адбылася падчас кніжнага кірмашу ў Гаўлічкавым Бродзе, а таксама на «Protimluv Fest 2011″ у Астраве.

03.11.2011
3846
Назвалі лаўрэата Ганкураўскай прэміі за 2011 год

2 лістапада лаўрэатам французскай літаратурнай прэміі з самай багатай гісторыяй і самым высокім градусам прэстыжу быў абвешчаны Алексіс Жэні за раман “Французскае мастацтва вайны” (L'Art français de la guerre), што выйшаў у выдавецтве “Галімар”.

02.11.2011
4010
У Мінску пачаўся суд над сябрам СБП Алесем Бяляцкім

2 лістапада ў Менску праходзіць працэс над кіраўніком праваабаронцачага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.

02.11.2011
4249
ЛеГАЛ: «Давай жа трымацца шчыльней...»: «Дзеяслоў-53»

Новы нумар пачынаецца з паэзіі. Сяргей Законнікаў публікуе цыкл вершаў у ключы нацыянальнай класічнай традыцыі. Творы сучасныя па змесце, але, як на маё меркаванне, часам паўторныя па форме і сутнасці. Хоць прысвечаны У. Някляеву верш «Лямпа» ўжо на пачатку вылучаецца нечаканым (магчыма, і для самога аўтара) падвойным сэнсам і арыгінальнасцю

Вынік пошуку: 5021-5040 з 5570 Першая | | 250251252253254 | | Апошняя