Навіны

07.05.2012
3331
Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным

Яшчэ на пачатку 2008 года Аляксандра Дынько прапанавала падрыхтаваць для «нашаніўскай» серыі кнігу гутарак з Рыгорам Барадуліным. Я, вядома, пагадзіўся, хоць, безумоўна, прапанова гэтая была не толькі ганаровай, але і дужа адказнай. Згоду даў і Рыгор Іванавіч. І вось цяпер я вельмі ўдзячны і «Нашай Ніве», і выдавецтву Ігара Логвінава за тое, што справа была даведзеная да лагічнага фіналу — кніга нарэшце з’явілася.

04.05.2012
3021
"Святая вада" — новая кніга Ларысы Раманавай

У серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшаў зборнік вершаў "Святая вада" Ларысы Раманавай. З апорай на традыцыі ствараць прыгажэйшым і лепшым сённяшняе беларускае духоўнае быццё; усе пакуты, усё нядобрае можна пераадолець пяшчотай і любоўю, — на такую праграму настройваюць  многія вершы паэткі.

04.05.2012
1636
Выйшаў новы нумар "Літаратурнай Беларусі

У "Літаратурнай Беларусі" № 68 чытайце: "Гумар быў ягоным крэда" (ДА 100-годдзя Леаніда Прокшы); Яўген Бяласін пра Алеся Разанава; старонкі новай кнігі Алеся Жука; кніжныя агляды Наталлі Якавенка і Паўла Абрамовіча.

03.05.2012
4111
Віншуем з юбілеем!

Вайцяшонак (Жук) Марыі Антонаўне сёння спаўняецца 70 гадоў.  З гэтай нагоды СБП выказвае свае самыя шчырыя віншаванні юбілярцы! Доўгіх гадоў і творчага імпэту, Марыя Антонаўна!

03.05.2012
3796
Купала і Колас у Пушкінскім запаведніку

У Дзяржаўным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным запаведніку А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінагорскі раён Пскоўскай вобласці, Расійская Федэрацыя) адчынілася выстава “Янка Купала і Якуб Колас – беларускія песняры”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Праект здзейснены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

02.05.2012
4264
Адноўлена Магілёўскае аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

26 красавіка адбылося паседжанне Магілёўскага аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Адзінагалосным галасаваннем было пацверджана рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Магілёскага аддзялення СБП.

02.05.2012
3996
Юбіляры траўня

У траўні чакаюць сваіх юбілеяў сябры ГА “Саюз беларускх пісьменнікаў” Вайцяшонак Марыя,
Рубанік Дзмітрый, Панізнік Сяргей, Бароўскі Анатоль,
Барыс Сымон, Кандратаў Мікалай, Зуб Іна.

02.05.2012
2001
З юбілеем!

Нашага сябра Пятрова Сяргея Пятровіча шчыра віншуем з 75-годдзем! Зычым Вам добрага здароўя, творчага імпэту і цяпла блізкіх, шаноўны Сяргей  Пятровіч!

02.05.2012
4422
Выйшаў электронны зборнік невядомай прозы Васіля Быкава

У электронным выдавецтве “Пяршак” часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава “Пасляжыццё”. Дапамаглі з выданнем кнігі ўдава аўтара Ірына Міхайлаўна Быкава, Саюз беларускіх пісьменнікаў і часопіс «Дзеяслоў».

30.04.2012
2873
Нямецкі празаік Марцін фон Арндт напісаў раман пра Беларусь

43-гадовы нямецкі пісьменьнік Марцін фон Арндт напісаў раман “Кастрычніцкая плошча” (2012). Дзеяньне ў рамане, дзе скрыжаваліся дэтэктыўная, любоўная і палітычная сюжэтныя лініі, разгортаваецца ў Беларусі.

30.04.2012
3639
Прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” заканчваецца

1 траўня заканчваецца прыём твораў на літаратурны конкурс “Экслібрыс” для маладых пісьменнікаў, абвешчаны  ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў. Для ахвотных у ім паўдзельнічаць сёння ― апошні шанец.

30.04.2012
3720
Літаратурныя сустрэчы ў Полацку і Віцебску

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” перакладчыца Юля Цімафеева і пісьменніца Анка Упала правялі літаратурныя імпрэзы ў Полацку і Віцебску. У другой сустрэчы ўзяў удзел і віцебскі літаратар Уладзімір Папковіч.

30.04.2012
2039
2 траўня - прэзентацыя рамана “Мінакі” Аляксея Талстова

2-га траўня ў сераду ў кнігарні логвінаЎ на Незалежнасці 37а адбудзецца прэзентацыя рамана Аляксея Талстова "Мінакі". Аўтар раскажа пра свой твор і пачытае ўрыўкі з яго, адкажа на пытанні наведнікаў імпрэзы.

25.04.2012
3437
Фэстываль by.By: беларускія п’есы на незвычайных пляцоўках Брна

24 красавіка ў чэскім горадзе Брно распачаўся фэстываль беларускай культуры by. By. Назва фэстывалю — гэта сымбаль беларускай культуры, творы беларускіх аўтараў.

25.04.2012
2613
Васіль Быкаў. Парадоксы жыцьця (з дзённіка).

Пісьменьнікі разгубіліся: пра што пісаць? Раней колькі гадоў плакалі: не дазваляе цэнзура, заціскае ЦК. А цяпер, калі зьнікла цэнзура і ЦК, мабыць, стала і яшчэ горш. Як тыя зьвяркі, што выгадаваліся ў клетцы — адпушчаныя на волю, у лес, ня могуць пражыць.
Што значыць выгадавацца пад штодзённым партыйным кіраўніцтвам!

25.04.2012
1670
Сяргей Лазніца: Я сустракаў такіх людзей, як герой Быкава

Другі гульнявы фільм Сяргея Лазніцы «У тумане» прэтэндуе на залатую пальмавую галіну 65-га Канскага міжнароднага кінафестывалю. Экранізацыя аднайменнай аповесці Васіля Быкава — сумесная вытворчасць Расіі, Германіі, Латвіі, Нідэрландаў і Беларусі.

25.04.2012
2130
Аксана Спрынчан выступіла ў Стоўбцах

18 красавіка ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" у Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася імпрэза "Роднаму слову — гучаць…". Вядомая беларуская пісьменніца Аксана Спрынчан была запрошаная невыпадкова — яна нарадзілася ў горадзе, у якім жыў Якуб Колас, да чыйго юбілею рыхтуецца ўся Стаўбцоўшчына.

25.04.2012
4505
Пісьменнік Алесь Тарановіч: "Каб не быць дру­гарад­ным мас­та­ком, я сы­шоў з мас­тацт­ва"

Рамкі выяў­лен­ча­га мас­тацт­ва не­вера­год­на вузкія — парт­рэт, пей­заж, на­цюр­морт, жан­ра­вая карціна — і рамкі гэ­тыя не ра­зар­веш. Мас­так гра­мадс­тва за са­бой па­весці не здо­лее, а вось ак­ту­аль­ны ар­ты­кул мо­жа пад­няць люд­зей. Пра­цу­ючы са сло­вам, ты ад­чу­ва­еш, што робіш місію.

24.04.2012
2212
Дрэва энталіпт "вырасла" ў галерэі "Ў"

Гульня са словамі і сэнсамі, вобразамі і аб’ектамі, прапанаваная аўтаркай зборніка апавяданняў і вершаў "Дрэва энталіпт" Анкай Упалай, задала тон імпрэзе з нагоды выхаду кнігі, што прайшла 20 красавіка ў галерэі «Ў».

20.04.2012
2337
Лепшы малады паэт Брэстчыны паедзе з Швецыю

На Брэстчыне моладзь запрашаюць да ўдзелу ў свяце беларускай і шведскай літаратуры. Пачаты прыём заявак на ўдзел у конкурсе юнацкай паэзіі. Удзельнікам літаратурнага спаборніцтва можа стаць асоба ва ўзросце ад 15 да 18 год, што пражывае на Брэстчыне і піша вершы на беларускай або рускай мовах. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу, – паездка ў Швецыю.

Вынік пошуку: 4661-4680 з 5570 Першая | | 232233234235236 | | Апошняя