Навіны
Сталі вядомыя імёны пераможцаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў “Ператвор”, абвешчанага ў кастрычніку ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”.
За месяц продажу гэты том стаў адным з самых запатрабаваных у менскіх кнігарнях. Ягоны ўнівэрсальны зьмест прыцягвае дасьледчыкаў, выкладчыкаў, прапагандыстаў айчыннага прыгожага пісьменства.
У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет новая кніга сябра СБП Мікалая Мельнікава “Радавод”. Кніга апісвае нашу агульную гісторыю, "якую нельга замоўчваць, і трэба ведаць усім і ва ўсім праўдзівым абліччы" — піша ў прадмове да выдання Аляксей Дземідовіч.
У серыі “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга паэзіі — “Стрэмка” Сержука Сыса. Яго паэзія, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнэту, упершыню сабраная пад адной вокладкай.
Карціна свету ў беларускай савецкай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя не песціць вока багаццем каларыту з прычыны транслявання аўтарамі толькі адной формы традыцыі. Паэзія Янкі Юхнаўца ўяўляе сабой канцэптуальна іншы тып вершатворчасці.
Сяброў нашага Саюза, якія адсвяткавалі свой юбілей у пачатку студзеня: Сароку Валерыя Іларыёнавіча, Васько Уладзіміра Гаўрылавіча, Гігевіча Васіля Сямёнавіча, Зіноўева Аляксандра Уладзіміравіча, Клімянкова Івана Пракопавіча, Гарановіча Віталя Рыгоравіча шчыра віншуем са святам і жадаем моцнага здароўя, прыўзнятага настрою і плёну ў творчасці!
12 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнага Купалаўскага года, у рамках якога будзе прэзентавана ўнікальнае выданне – каталог “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.
Цяпер, калі ты не са мной, не на плячы маім, не побач,
з турмой я засынаю ў поўнач і прачынаюся з турмой. З турмы ў турму пішу лісты: «Каханая мая! Святая!..». І што не прачытала ты — турма ўначы са мной чытае.
На сайце кампаніі “Будзьма беларусамі” ўпершыню прэзентаваны для свабоднага запампоўвання дыск паэта Андрэя Хадановіча “Абменнік”, які пабачыў свет у 2007 годзе і ўжо амаль адсутнічае на паліцах крамаў. У складанку ўвайшлі як вершы самога Андрэя Хадановіча, так і творы пяці знакамітых замежных паэтаў, перакладзеных ім на беларускую мову.
Не першы год журналіст, пісьменнік, гісторык і энцыклапедыст Леанід Маракоў займаецца сур’ёзнай працай — вывучэннем рэпрэсіяў у савецкай Беларусі. За апошнія гады Леанід Уладзіміравіч выдаў некалькі новых кніг, прысвечаных рэпрэсаваным каталіцкім духоўным, кансэкраваным і свецкім асобам, праваслаўным свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелям, а таксама медыцынскім і ветэрынарным работнікам Беларусі.
Літаратурнае аб'яднанне “Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43” запрашае на вечарыну па выніках Фестываля аднаго верша, якая адбудзецца 12 студзеня 2012 г. у музеі Янкі Купалы а 19.00. Даслаць свой верш на конкурс можна да 5 студзеня (сёння).
Вядомы кошт першага і апошняга з 25 тамоў збору твораў Караткевіча: 46 і 58 тысяч рублёў. Грошы немалыя. Але выдаўцы тлумачаць невялікую папулярнасць падпіскі іншымі прычынамі.
Падпіску на 25-томнік Уладзіміра Караткевіча падоўжылі да канца лютага — пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп.
Даўно ў кнігарні “ЛогвінаЎ” не было такіх гарачых дыскусіяў, дзе і глядацкая заля, і выступоўца, і арганізатары сустрэчы былі б роўнымі ўдзельнікамі гутаркі. Менавіта ў такім фармаце 28 снежня прайшла прэзентацыя кнігі Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка”, якую зладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь,
Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр,
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць пра заснаванне літаратурнай прэміі Гедройца
за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў 2011 годзе на беларускай мове.
26 снежня ў магілёўскай ратушы прэзентавалі старадрук "Часоўнік". У Магілёў прывезлі тую самую кнігу, грошы на выкуп якой з аўкцыёну збіралі ўсім светам.
Суполка “Літаратурнае прадмесце” запрашае на традыцыйнае свята “Літаратурныя Каляды”, дзе ладзiць паэтычна-музычна-хабiтанскi "блышыны рынак". На iмпрэзе будуць названыя кандыдаты на першую беларускую антыгламурную лiтаратурную прэмiю "Блакiтны свiн".
Першая ў Беларусі спецыялізаваная выстава-кірмаш дзіцячай кнігі «Кніжкі ў штоніках» пройдзе з 27 снежня па 5 студзеня ў Мінскім Палацы мастацтваў — вул. Казлова, 3, (ст. метро «Плошча Перамогі»).
“Дзеяслоў” № 6, які ўжо можна знайсці ў продажы, змясціў пад сваёй вокладкай не толькі мастацкія тэксты беларускіх і замежных аўтараў, але і прыемны дадатак — новы альбом барда Таццяны Беланогай “Ніткі”.
Сваю новую кнігу “Шоргат жукоў” паэт Зміцер Вішнёў прэзентаваў у «еўрапейскім фармаце». Аўтар вырашыў абысціся без перформансаў і проста пачытаў свае вершы ды адказаў на пытанні аматараў паэзіі.