Навіны

23.01.2012
4278
Прэзентацыя кнігі Сяржука Сыса “Стрэмка”

26 студзеня (чацвер) у кнігарні “ЛогвінаЎ” на Незалежнасці 37а Сяржук Сыс прэзентуе свой паэтычны зборнік “Стрэмка”.

23.01.2012
2547
Пачытаць пра Беларусь

Бягучы год абвешчаны ў Беларусі Годам кнігі. У сціслай расшыфроўцы гэта значыць, што з помпай будуць адзначаны ўсе магчымыя юбілеі класікаў, пройдзе мноства кніжных выстаў... А вось што перападзе радавым чытачам і тым замежнікам, якія хочуць даведацца пра нашу Айчыну больш?

23.01.2012
3375
“Сто твораў ХХ стагоддзя” Сяргея Харэўскага ― фотарэпартаж з прэзентацыі

Над кнігай нарысаў “Сто твораў ХХ стагоддзя” Сяргей Харэўскі працаваў апошнія 15 гадоў. Прэзентацыя доўгачаканага выдання прайшла ў кнігарні «ЛогвінаЎ» 20 студзеня. Вашай увазе ― фотарэпартаж з імпрэзы.

20.01.2012
1781
У кнігарні “логвінаЎ” узнагародзілі "ператворнікаў"

Узнагароджанне пераможцаў і фіналістаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў “Ператвор”, арганізаванага ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”, прайшло 19 студзеня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ”.

20.01.2012
4170
“Час наперад” — маладыя аўтары чытаюць свае тэксты

Па-за межамі афіцыйнай і неафіцыйнай беларускай паэзіі ёсць згусткі генеравання новага часу — маладыя літаратары, якія вядуць літаратурную герылью на палях прыгожага пісьменства” — так прэзентуюць арганізатары выступоўцаў літаратурных чытанняў, якія чакаюць слухачоў 29 студзеня ў ДК "La Мора".

19.01.2012
1975
За дом Гарэцкага заступілася Міністэрства культуры

Міністэрства культуры Беларусі накіравала ліст у Магілёўскі аблвыканкам і Горацкі райвыканкам з прапановаю захаваць у Горках дом, у якім жыў пісьменьнік Максім Гарэцкі. Мінкульт прапануе стварыць у доме на вуліцы Агранамічнай, 3 мэмарыяльную кватэру Гарэцкага.

19.01.2012
3126
Конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”

СБП абвяшчае конкурс  маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”. Да ўдзелу ў ім прымаюцца празаічныя творы, паэзія, драматургія, літаратурная крытыка, пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў  на рускую мову.

18.01.2012
2134
Музычна-паэтычная драма «Леаніды не вернуцца да зямлі…»

19 студзеня суполка «Вежа міру» запрашае ўсіх аматараў творчасці Уладзіміра Караткевіча на музычна-паэтычную драму «Леаніды не вернуцца да зямлі…», якую прэзентуе гурт «Нельга забыць».

18.01.2012
2858
Прэзентацыя кнігі Сяргея Харэўскага “Сто твораў XX стагоддзя”

Кнігарня "ЛогвінаЎ" запрашае на прэзентацыю новай ілюстраванай кнігі Сяргея Харэўскага  “Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гiсторыi мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу”, якая расказвае пра лепшае ў беларускім мастацтве за перадапошнія сто гадоў.

17.01.2012
4714
Опера паводле “Сівой легенды” Уладзіміра Караткевіча

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі вядзецца праца над операй беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле лібрэта Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда».

17.01.2012
2691
Ірына Шаўлякова: Літпрагноз для метэазалежных

Дзякуючы прафесару Лонданскага ўніверсітэта Арнольду Макміліну маем (а іншыя — даруй, агульналітаратурная салідарнасць! — можа, і не маюць) «аўтарскую» гісторыю беларускай літаратуры апошніх чатырох дзесяцігоддзяў, (адмыслова) фундаментальную і (без агаворак) арыгінальную.

17.01.2012
3756
Вечарына па выніках конкурса "Ператвор"

Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае наведаць вечарыну па выніках конкурса перакладаў са славянскіх моў “Ператвор”. Сустрэча пройдзе 19 студзеня ў Кнігарні "ЛогвінаЎ" па адрасе Незалежнасці 37А.

16.01.2012
2187
15 студзеня нарадзіўся Восіп Мандэльштам

У імжы гукам гулкі прытулак. Лес прагнаў вечны страх за красу. Лёгкі крыж свой самотных прагулак я пакорліва зноў панясу.

13.01.2012
3183
Ірыне Міхайлаўне Быкавай – 85

13 студзеня спаўняецца 85 гадоў Ірыне Міхайлаўне Быкавай – жонцы народнага пісьменьніка, публікатару яго літаратурнай спадчыны. Саюз беларускіх пісьменнікаў далучаецца да віншаванняў і добрых зычанняў юбілярцы!

13.01.2012
2244
Кароткі спіс літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе. Як паведаміў каардынатар узнагароды Алесь Аркуш, у шорт-лісце пяць аўтараў.

13.01.2012
3793
З юбілеем!

Міколу Яўгенавіча Касцюкевіча віншуем з юбілеем! Сёння ён святкуе сваё 45-годдзе. Зычым асабістага шчасця і творчага поспеху!

13.01.2012
1807
Пайшоў з жыцця літаратуразнаўца Ванкарэм Нікіфаровіч

У ЗША памёр Ванкарэм Нікіфаровіч — беларускі літаратуразнаўца, журналіст, перакладчык Васіля Быкава на рускую мову, сябар СБП.

13.01.2012
2782
Доўгі спіс літаратурнай прэміі Гедройца

Журы конкурса літаратурнай прэміі Гедройца за найлепшую кнігу прозы 2011 абвясціла папярэднія вынікі. У доўгі спіс намінантаў на яе атрыманне трапіла 12 кніг.

12.01.2012
4302
25-томнік Караткевіча для бібліятэк Гомельшчыны выкупяць дэпутаты

Як паведаміла старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Марыя Бондар, кожны дэпутат абласнога Савета для адной з бібліятэк у сваёй выбарчай акрузе аформіць за асабісты кошт падпіску на 25 тамоў знакамітага беларускага класіка.

12.01.2012
2741
Год па Віталю Тарасу

Хутка будзе год, як у ноч на 18 студзеня 2011 памёр публіцыст, сябар СБП, Беларускага ПЭН-цэнтра і БАЖу Віталь Тарас. Задушная імша па ім адбудзецца 13 студзеня, у пятніцу, ў мінскай Катэдры на плошчы Свабоды. Пачатак а 18.30.

Вынік пошуку: 4881-4900 з 5570 Першая | | 243244245246247 | | Апошняя