Навіны

02.11.2011
1818
Прэзентацыя гістарычных кніг прафесара Леаніда Лыча

5 лістапада (субота) у кнігарні “логвінаЎ” а 16-00 адбудзецца прэзентацыя кніг: “Магільнае ў час нямецкай акупацыі. Успаміны”, “Варыяцыі на нацыянальную тэму”, “Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі 1941-1944гг.” прафесара гісторыі Леаніда Лыча.

01.11.2011
1860
Драматургію Б. Пятровіча, В. Жыбуля і Дз. Строцава выдалі ў Францыі

Зборнік п’есаў беларускіх драматургаў у перакладзе на французскую мову “Une Moisson en hiver ” (“Ураджай зімой”) выйшаў у парыжскім выдавецтве “L'espace d'un instant”.

01.11.2011
4134
Працоўная змена Марыі Мартысевіч у кнігарні "логвінаЎ"

2 лістапала (серада) з 19:00 па 21:00 у кнігарні "логвінаЎ" будзе праходзіць выпрабаваўчы тэрмін новы прадавец-кансультант - паэтка і эсэістка Марыя Мартысевіч.

31.10.2011
2852
Сяргей Прылуцкі: Герой эпохі стабільнасці

кожнага ранку па тратуарах і пляцах
механічныя робаты смутку імчаць
на працу

запіваючы печыва каваю ці кампотам
уяві сябе кожным з іх, то бок — мёртвым

31.10.2011
1809
Літаратарам — свабоду!

…Два члены Саюза беларускіх пісьменнікаў знаходзяцца ў няволі. Гэта празаік і грамадскі актывіст Павел Севярынец ды літаратуразнаўца, празаік-эсэіст і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

31.10.2011
3643
У Гарошкаве прайшло свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса

29 кастрычніка, у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну сёмы раз ладзілася сьвята паэзіі “Дух — гэта, людзі, Я”. Яно прымеркавана да 52-й гадавіны з дня народзінаў беларускага паэта Анатоля Сыса.

28.10.2011
3330
Казько, Някляеў, Геніюш і Сыс – у новым “Дзеяслове”

54-ы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” ужо з’явіўся на паліцах кнігарняў і хутка трапіць ў паштовыя скрынкі падпісчыкаў выдання. Яго адметнасцю, акрамя традыцыйна цікавага беларускага мастацкага і крытычнага чытва, стаў дыск з дакументальным фільмам пра жыццё і творчасць Ларысы Геніюш.

28.10.2011
3365
Міхась Скобла: У які саюз пісьменьнікаў уступіць Лукашэнка?

Раптоўнага паўстаньня на мінулым зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў Беларусі не адбылося – ягонага старшыню пераабралі на другі тэрмін. Прычым перавыбары тыя сталі трыюмфальнымі для Мікалая Чаргінца – за яго прагаласаваў 461 дэлегат, адзін выказаўся супраць і трое ўстрымаліся. З чым і віншую пераможцу і ўвесь гэтак адданы яму СПБ. Такога адзінства ў пісьменьніцкіх шэрагах ня змог дамагчыся ніводзін папярэдні старшыня. Нават у савецкія часы пры Максіму Танку сякое-такое іншадумства дазвалялася. А ў сёньняшнім СПБ, як у войску: “Вы – за?” – “Так точна, таварыш генэрал!”

27.10.2011
3530
Генадзь Бураўкін: "Дзіўна, калі высокае кіраўніцтва віншуе сярэдніх творцаў РФ і робіць выляд, што няма Ніла Гілевіча"

Паэт Генадзь Бураўкін пракаментаваў выказванні кіраўніка дзяржавы, які на сустрэчы з сябрамі праўладнага пісьменніцкага саюза абвінаваціў «свядомых» пісьменнікаў у ліцці бруду на краіну за гранты і …выступіў супраць цэнзуры ў мастацтве.

27.10.2011
2182
Алесь Пашкевіч: “Чытачам вырашаць, хто зойме ганаровае месца ў літаратуры”

Нацыянальная літаратура ў 90-я гады “несла ідэю развіцця Беларусі як еўрапейскай краіны”, адзначыў у каментары для Naviny.by паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. Праз культуру, агульныя духоўныя каштоўнасці, эстэтыку, філасофію ўспрымання свету ў будучыні меркавалася інтэграцыя з Еўропай. Някляеў лічыць, што беларуская нацыянальная літаратура стала перашкаджаць ўладзе менавіта з прыходам Лукашэнкі.

27.10.2011
2314
Літаратурнае чытанне з Ірыс Ханікай

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на літаратурнае аўтарскае чытанне нямецкай пісьменніцы Ірыс Ханікі, якое пройдзе 28 кастрычніка.

26.10.2011
4562
А.Хадановіч: Абавязак інтэлектуалаў – гаварыць сучасьнікам непрыемную праўду

Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь сябрамі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (старшыня – Мікалай Чаргінец) дзяліўся сваімі думкамі аб беларускім літаратурным працэсе і аб месцы пісьменьніка ў сёньняшнім жыцьці. Некаторыя выказваньні Лукашэнкі мы абмеркавалі з старшынём Беларускага ПЭН-Цэнтру паэтам Андрэем Хадановічам.

26.10.2011
3431
У кнігарні “логвінаЎ” прэзентавалі 53-ы нумар “Дзеяслова” (фота)

Новы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” прэзентавалі 21 кастрычніка ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ”. Ужо традыцыйная сустрэча аўтараў выдання з прыхільнікамі сваёй творчасці праходзіла ў фармаце “жывога часопісу” –  па прачытанні твора (а з часу выхаду нумару мінуў ужо месяц) чытачы атрымалі магчымасць падзяліцца ўражаннямі з улюбёнымі пісьменнікамі, задаць ім пытанні.

26.10.2011
4063
Прэзентацыя раманаў Міхаіла Галдзянкова “Огненный всадник” і “Тропою волка”

Выйшаў доўгачаканы гістарычны раман Міхаіла Галдзянкова “Пан Кмитич” у выглядзе першых дзвюх кніг рамана – “Огненный всадник” і “Тропою волка”. 1 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) пройдзе прэзентацыя рамана.

26.10.2011
2748
Самая ўплывовая знакамітасць Афрыкі – пісьменнік

Паводле часопіса Forbes, нігерыйскі пісьменнік Чынуа Ачэбэ (Chinua Achebe) — найбольш уплывовая знакамітасць Афрыкі. 80-гадовы Ачэбэ ўзначаліў спіс з сарака чалавек, абышоўшы дзясяткі музыкаў, зорак футболу, дзвюх супермадэляў, кінарэжысёра, вядоўцу ток-шоў і чэмпіёна свету па бегу на доўгія дыстанцыі.

26.10.2011
4718
Фільм па аповесці Быкава здымаюць кінаматаграфісты шасці краін

Кінематаграфісты шасці краін, у тым ліку беларускія, заняты ў здымках фільма па матывах аповесці Васіля Быкава «У тумане». Аб гэтым у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алег Сільвановіч.

24.10.2011
1998
Ніл Гілевіч: Хмарным вечарам: знойдзеныя ў розных сшытках і нататнічках занатоўкі роздумаў, згадак, заўваг да прачытанага

30 верасня народнаму паэту Беларусі, празаiку, публiцысту, фалькларысту, літаратуразнаўцу, драматургу, грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу Нілу Сымонавічу ГІЛЕВІЧУ споўнілася 80 гадоў. «Новы час» і «Літаратурная Беларусь» сонечна віншуюць паважанага юбіляра, жадаюць радасці, здароўя і адраджэння яго жыццёвай мары – беларускай Беларусі!

24.10.2011
4059
Міхась Скобла: На Беларусі хто жыве?

Мінакі дзівіліся: з Караткевічам яны ўжо даўно пазнаёміліся, ён кіянам не чужы, дык каму патрэбен гэты цырыманіял? Навошта гэтая – рукі ў кішэні – поза? Ні павітацца, ні чарку ўзяць… Але цырыманіял 20 кастрычніка 2011 году адбыўся, і аўтар “Зямлі пад белымі крыламі”, упершыню выдадзенай акурат у Кіеве, афіцыйна прапісаўся ва ўкраінскай сталіцы непадалёк ад беларускай амбасады.

21.10.2011
4677
Экскурсія па кнігарні “логвінаЎ” і выдавецтве “Логвінаў”

Кнігарня “логвінаЎ” запрашае на бясплатную экскурсію. У праграме экскурсіі:
- адведзіны нулявога кніжнага кіламетру;
- аповед пра кніжныя навінкі 2011 года;
- раскрыццё ўсіх таямніц беларускага гандлю кнігамі.

20.10.2011
4333
У Кіеве адкрыюць помнік Уладзіміру Караткевічу

20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Вынік пошуку: 5041-5060 з 5570 Першая | | 251252253254255 | | Апошняя