Навіны

26.04.2011
2184
У Швецыі выйшла беларуская радыёпастаноўка да 25-годдзя Чарнобылю

На Шведскім Радыё да 25-годдзя з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС адбылася прэм’ера радыёпастаноўкі па эсэ Барыса Пятровіча “Нічый Чарнобыль. Згадкі пра вясну 1986 года”, пераклад на шведскую мову і драматургічную апрацоўку якога ажыццявіў Дзмітры Плакс.

26.04.2011
3530
Выйшаў новы зборнік вершаў Сяргея Панізніка

“На ўсе вякі…” -- так называецца новы паэтычны зборнік Сяргея Панізьніка, які зусім нядаўна выйшаў у выдавецтве В. Хурсіка. Кнігу складаюць вершы Сяргея Панізніка на беларускай мове, а таксама пераклады ягоных твораў на англійскую і французскую мовы, зробленыя Дагмар Т. Уолкат, Аленай Таболіч і Нінай Дзябольскай.

25.04.2011
2000
Выйшаў 51-нумар “Дзеяслова”

Літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў” распачынае шосты дзесятак нумароў. 51-ы нумар выдання традыцыйна прадстаўлены творамі самых розных беларускіх і замежных пісьменнікаў.

21.04.2011
1775
Віншуем Сяргея Верацілу з юбілеем!

21 красавіка святкуе свой юбілей сябра СБП, паэт, перакладчык і эсэіст Сяргей Вераціла. Віншуем 50-гадовага юбіляра і зычым здароўя і творчых поспехаў!

21.04.2011
3391
Запрашаем на вечарыну Міколы Ермаловіча

Вечарына, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння выбітнага навукоўца і літаратара Міколы Ермаловіча пройдзе 29 красавіка 2011 года ў сядзібе БНФ “Адраджэнне” (пр. Машэрава, 8).

20.04.2011
4438
"Дзеяслоў" адзначыў свой юбілей

З нагоды выхаду 50-га, юбілейнага, нумару часопіс "Дзеяслоў" зладзіў імпрэзу ў кнігарні "логвінаЎ". Павіншаваць юбіляраў прыйшлі вядомыя беларускія літаратары, чые творы трапілі ў гэты нумар.

20.04.2011
2778
Прэзэнтацыя Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org у Горадні і Берасці

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org узьнікла ў 2000 годзе, як прыватная ініцыятыва і і праз некалькі гадоў існавала на грамадзкіх пачатках. Аднак на працягу больш за 10-ці гадоў, сьціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэкаў у сеціве.

19.04.2011
2785
Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Кавалёва “Сёстры Псіхеі”

22 красавіка (пятніца) драматург Сяргей Кавалёў прадставіць сваю новую кнігу п’есаў “Сёстры Псіхеі” ў кнігарні “логвінаЎ”. Тады ж пройдзе прэзентацыя кнігі перакладаў вершаў Францішкі Уршулі Радзівіл “Нясвіжскі альбом”.

18.04.2011
2363
У Кіеве з'явіўся помнік У. Караткевічу

Скульптура класіка беларускай літаратуры была усталявана ў Кіеве на вуліцы Кацюбінскага, 3 (Шаўчэнкаўскі раён). Аўтары помніка – беларускія скульптары Кастусь Селіханаў і Алег Варвашэня.

18.04.2011
3949
“ПрайдзіСвет” абяцае здзівіць

21 красавіка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” ладзіць літаратурную вечарыну “Дзіва што!”. Вечарына пройдзе ў межах Месяца польскай літаратуры.

18.04.2011
2238
Аўтограф-сесія Наталкі Бабінай з нагоды перавыдання "Рыбінага гораду"

18 красавіка (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) з 18 да 20 вечара падпісваць свае кнігі будзе пісьменніца Наталка Бабіна. Нагода – перавыданне ў выдавецтве “Логвінаў” папулярнага рамана “Рыбін горад”.

18.04.2011
2513
Паэт і перакладчык Лешак Энгелькінг – у кнігарні "логвінаЎ"

20 красавіка (серада) у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца творчая лекцыя і сустрэча з вядомым паэтам і польскім перакладчыкам Лешакам Энгелькінгам. Пачатак а 19-й гадзіне.

13.04.2011
2083
Вечарына "Дзеяслова" пераносіцца на 19 красавіка

У сувязі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка ў мінскім метро вечарына часопіса "Дзеяслоў" перанесеная на 19 красавіка (аўторак).

12.04.2011
4595
Смуткуем

Саюз беларускіх пісьменнікаў смуткуе ў сувязі з жахлівымі падзеямі, якія адбыліся ўчора на ст. метро “Кастрычніцкая” ў Мінску.

11.04.2011
3015
Праблемы аўтарскага права ў Беларусі і Швецыі абмеркавалі ў Мінску

9 красавіка ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханаса Рау прайшоў міжнародны семінар “Аўтарскія правы на інтэлектуальную ўласнасць творцаў”, арганізаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Шведскім саюзам пісьменнікаў.

08.04.2011
3755
Вечарына "Дзеяслова"

Рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў” запрашае правесьці разам вечар 14 красавіка (чацьвер). Сустрэча прымеркаваная да выхаду 50-га нумару часопісу.

07.04.2011
2918
Міхась Андрасюк: "Кожны сам сабе прэзідэнт у сваёй хаце"

31 сакавіка Польскі Інстытут у Мінску і выдавецтва “Логвінаў” адкрылі Месяц польскай літаратуры ў кнігарні “Ў”. Першым госцем праграмы стаў беларускі пісьменнік з Падляшша Міхась Андрасюк, які прэзентаваў сваю дэбютную польскамоўную кнігу “Wagon drugiej klasy”.

07.04.2011
2400
Літаратурны дзень у Баранавічах

6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Баранавічы, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: на філфаку БДУ, у СШ №21 і Польскім доме. Імпрэзы прайшлі ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" і сабралі агулам больш за пяцьсот чалавек.

06.04.2011
2584
Маладзечанскае літаб’яднанне "Агмень" прэзентуе паэтычны зборнік

8 красавіка 2011 года адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі вершаў літаратурнага аб’яднання "Агмень". Сустрэча-прэзентацыя адбудзецца ў Палацы культуры г. Маладзечна ў Малой зале. На святло "Агменя" завітаюць Таццяна Беланогая, трыа "Фіеста", Барыс Ідэльчык, дзіцячая студыя вакалу "Спяваем разам", дзіцячая эстрадная студыя "Наталі" і іншыя.

06.04.2011
3333
Прэзентацыя 9-га нумару часопіса "Паміж"

7 красавіка ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе прэзентацыя 9-га нумару часопіса “Паміж”, які выдаюць навучэнцы Беларускага Калегіюма. Падчас прэзентацыі са сваімі творамі і перакладамі выступяць Андрэй Пакроўскі, Кірыл Дубоўскі, Анка Упала, Наталля Давыдоўская, Павел Анціпаў, Максім Казакоў, Міхаіл Бараноўскі, Наста Манцэвіч, Сяргей Сакума, Ірына Барысевіч і іншыя.

Вынік пошуку: 5261-5280 з 5570 Першая | | 262263264265266 | | Апошняя