Навіны
29 лістапада 1938 года ў мінскай турме скончылася жыццё Браніслава Тарашкевіча, стваральніка першай беларускай граматыкі, мовазнаўцы і перакладчыка. Як цвердзіць афіцыйная версія, ён быў расстраляны згодна з прысудам, вынесеным «двойкай» НКВД па сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».
У новым нумары чытайце: новыя вершы Анатоля Вярцінскага і Генадзя Бураўкіна, Леанід Дранько-Майсюк пра Анатоля Вярцінскага і Анатоль Трафімчык — пра Якуба Коласа, аповеды Ігара Сідарука, «Восеньскія танкі» Анатоля Івашчанкі, урывак з рамана «Гульня ў каханне» Алеся Масарэнкі, з анталогіі «Украінскі майдан» Эдуарда Акуліна ды інш.
Штотыднёвік «Літаратура і Мастацтва», які пазіцыянуе сябе «газетай для творчай інтэлігенцыі Беларусі», праігнараваў 80-гадовы юбілей выдатнага паэта Анатоля Вярцінскага, які, дарэчы, быў у перабудовачны час галоўным рэдактарам «ЛІМа».
5 снежня ў кнігарні "Ў" адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Дыпломная работа», у якой возьмуць удзел Анка Упала, Наста Манцэвіч, Марыя Мартысевіч, Уладзь Лянкевіч, Андрэй Пакроўскі, Кірыл Дубоўскі, Аляксандр Грыгор'еў і Саша Захарык.
Літаратурнае аб'яднанне «МАЙСТЭРНЯ. ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, 43» запрашае да ўдзелу ў фестывалі аднаго верша. Тэма: зіма, Каляды, Новы год.
7 снежня 2011 (серада) у Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца мульцікультурны праект “ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ” (Пераклады), прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выступіла з ініцыятывай да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ўзнавіць дом у Мінску, дзе з'явіўся на свет будучы класік.
Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць, што ён цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты будуць змешчаны ў адным з 25 тамоў новага збору твораў. На CD-дысках, дададзеных да тамоў, можна будзе пачуць голас пісьменніка.
Сьвяточныя імпрэзы, якія праходзілі ў Воршы цягам мінулага тыдня, былі арганізаваныя супрацоўнікамі музэю Ўладзімера Караткевіча і дзіцячай бібліятэкі, якой нададзена імя пісьменьніка.
Вёў імпрэзу заснавальнік і выдавец альманаху Марат Клакоцкі. У сваёй нядоўгай прамове ён распавёў удзельнікам сходу аб тым, калі і як узьнікла ідэя падобнага выданьня, і як яна была рэалізаваная ў жыцьцё.
Двухмоўе, асабліва валоданне роднаснымі мовамі, дае шырокія магчымасці для аналізу механізмаў узнікнення, успрымання і ўздзеяння слова.
Да мовы ў палешукоў стаўленне асаблівае. Тое, як чалавек гаворыць (нярэдка побач з ягоным веравызнаннем), з'яўляецца найгалоўнейшым фактарам вызначэння яго як свайго альбо чужога, а нават і больш — роўнага ці няроўнага сабе.
Суд прызнаў віну даказанай і асудзіў Алеся Бяляцкага на 4,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Час знаходжання пад вартай у СІЗА залічваецца ў тэрмін. Апроч таго, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён рублёў стратаў і 36 мільёнаў рублёў судовых выдаткаў.
22 лістапада ў Музеі беларускай літаратуры сябры і калегі Анатоля Вярцінскага сабраліся, каб павіншаваць паэта з юбілеем. 18 лістапада яму споўнілася восемдзесят гадоў.
Я б вельмі хацеў, каб па-беларуску выйшла больш дзіцячай шведскай літаратуры. Яна вельмі цікавая, і думаю, у гэтым вялікая заслуга Астрыд Ліндгрэн, таму што ўслед за ёй з’явілася цэлая плеяда дзіцячых пісьменнікаў, якіх сапраўды варта перакладаць. І іх перакладаюць на розныя мовы. Я ведаю, што беларускай дзіцячай літаратуры не хапае.
Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе свайго сябра Міхася Скоблу з 45-годдзем. Зычым творчых перамог і асабістага шчасця!
У пятніцу, 25 лістапада, а 19.00 у памяшканні кнігарні “логвінаЎ” (Мінск, праспект Незалежнасці, 37 а) адбудзецца першая і апошняя менская прэзентацыя адной з найлепшых кніг на беларускай мове, выдадзеных сёлета - “Расійска-беларускага слоўніка” Некрашэвіча і Байкова. У сустрэчы возьмуць удзел навуковы кансультант выдання Сяргей Запрудскі і выдавец Валер Булгакаў.
Дакументальную стужку Віктара Корзуна, прысвечаную Ўладзіміру Караткевічу, прэзентуюць 26 лістапада (субота) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці 37а). Фільм распавядае пра пакаленне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча.
21 лістапада адбылося паседжанне Рады ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў. Рада прызначыла дату правядзення чарговага справаздачна-выбарчага З’езда Саюза беларускіх пісьменнікаў – 10 снежня гэтага года – і абмеркавала пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай пісьменніцкага форума.
У штогадовым міжнародным фестывалі «Puls Literatury», які адбудзецца ў польскім горадзе Лодзь 4 снежня і будзе доўжыцца цягам цэлага тыдня, прымуць удзел і беларусы – Паэты Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі.