Навіны

У выдавецтве Змітра Коласа выйшла кніга ўспамінаў, артыкулаў і дзёньнікаў Зоры Кіпель "Дні аднаго жыцьця...".

Выйшаў літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус-2010».

17 верасня 2010 г. у Вільні на вул. Арклю 18 с (Коннай - бел.), адбылося адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй і Віленскім краем, у якім ён пабачыў свет (нар. 1840 г. у Свіранах, цяперЛітва).

23 верасня (чацвер), з 18.00 да 19.00 аўтограф-сэсія ад Арцёма Кавалеўскага. Можна будзе атрымаць аўтограф ад літаратара. Гэтая другая сустрэча з новага сезону аўтограф-сэсіяў вядомых беларускіх творцаў, якія запланавала новая менская недзяржаўная кнігарня “Галіяфы”.

Прэзентацыі зборніка артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана” “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” адбудуцца з удзелам а. Аляксандра Надсана. Яны пройдуць у трох краінах: Літве, Беларусі і Ангельшчыне.

9 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі "Найлепшыя кнігі Беларусі": па выніках Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі — 2010".

Гэтымі днямі ў кніжнай серыі “Трансгранічныя сцежкі” ў рамках бібліятэкі “Радыё Рацыя” выйшла новая кніга прозы нашага рэдакцыйнага калегі Міхася Андрасюка “Вагон другога класа”.

Пра тое, з чаго пачынаўся лёс перакладчыка і як выдаюцца беларускія кнігі, Аляксей Хадыка гутарыць са Зміцерам Коласам.

Амерыка ў Мінску! Прэзентацыя беларускага перакладу раману Курта Вонэгута "Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак" адбудзецца 8 верасня (серада) у кнігарні "Ў" (пр. Незалежнасці, 37А).

Вый�?аў 47 нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”.

Сябры актывіства грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры, які па-ранейшаму ўтрымліваецца ў Жодзінскім следчым ізалятары, вырашылі падрымаць зняволенага паэта і выдаць яго кнігу. Зборнік будзе называцца «Думкі – гэта не гульня».

Новая кнігарня “Галіяфы” адчыніцца 1 верасня ў памяшканні галерэі “Падземка” .

У выдавецкай сэрыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга знанага амэрыканскага пісьменьніка Курта Вонэгута “Бойня №5” у перакладзе на беларускую мову Паўла Касьцюкевіча. Спадар Касьцюкевіч ужо добра вядомы беларускаму чытачу дзьвюма кнігамі перакладаў зь іўрыту сучасных ізраільскіх літаратараў і зборнікам уласнай прозы “Душпастырскія спатканьні для дачнікаў”. Сёньня – ён госьць нашай менскай студыі.

Калісьці Рыгор Барадулін напісаў вер�?, які пачынаўся радком: "У верасьня свой асаблівы пах". Па-свойму "пахне" і часопіс "Верасень", другі нумар якога нядаўна прый�?оў да чытача. І паліграфіяй, і зьместам новае выданьне – адметнае. Міхась Скобла сустрэўся з галоўным рэдактарам "Верасьня" Эдуардам Акуліным.

Выстава «ЛІТÄRA. Візуальныя даследаванні паэзіі» адкрыецца ў мінскім Інстытуце імя Гётэ 8 верасня ў 19.00.

Дзесяціклясьнікам ён атрымліваў бандэролі ад Кузьмы Чорнага, а пазьней кансультаваў маладых Караткевіча ды Барадуліна. Выступаў па ўсім Савецкім саюзе, але ня мог даць інтэрвію па-расейску. Любіў Максіма Танка, але пабаяўся Пятра Ма�?эрава. Надрываў жываты з Гілевічам, а пасьля яму было стра�?на выйсьці на вуліцу. Успаміны найстарэй�?ага беларускага пісьменьніка Міколы Аўрамчыка ў перадачы "Вольная Студыя".

19 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава леп�?ых эстонскіх кніг, выдадзеных у 2009 годзе.

У ноч з аўторка на сераду памёр украінскі пісьменнік Олесь Ульяненка. Прычына смерці пакуль невядомая.

Да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Таварыства беларускай мовы выпусціла адмысловы каляндар. Ён ахоплівае другое паўгоддзе 2010 і пер�?ае паўгоддзе 2011-га гадоў.

У 2011 годзе выйдуць пер�?ыя два тамы збору твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча з 25 тамоў.