Навіны

13.12.2010
3512
Белліт апантаны этнасам і гісторыяй

Выданне зборнікаў беларускай прозы з падкрэсленым аўтарствам жанчын, акцэнтам на жаночай тэматыцы справакавала шквал водгукаў: ад пазітыўных да непрыняцця такога падыходу ўвогуле.

09.12.2010
5705
Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях — паэзія, проза і пераклад.

09.12.2010
5683
У Мінску пройдуць сустрэчы з перакладчыцай Аленай Калашнікавай

15 снежня (серада) у Мінску пройдуць дзве сустрэчы з Аленай Калашнікавай, аўтаркай кнігі, у якую ўвайшло каля дзевяноста інтэрв’ю з самымі знакамітымі расійскімі перакладчыкамі мастацкай літаратуры, – "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками".

09.12.2010
3267
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Перавыдалі аднайменную кнігу Адама Мальдзіса. Кніга, прысвечаная класіку літаратуры, упершыню выйшла ў 1990-м годзе. У перавыданні аўтар вырашыў нічога не змяняць, хаця і былі спрэчныя моманты. Мальдзіс пісаў не аб пісьменніку, а найперш аб сябру. Гэта расповед аб чалавеку з яго звычкамі і заганамі.

08.12.2010
3165
Дзень народзінаў Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча шчыра запрашае 9 снежня 2010 года прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня нараджэння Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры.

08.12.2010
4269
«Быў. Ёсць. Буду!» у музеі Купалы

9 снежня (чацвер), а 15-й Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць імпрэзу «Быў. Ёсць. Буду!», прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

06.12.2010
5608
Свабодны семінар “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”

Упершыню ў Беларусі з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза пісьменнікаў Швецыі і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбыўся свабодны семінар “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”, прысвечаны гендэрнай тэматыцы ў беларускай літаратурнай прасторы.

02.12.2010
4550
Прэзентацыя непадцэнзурнай "Ладдзі Роспачы"

4 снежня (субота) а 13-й гадзіне ў мінскім ў "Кніжным салоне" (Калініна, 5, метро "Парк Чалюскінцаў") пройдзе прэзентацыя перашага непадцэнзурнага выдання навэлы У. Караткевіча "Ладдзя Роспачы". Першапачаткова пра свой удзел паведамілі Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізнік.

01.12.2010
4216
Прэзентацыя кнігі Макса Шчура ў Празе

4-га снежня а 18.00 у кавярні Krásný Ztráty (Naprstková 10,Praha 1) адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы Макса Шчура "Ліст, знойдзены на папялішчы".

30.11.2010
3010
Памерла Бэла Ахмадуліна

Ва ўзросце 73 гадоў памерла вядомая расійская паэтэса Бэла Ахмадуліна. Прычынай смерці стаў сардэчна‑сасудзісты крызіс, паведаміў яе муж, мастак Барыс Месерэр. Па яго словах, зараз вырашаецца пытанне аб месцы і часе пахавання.

29.11.2010
5121
Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры «НЕфармат»

Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры «НЕфармат», прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху "БУМ-БАМ-ЛІТ" (1995 - 1999), пройдзе 30 лістапада ў R-клубе (Сурганава, 26).

26.11.2010
2987
Упершыню выйшла непадцэнзурнае выданне "Ладдзі роспачы"

Да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча выйшла непадцэнзурная "Ладдзя роспачы"
Сёння, у дзень 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча, выйшла з друку першае непадцэнзурнае выданне яго твора — навела "Ладдзя Роспачы".

26.11.2010
4449
Уладзімеру Караткевічу – 80

26 лістапада, у дзень 80-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча, у Менску пройдуць дзьве музычныя вечарыны ў гонар выбітнага нацыянальнага пісьменьніка і сяброўскія сустрэчы ля месца ягонага пахаваньня на Ўсходніх могілках.

24.11.2010
5494
У Мінску згадалі Андрэя Макаёнка

У Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры 23 лістапада адбылася вечарына, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння драматурга народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (12.11.1920–16.11.1982).

23.11.2010
5246
Адзіны ў свеце фільм пра Геніюш пакажуць у Гродне

Фільм «Няскораная» зняты тэлеканалам «Белсат» да 100-х угодкаў нараджэння вялікай беларускі. У прэм’ерным у нашым годзе паказе возьме ўдзел Міхась Скобла — адзін з аўтарам фільма, паэт, даследчык жыцця Ларысы Геніюш.

23.11.2010
4179
У Воршы пачаліся імпрэзы да 80-х угодкаў Уладзімера Караткевіча

Вядомы беларускі пісьменьнік нарадзіўся 26 лістапада 1930 году, і ў Воршы, на яго малой радзіме, традыцыйна адзначаюцца кожныя ўгодкі славутага земляка. Сёлета, у гонар 80-гадовага юбілею, імпрэзы, прысьвечаныя Ўладзімеру Караткевічу, будуць праходзіць некалькі дзён запар, з 23 да 28 лістапада.

23.11.2010
5003
Пяты Калядны паэтычны фэст

Традыцыйны Калядны фестываль аднаго верша адбудзецца ў першы тыдзень студзеня
2011 года ў Менску. Адзінаю ўмоваю для ўдзелу ў паэтычным конкурсе арганізатары называюць вершы, прысвечаныя Калядам, Новаму году, або проста з зімовай атрыбутыкай, на любой мове, падуладнай членам журы.

22.11.2010
3576
Міхась Башура: «Я чытаў сукамэрнікам вершы з памяці»

Пісьменьнік і турма — надзённая тэма для беларускай літаратуры цягам усяе яе гісторыі ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і да нашых дзён. Найноўшы прыклад — паэт Міхась Башура, які нядаўна быў зьвязьнены на два з паловаю месяцы. Што адчувае паэт за кратамі, як яго ўспрымаюць сукамэрнікі і ці прылятае ў вязьніцу ягоная Муза? Пра гэта Міхась Башура распавёў нашай карэспандэнтцы Валянціне Аксак.

18.11.2010
3495
Прадстаўніца “Беларусьфільму”: Творы беларускіх аўтараў не адаптуюцца да кінаэкрану

17 лістапада ў прэс-цэнтры Дома Прэсы прайшоў круглы стол «Літаратура ў вірлівых варунках сучаснасьці: папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў у тэле-, радыёэфіры і кінэматографе». Найбольш вострую дыскусію выклікаў менавіта кінэматограф. Чаму нацыянальная студыя «Беларусьфільм» не экранізуе творы беларускіх літаратараў?

17.11.2010
2659
Варшава і Кракаў чытаюць Наталку Бабіну

Кніга беларускай пісьменьніцы Наталкі Бабінай "Рыбін горад" выйшла ў Познані ў перакладзе на польскую мову. Выдаўцы запрасілі аўтарку ў прома-тур па Польшчы, арганізаваўшы прэзэнтацыі ў дзьвюх польскіх сталіцах: у старой – Кракаве, і ў сучаснай – Варшаве. Па вяртаньні на радзіму Наталка Бабіна падзялілася ўражаньнямі ад сустрэчаў з польскімі чытачамі.

Вынік пошуку: 5381-5400 з 5570 Першая | | 268269270271272 | | Апошняя