Навіны

17.11.2010
4978
Сустрэча са Славамірам Адамовічам

17 лістапада а 18-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Славамірам Адамовічам. Будуць чытанні вершаў, цікавыя аповеды, адказы на пытанні. Запрашаем!

16.11.2010
5945
Новыя выданні ў "Кнігарні пісьменніка"

У кніжнай серыі "Кнігарня пісьменніка" з'явілася адразу некалькі навінак: ад Юрася Залозкі, Міхася Андрасюка, Дануты Бічэль і Галіны Багданавай.

15.11.2010
3746
“Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.”

Новую кнігу Ганны Кандрацюк “Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.” толькі па форме можна назваць журналісцкім дзённікам. Насамрэч гэта хутчэй за ўсё літаратурна-псіхадэлічнае эсэ, поўнае містыцызму і жыццясцвярджэньня. Каларытная незаштампаваная мова, цудоўныя ілюстрацыі, удалая вокладка робяць выданьне прывабным для любога чытача.

12.11.2010
5503
Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Кавалёва

18 лістапада літаратурна-музычная гасцёўня ТБМ (вул.Румянцава, 13) запрашае на прэзентацыю кнігі Сяргея Кавалёва «Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценнях беларускага духу».

12.11.2010
5831
«Кнігазбор» выдаў «Выбраныя творы» Міколы Ермаловіча

У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Беларускі кнігазбор» выйшлі выбраныя творы лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэта Васіля Зуёнка і гісторыка Міколы Ермаловіча, паведаміў дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

10.11.2010
3394
«Беларуская мова вытрымала канкурэнцыю ў мінуўшчыне, вытрымае і ў будучыні»

Драматург Сяргей Кавалёў выдаў манаграфію «Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу». Газета "Наша Ніва" пагутарыла на гэты конт з аўтарам.

09.11.2010
4397
Першыя кнігі для беларускай бібліятэкі ў Таліне

На сайце  грамадскай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ў Талліне з’явілася першая інфармацыя пра збор кніг для фондаў першай беларускай бібліятэкі ў Эстоніі.

08.11.2010
4677
Уладзімір Караткевіч — на экране

Да 80-годдзя беларускага пісьменніка мінскі Музей гісторыі беларускага кіно падрыхтаваў адмысловую праграму. Яна ўключае экранізацыі твораў, а таксама дакументальныя фільмы па яго сцэнарах. У стужках распавядаецца і пра перыпетыі працы Уладзіміра Караткевіча ў кіно.

08.11.2010
3639
У Польшчы прайшоў літаратурны семінар “Бязмежжа”

На Падляшшы завяршыўся 14-ы літаратурны семінар “Бязмежжа”, у якім бралі ўдзел беларускія пісьменнікі, перакладчыкі, журналісты, выдаўцы, даследчыкі з Польшчы і Беларусі.

05.11.2010
4361
На Беласточчыне стартуе літаратурнае "Бязмежжа"

Чатырнаццаты літаратурны семінар "Бязмежжа" стартуе 5 лістапада сустрэчамі ў Беластоку, Бельску-Падляшскім ды Новым Ляўкове. У сёлетнім "Бязмежжы" прымуць удзел галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Сачанка, старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.

04.11.2010
3042
“Брама мар” зачыняецца 15 лістапада

Творчая лабараторыя «Крытык» кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ праводзіць адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў «БРАМА МАР». Студэнты-крытыкі і студэнты-драматургі ўсіх ВНУ Беларусі могуць дасылаць свае працы для ўдзелу ў конкурсе да 15 лістапада.

03.11.2010
3946
Святкаванне 100-годдзя Ларысы Геніюш у Акадэміі Навук

У бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі адбылася імпрэза ў рамах святкавання 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што цягам усяго году шэрагам мерапрыемстваў і падзей святкуецца па ўсёй Беларусі.

03.11.2010
4034
"Пан Тадэвуш" перакладзены на кашубскую мову

Музей літаратуры і музыкі Кашубска-Паморскі ў Вейгерова і літаратурнае выдавецтва Maszoperia з Гданьску запрашае на прэзентацыю нацыянальнага эпасу "Пан Тадэвуш" Адама Міцкевіча. Перакладчыкам на кашубскую мову  выступіў Станіслаў Янке (Stanisław Janke).

01.11.2010
2906
Сьвята паэзіі ў Гарошкаве

30 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну ладзілася сьвята паэзіі «Дух — гэта, людзі, Я». Яно прымеркавана да 51-й гадавіны з дня народзінаў слыннага земляка, паэта Анатоля Сыса.

28.10.2010
4314
Выстава візуальнай і камбінаторнай паэзіі Worttandem

Выстава візуальнай і камбінаторнай паэзіі Worttandem пройдзе у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 1 па 12 лістапада 2010 года. Праэкт “Культуркантакт Ааргаў – Беларусь” прэзентуе выставу Беата Глоара (Швэйцарыя) і Дзмітрыя Дзмітрыева (Беларусь).

27.10.2010
3543
"ПрайдзіСвет" запрашае на Дзень усіх перакладчыкаў

Хэлаўін у межах Літаратурных чытанняў з ПрайдзіСветам адзначаць сваім шабашам беларускія перакладчыкі 30 кастрычніка ў найбольш прыдатным для такой падзеі месцы – кнігарніЎгалерэі.

26.10.2010
4263
“Беларускія кнігі – беларускай школе”

У сераду, 27 кастрычніка, стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе” ад кампаніі "Гавары праўду", прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.

26.10.2010
3296
Літаратары віншуюць маскоўскага беларуса Валерыя Казакова

Кіраўніцтва і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуюць маскоўскага пісьменніка з беларускімі каранямі Валерыя Казакова, які адзначае сёння Дзень свайго нараджэння. У Беларусі Валеры Казакоў вядомы па кнігах, што выходзілі на беларускай мове “Цень гобліна” і “Халоп яснавяльможнага дэмакрата”.

25.10.2010
5041
Крытык Абрамовіч: «Трэба без жалю адстрэльваць графаманаў»

Зноў беларусы не атрымалі Нобеля па літаратуры. Хто з беларускіх пісьменнікаў варты прадстаўляць краіну за мяжой? Гутарка з крытыкам Паўлам Абрамовічам.

23.10.2010
2655
Рада: Восеньскае папаўненне

21 кастрычніка прайшло чарговае пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Была заслуханая справаздача кіраўніцтва арганізацыі аб дзейнасці ў ІІІ квартале і разгледжаныя 8 кандыдатур на ўступленне ў СБП.

Вынік пошуку: 5401-5420 з 5570 Першая | | 269270271272273 | | Апошняя