Навіны

21.12.2010
4738
Польскі ПЭН-Цэнтр выступіў у абарону Някляева

Польскі ПЭН-Цэнтр выступіў у абарону Някляева і заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі.

20.12.2010
4485
ЗАЯВА Рады Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Увечары 19 снежня на вуліцы Калектарнай горада Мінска быў жорстка збіты вядомы беларускі паэт, член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Някляеў.

20.12.2010
3878
Багуслаў Радзівіл і ягоны час

Днямi ў Караляўцы (г. Калінінград, Расiя) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Багуслаў Радзівіл і ягоны час”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння знакамітага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча, палітыка і мецэната Вялiкага Княства Лiтoўскага.

17.12.2010
2355
Караткевіча экранізуюць двойчы

На «Беларусьфільме» рыхтуюцца экранізаваць адразу два раманы пісьменніка. Стужка «Каласы пад сярпом тваім» стане сумесным беларуска-польскім праектам, а «Чорны замак Альшанскі» беларусы здымуць самастойна.

16.12.2010
2285
Адбылася перадача факсіміле Слуцкага Евангелля Нацыянальнай бібліятэцы

У Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) 15 снежня адбылася перадача факсіміле Слуцкага Евангелля НББ і найбуйнейшым бібліятэкам краіны.

15.12.2010
3085
«Чорны замак Альшанскі» выйшаў аўдыёкнігай

Дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча цяпер можна і паслухаць. Твор, па якім Міхаіл Пташук зняў аднайменны двухсерыйны фільм. А аўтару пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа.

14.12.2010
1980
Прэзентацыя кнігі “Паэт-перакладчык Язэп Семяжон”

15 снежня а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі кандыдата філалагічных навук Ірыны Лапцёнак “Паэт-перакладчык Язэп Семяжон”, якая праводзіцца ў рамках музейнага праекта “Асветнікі зямлі беларускай”.

13.12.2010
2665
Белліт апантаны этнасам і гісторыяй

Выданне зборнікаў беларускай прозы з падкрэсленым аўтарствам жанчын, акцэнтам на жаночай тэматыцы справакавала шквал водгукаў: ад пазітыўных да непрыняцця такога падыходу ўвогуле.

09.12.2010
4726
Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях — паэзія, проза і пераклад.

09.12.2010
4786
У Мінску пройдуць сустрэчы з перакладчыцай Аленай Калашнікавай

15 снежня (серада) у Мінску пройдуць дзве сустрэчы з Аленай Калашнікавай, аўтаркай кнігі, у якую ўвайшло каля дзевяноста інтэрв’ю з самымі знакамітымі расійскімі перакладчыкамі мастацкай літаратуры, – "По-русски с любовью. Беседы с переводчиками".

09.12.2010
2372
Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Перавыдалі аднайменную кнігу Адама Мальдзіса. Кніга, прысвечаная класіку літаратуры, упершыню выйшла ў 1990-м годзе. У перавыданні аўтар вырашыў нічога не змяняць, хаця і былі спрэчныя моманты. Мальдзіс пісаў не аб пісьменніку, а найперш аб сябру. Гэта расповед аб чалавеку з яго звычкамі і заганамі.

08.12.2010
2217
Дзень народзінаў Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча шчыра запрашае 9 снежня 2010 года прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня нараджэння Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры.

08.12.2010
3452
«Быў. Ёсць. Буду!» у музеі Купалы

9 снежня (чацвер), а 15-й Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць імпрэзу «Быў. Ёсць. Буду!», прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

06.12.2010
4351
Свабодны семінар “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”

Упершыню ў Беларусі з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза пісьменнікаў Швецыі і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбыўся свабодны семінар “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”, прысвечаны гендэрнай тэматыцы ў беларускай літаратурнай прасторы.

02.12.2010
3509
Прэзентацыя непадцэнзурнай "Ладдзі Роспачы"

4 снежня (субота) а 13-й гадзіне ў мінскім ў "Кніжным салоне" (Калініна, 5, метро "Парк Чалюскінцаў") пройдзе прэзентацыя перашага непадцэнзурнага выдання навэлы У. Караткевіча "Ладдзя Роспачы". Першапачаткова пра свой удзел паведамілі Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізнік.

01.12.2010
3409
Прэзентацыя кнігі Макса Шчура ў Празе

4-га снежня а 18.00 у кавярні Krásný Ztráty (Naprstková 10,Praha 1) адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы Макса Шчура "Ліст, знойдзены на папялішчы".

30.11.2010
2192
Памерла Бэла Ахмадуліна

Ва ўзросце 73 гадоў памерла вядомая расійская паэтэса Бэла Ахмадуліна. Прычынай смерці стаў сардэчна‑сасудзісты крызіс, паведаміў яе муж, мастак Барыс Месерэр. Па яго словах, зараз вырашаецца пытанне аб месцы і часе пахавання.

29.11.2010
3911
Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры «НЕфармат»

Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры «НЕфармат», прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху "БУМ-БАМ-ЛІТ" (1995 - 1999), пройдзе 30 лістапада ў R-клубе (Сурганава, 26).

26.11.2010
2044
Упершыню выйшла непадцэнзурнае выданне "Ладдзі роспачы"

Да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча выйшла непадцэнзурная "Ладдзя роспачы"
Сёння, у дзень 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча, выйшла з друку першае непадцэнзурнае выданне яго твора — навела "Ладдзя Роспачы".

26.11.2010
3632
Уладзімеру Караткевічу – 80

26 лістапада, у дзень 80-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча, у Менску пройдуць дзьве музычныя вечарыны ў гонар выбітнага нацыянальнага пісьменьніка і сяброўскія сустрэчы ля месца ягонага пахаваньня на Ўсходніх могілках.

Вынік пошуку: 5061-5080 з 5257 Першая | | 252253254255256 | | Апошняя