Навіны
Шмат напісана пра вашую талерантнасць: нават пачынаючы з анекдотаў пра цвік, украінца, беларуса і рускага. Але ў гэтым ёсць і добрае: калі кепска пішаш пра рускую літаратуру, рускія злуюцца. А беларусы маўчаць. Наогул, вы заўважна адрозніваецеся ад рускіх. Больш ветлівыя, сціплыя. Добрыя. Гэтыя ж якасці мнe асабіста вельмі падабаюцца, і яны часткова адлюстроўваюцца ў беларускай літаратуры.
Cёння ў Стакгольме ладзіцца святкаванне з нагоды атрымання шведскім паэтам Тумасам Транстромерам Нобелеўскай прэміі. Падчас ушанавання паэта прагучаць пераклады аднаго з яго вершаў на розныя мовы. Сярод іх – пераклад і на беларускую мову, выкананы Дзмітрыем Плаксам. Прэсавая служба СБП пагаварыла з гэтай нагоды з перакладчыкам Нобелеўскага лаўрэата.
Магілёўцам прапануецца паслухаць пяць песень. Сярод іх такія вядомыя, як "Зорка Венера", "Па-над белым пухам вішняў" і "Слуцкія ткачыхі". Іх можна пачуць на самых запатрабаваных маршрутах у тралейбусах пад нумарамі 2, 4 і 5.
20 снежня (аўторак) а 19-й вечара ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца аўтограф-сесія Паўла Касцюкевіча з нагоды выхаду кнігі прозы «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
17 снежня (субота) а 19:00 у кнігарня “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) Уладзіслаў Ахроменка зладзіць прэзэнтацыю свайго кінараману-фарсу "Тэорыя Змовы".
Я, вядома, не буду арыгінальным, калі скажу, што наш З’езд сабраўся ў складаны і трывожны час. Сапраўды: па роднай краіне распаўзаецца фінансава-эканамічны крызіс, брутальна звужаецца поле дзейнасці дэмакратычных сіл, у грамадстве праз шэры асфальт абыякавасці квола прабіваюцца парасткі зняверанасці і адчаю...
Мы, удзельнікі ХVІ З’езда ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” адзначаем, што Рэспубліка Беларусь перажывае сёння ці не самы цяжкі, драматычны этап свайго гістарычнага шляху. Вырашаецца лёс нацыі, беларускай мовы, нашай гісторыка-культурнай спадчыны...
Вечар памяці. Вершы Тацяны Сапач, што трагічна загінула 27 снежня 2010 года, чытаюць – і вытлумачваюць – паэты яе пакалення: Адам Глобус, Галіна Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Славамір Адамовіч, Юрась Пацюпа ды інш.
З дакументаў З'езда: тры заявы, прынятыя 10 снежня 2011 г.
Большую ўвагу трэба надаць папаўненьню саюзу, маладым літаратарам, якім цяжка выдаць свае першыя кнігі. Мы задумалі новую сэрыю кніг дэбютантаў, якая будзе называцца «Пункт адліку», першыя кнігі павінны выйсьці нават да канца гэтага году. Ну і канечне трэба будзе дапамагаць нашым старэйшым літаратарам, якім таксама ня проста сёньня выдаць свае кнігі.
“Апокрыф” пачаўся з галашэння Народа, ролю якога выконвала “Госціца”. Неўзабаве ўступіў аркестр, а потым далучыўся і хор. Пад спеў пра Максіма-кніжніка на сцэну басанож выйшаў Ян Жанчак, выканаўца галоўнай ролі — Музыкі.
На З’ездзе быў абраны новы старшыня Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ― Барыс Пятровіч (Сачанка), а таксама новы склад кіраўнічых органаў арганізацыі: Рады ў складзе 35 чалавек і Рэвізійнай камісіі ў складзе 5 чалавек.
“АПОКРЫФ” Максіма Багдановіча — музычная прэм’ера 9 снежня а 19.00 на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Рок-опера на філарманічнай сцэне — незапланаваная дзёрзкасць і адчайная смеласць для даволі прадказальнага культурнага жыцця краіны. Некага здзівіла, некага збянтэжыла, а каго і насцеражыла.
Песні на вершы Багдановіча можна пачуць на старых пласцінках, новых кампакт-дысках, на зацёртых бабінных лентах, у клубах на рок-канцэртах і ў філармоніях. Для беларускай музыкі Багдановіч — постаць не меншая, чым Фэдэрыка Гарсіа Лорка для іспанскай.
Новае дакументальнае кіно пра Максіма Багдановіча прадставілі на кінастудыі "Беларусьфільм". Стужка прымеркаваная да юбілея класіка беларускай літаратуры. Рэжысёр фільма – Дар’я Юркевіч.
У пачатку 1914 года ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты выйшаў паэтычны прыжыццевы зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок». Сёння акурат той дзень, калі хочацца яшчэ раз перачытаць гэтую кнігу…
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org утрымлівае вялікую колькасць унікальных выданняў беларускіх літаратараў, многія з якіх з’яўляюцца сапраўднымі рарытэтамі.
Паважаныя сябры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”!
Запрашаем Вас прыняць удзел у чарговым XVI справаздачна-выбарчым З’ездзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, які па рашэнні Рады нашага аб’яднання адбудзецца 10 снежня 2011 года ў Палацы мастацтваў.
У выдавецтве "Літаратура і мастацтва" выйдзе кніга "Максім Багдановіч: вядомы і невядомы". Крытык і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч паклапаціўся, каб у кнігу ўвайшлі сапраўды каштоўныя, раней невядомыя і амаль не публікаваныя факты жыцця і творчасці Багдановіча...
23-га снежня а 19:00 — прэзентацыя новай кнігі Змітра Вішнёва “ШОРГАТ ЖУКОЎ”. Мінская абласная бібліятэка ім. А. С. Пушкіна (Гікала, 4).