Навіны

21.04.2008
4082
Багдановіч, Караткевіч… Хто наступны?

Вясна 2008 года адзначылася адразу дзвюмя змрочнымі падзеямі – у Воршы на месцы, дзе некалі стаяў дом славутага беларускага пісьменніка Уладзімера Караткевіча, а зараз устаноўлены бюст у яго гонар, тэрмінова ўзводзіцца грамадская прыбіральня. Творчы Менск ускалыхнула не меней варварскае рашэнне дэмантаваць і перанесці ў іншае месца помнік класіку нацыянальнай літаратуры Максіму Багдановічу. У абодвух выпадках чыноўнікі прымалі рашэнне без абмеркавання яго са спецыялістамі і грамадскасцю: яны спяшаюцца выканаць загад уладаў.

18.04.2008
3594
Арнольд Макмілін: “Спадзяюся прыехаць у кастрычніку з жонкай і кнігай”

З прафесарам славістыкі Лонданскага універсітэта Арнольдам Макміліным сустрэцца падчас тыднёвага прыезду на Беларусь не так проста. Шчыльны графік вядомага крытыка і знаўцы беларускай літаратуры распісаны пагадзінна. А шматлікія сустрэчы з літаратарамі зусім не ўкладваюцца ў тэрмін знаходжання прафесара на Беларусі.
Але ж спадара Арнольда цалкам верагодна сустрэць на адным з музычных канцэртаў ці імпрэзе. Захапленне музыкай, па словах прафесара, гэта асобная любімая сфера цікаўнасці:

17.04.2008
4217
Вуліцаю Тодара Кляшторнага

У вёсцы Камень Лепельскага раёна адбылася падзея знакавага характару – адна з новых вуліц гэтага аграгарадка атрымала імя рэпрэсаванага беларускага пісьменьніка Тодара Кляшторнага. З гэтае нагоды 16 красавіка тут урачыста была адкрытая мемарыяльная шыльдачка з назвай вуліцы.

17.04.2008
3922
ЧЫТАННІ Ў ГОНАР ТОДАРА КЛЯШТОРНАГА

16 красавіка на Лепельшчыне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар 105-годдзя Тодара Кляшторнага. У мястэчку Камень, якое знаходзіцца непадалёк ад роднай паэту вёскі Парэчча, з’явілася новая вуліца, на шыльдах якой – імя і прозвішча Тодара Кляшторнага. На вуліцы неўзабаве будзе пасаджана ліповая алея.

16.04.2008
2277
ВУЛІЦАЮ ТОДАРА КЛЯШТОРНАГА

У вёсцы Камень Лепельскага раёна адбылася падзея знакавага характару – адна з новых вуліц гэтага аграгарадка атрымала імя рэпрэсаванага беларускага пісьменьніка Тодара Кляшторнага. З гэтае нагоды 16 красавіка тут урачыста была адкрытая мемарыяльная шыльдачка з назвай вуліцы.

10.04.2008
2598
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ “ПІПІ ДОЎГАЙПАНЧОХІ” НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

У мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сёньня, 10 красавіка, адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”.
Прэзентацыю ладзяць Аддзяленьне Амбасады Швэцыі ў Менску пры падтрымцы Швэдскага Iнстытуту сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беаларусі.
Кніга ў перакладзе Змітра Плакса выдадзена беларускім выдаўцом Зміцерам Коласам. Ілюстрацыі падрыхтавала дацкая мастачка Інгрыд Ванг Нюман.

10.04.2008
4144
“РУСКАЯ ПРЭМІЯ" НАЗВАЛА ЛАУРЭАТАЎ

8 красавіка ў Маскве былі ўручаныя ўзнагароды літаратурнага конкурсу "Руская прэмія". Цырымонія традыцыйна прайшла ў Цэнтральным доме літаратараў.

08.04.2008
3802
“ТЭАТР У СЛОНІМЕ” СЯРГЕЯ ЧЫГРЫНА

У Дзень тэатра, 27 сакавіка, у слонімскай друкарні пабачыла свет новая кніга Сяргея Чыгрына  “Тэатр у Слоніме”. У ёй аўтар даследуе гісторыю тэатральнага мастацтва ў заходнебеларускім горадзе, пачынаючы з часоў Міхала Казіміра Агінскага і да сённяшніх дзён.

08.04.2008
3531
ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ МІХАСЯ ЯВАРА

Прыхільнікі беларускай культуры на Мастоўшчыне вырашылі аднавіць былыя традыцыі штогадовых літаратурных чытанняў, якія цяпер на Гарадзеншчыне цалкам адсутнічаюць, – як і паўсюдна, за рэдкім выключэннем, на Беларусі. Той асобай, якая будзе сімвалам запланаванага літаратурнага фестывалю, стаў заходне-беларускі паэт Міхась Явар.

08.04.2008
4505
БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛАМУ СЦЯГУ – СТАТУС ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Міністэрства культуры разглядае зварот грамадскасці аб наданні бела-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч. Такім чынам, адзначыў ён, на час разгляду гэты сцяг знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

07.04.2008
3195
Вечарына памяці Анатоля Сыса ў Празе

Увечары 4 траўня ў Пражскай кавярні «Сіці» прайшла вечарына памяці беларускага паэта Анатоля Сыса (1959 2005), прымеркаваная да трэціх угодкаў яго смерці. Яе ініцыятарам ды арганізатарам стаў грамадзянін Беларусі і жыхар чэшскай сталіцы Аўген Сідорык. Сабралося зь некалькі дзесяткаў асоб ад двух да сямідзесяці гадоў

03.04.2008
2399
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПЕРАКЛАДУ АСТРЫД ЛІНГРЭН

10 красавіка ў мастацкай галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі - прэзентацыя першага беларускага перакладу сусветнага бестселера Астрыд Ліндгрэн "Піпі Доўгаяпанчоха". Яе прадставіць дачка пісьменніцы Карын Нюман.

03.04.2008
2410
НАТХНЁНАЯ ВІЛЕЙКА

30 сакавіка ў Палацы культуры горада Вілейка адбылася сустрэча старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча ды паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Сяргея Законнікава з сябрамі раённага літаратурнага аб’яднання імя Адама Гурыновіча “Натхненне”. Сябрыну папоўнілі сябры Маладэчанскага літаратурна-краязнаўчага таварыства “Агмень”. Нядзельная сустрэча адбылася ў межах акцыі “Будзьма разам!”, якую праводзіць СБП і “Літаратурная Беларусь”.

03.04.2008
3716
МІЖНАРОДНАЯ ПРЭМІЯ – У БЕЛАРУСКАЙ ПАЭТЭСЫ

Вядомая паэтэса, перакладчыца, старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Ніна Мацяш уганаравана прэстыжнай Міжнароднай літаратурнай прэміяй Украіны імя Рыгора Скаварады.

26.03.2008
2691
КОНКУРС НА ДЗІЎНУЮ НАЗВУ

У Вялікабрытаніі часопіс “The Bookseller” працягнуў штогадовы конкурс на самую дзіўную назву кнігі. У скарочаныі спісе – шэсць намінантаў. На сайце часопіса можна прагаласаваць за свайго “фаварыта”.

26.03.2008
2778
ЯЎГЕНІЙ ЕЎТУШЭНКА І МАДЭЛЬ АД КДБ

Рускі паэт Яўгеній Еўтушэнка распавёў на старонках La Stampa аб тым, як за ім сачылі, каб ён не скончыў жыццё самагубствам. Як прызнаўся паэт, штораз, калі ён трапляў у няміласць, з’яўляліся чуткі аб тым, што ён здзейсніў самазабойства. Так адбылося і ў 1963 годзе, калі на старонках савецкіх газет можна было прачытаць вялікую колькасць негатыўных адзнак яго творчасці.

26.03.2008
2221
“ШВЕДСКАЯ” ДЗЕСЯТКА

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Саюз шведскіх пісьменнікаў апублікаваў спіс з дзесяці важных кніг, напісаных жанчынамі-пісьменніцамі.

26.03.2008
4683
СТАГОДДЗЕ... БЕЗ ПЯЦІ ХВІЛІН

13 сакавіка споўнілася 95 гадоў поэту і драматургу Сяргею Міхалкову, аўтару знакамітага “Дзядзі Сцёпы-міліцыянера”.

26.03.2008
2526
“НОВАЯ ЗЯМЛЯ” Ў КІЕВЕ

Напрыканцы мінулага месяца ў вестыбюлі кіеўскага Дома пісьменніка, што знаходзіцца ў некалькіх кроках ад знакамітага Хрэшчатыка і Адміністрацыі прэзідэнта, красавалася абвестка наступнага зместу: «Національна спілка письменників Украïни (Банкова, 2). “Мой родны кут, як ты мне мілы...” – П Р Е З Е Н Т А Ц І Я   КНІГІ ПЕРЕКЛАДУ ПОЕМІ  Я К У Б А  К О Л А С А  “Нова земля” – кращого твору білоруськоï епічноï поезіï ХХ століття (видавництво “Украïнський письменник”).

25.03.2008
4372
ПОМНІК КУПАЛУ І КОЛАСУ Ў ВАРШАВЕ?

У пасольстве Беларусi ў Польшчы адбылася сустрэча пасла Паўла Латушкi з членамi грамадскага камiтэта пабудовы ў Варшаве помнiка Янку Купалу i Якубу Коласу.

Вынік пошуку: 5121-5140 з 5151 Першая | | 254255256257258 | | Апошняя