Навіны

14.10.2010
3881
“Літаратурная Беларусь” стала экспанатам музея на Украіне

Нумар “Літаратурнай Беларусі” за 24 верасня стаў адным з экспанатам літаратурнага музея Восіпа Макавея ў горадзе Явараў на Львоўшчыне.  Асобнік газеты, на старонках якога былі апублікаваныя пераклады вершаў паэта, празаіка, вучонага і грамадскага дзеяча Макавея на беларускую мову быў адасланы ў Явараў. Перакладаў вершы паэт Сяржук Сыс.

12.10.2010
3353
Конкурс на помнікі Купалу і Коласу

Мінкульт пачынае конкурс на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў Варшаве. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Мэта конкурсу — пошук найлепшага варыянту праекта помніка, які плануецца ўсталяваць у парку «Марское вока» ў Варшаве.

11.10.2010
3844
Літаб’яднанне “Белавежа” прадставіла новых “Тэрмапілаў”

Чатырнаццаты выпуск “Тэрмапілаў” быў прэзентаваны на сустрэчы беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” на кафедры беларускай філалогіі ў Беластоку. Проза Янкі Сіпакова, Радзіма Гарэцкага, Сакрата Яновіча, Галіны Сяўрук.

08.10.2010
3051
“Папулярную музыку з Вітулы” прэзентуюць у Мінску

Пасольства Швецыі ў Мінску сумесна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў праводзіць прэзентацыю беларускага перакладу рамана шведскага пісьменніка Мікаэля Ніемі “Папулярная музыка з Вітулы”. Прэзентацыя адбудзецца 20 кастрычніка ў 17:30 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ.

08.10.2010
2818
Дзядзька Слэм у Менску

У Менску 8 кастрычніка здарыцца другі па ліку англамоўны паэтычны слэм. Адмыслова на мерапрыемства прыехаў бацька слэму — амэрыканец Марк Сьміт. Менавіта ён запачаткаваў слэм-рух у Чыкага ў 1986 годзе, і цяпер будзе кіраваць спаборніцтвам беларускіх англамоўных слэмэраў.

07.10.2010
4287
Нобеля па літаратуры далі Марыё Варгасу Льёсу

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2010 годзе стаў перуанскіх празаік, драматург, палітык Марыё Варгас Льёса. 74-гадовага пісьменьніка ўзнагародзілі з фармулёўкай "за дэталёвае апісанне структуры ўлады і за яркае выяўленне чалавека, які паўстаў, змагаецца і церпіць паражэнне ".

07.10.2010
4260
Раман Наталкі Бабінай выйшаў у Польшчы

«Рыбін горад» Наталкі Бабінай на польскую пераклала Малгажата Бухалік. Як паведаміла аўтарка, у Польшчы ўжо запланаваны прома-тур у падтрымку кнігі. Прэзентацыі адбудуцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Ольштыне, Бялападлясцы. Адметна, што ў Кракаў Наталка Бабіна запрошана для ўдзелу ў Міжнародным кніжным кірмашы.

07.10.2010
3232
У Белаазёрску ўшанавалі памяць Ніны Мацяш

На Брэстчыне ў горадзе Белаазёрску прайшлі першыя літаратурныя чытанні “Бабіна лета 2010” у памяць знакамітай паэткі Ніны Мацяш, зямное жыццё якой перапынілася два гады таму.

06.10.2010
1965
Сустрэча з польскай пісьменьніцай Вольгай Такарчук

Сустрэча з польскай пісьменніцай Вольгай Такарчук і прэзентацыя беларускага перакладу яе раману "Правек ды іншыя часы" пройдзе 12 кастрычніка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13 (Траецкае прадмесце)).

05.10.2010
2249
Віцебскі тэатар “Лялька” ініцыяваў конкурс “Казка для Караткевіча”

Паводле загадчыцы літаратурнай часткі лялечнага тэатру Людмілы Сіманёнак, конкурс прысьвечаны 80-м угодкам Уладзімера Караткевіча, якія адзначаюцца сёлета 26 лістапада.

04.10.2010
3282
Бабіна лета ў Белаазёрску. Памяці Ніны Мацяш

6 кастрычніка (серада) ў Белаазёрску (Брэсцкая вобласць) пройдуць паэтычныя чытанні «Бабіна лета ў Белаазёрску разам з Нінай Мацяш».

04.10.2010
3422
Беларусы сярод прэтэндэнтаў на "Нобелеўку" па літаратуры

Беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскую прэмію-2010 па літаратуры. Але прэтэндэнцтва мае фармальны характар.

04.10.2010
2891
Сустрэча з Маркам Сьмітам у Менску

У сераду, 6 кастрычніка, а 18.00 у Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сустрэча нашых творцаў са знакамітым амэрыканскім паэтам Маркам Сьмітам.

30.09.2010
3104
Каmunikat.org як адзнака часу

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Каmunikat.org адзначыла свой дзесяты дзень нараджэння . Мерапрыемства адбылося ў сценах Галерэі “Ў” 29 верасня.

28.09.2010
2193
Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка

Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя «Беларускі кнігазбор», 2010) адбудзецца 30 верасня а 19:00. Грэка-каталіцкі цэнтр месціцца на вул. Арджанікідзе, д. 6. (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).

27.09.2010
4231
"Выкраданне Еўропы" ў "ПрайдзіСвеце"

Выйшаў новы 5-6 нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, прысвечаны жанчыне, пад назвай “Выкраданне Еўропы”.

27.09.2010
1828
Сустрэча з Валянцінам Акудовічам — 29 верасня

29 верасня ў 19:30 выдавецтвы «Галіяфы» і «Логвінаў» запрашаюць на сустрэчу з філосафам Валянцінам Акудовічам! Сустрэча адбудзецца ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

24.09.2010
3534
У "Доме літаратара" Ірына Дубянецкая і Анатоль Івашчанка

Ірына Дубянецкая: “Айцец Надсан – унікальная постаць у беларускай культурнай прасторы”.

Анатоль Івашчанка: "У Паланзе мяне натхняў малюнак прыбою"

24.09.2010
4289
Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org змяніла аблічча

З самай раніцы 24 верасня беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org працуе ў новым графічным афармленні, якое ў параўнанні са старым варыянтам больш "лёгкае" і "светлае".

22.09.2010
1690
У Менску выступіць «дзіўная» пісьменьніца Брыгіта Шэр

Унутры Месяцу зьяўляюцца дыназаўры, жыцьцё абдымае сьмерць, а аблокі ператвараюцца ў ваўкоў — гэта і многае іншае адбываецца ў тэкстах швэйцарскай пісьменьніцы Брыгіты Шэр.

Вынік пошуку: 4961-4980 з 5099 Першая | | 247248249250251 | | Апошняя