Навіны

14.09.2011
2171
Беларусы едуць на львоўскі форум выдаўцоў

Зборная Рэспублікі Беларусь па літаратуры сыграе сэрыю таварыскіх матчаў на 18 Форуме выдаўцоў у Львове.

14.09.2011
2670
У Швецыі выйшла “Плошча” Барыса Пятровіча

У шведскім выдавецтве Rámus выйшла аповесць беларускага празаіка Барыса Пятровіча “Плошча. Гісторыя аднаго каханьня”.  Пераклад на шведскую мову ажыццявіў Дзмітры Плакс.

14.09.2011
4601
Гурт "Ляпіс Трубяцкой" запісаў песню на словы Купалы

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прадставіў у Расеі прэм’еру песьні на верш Янкі Купалы «Хто ты такі?» Канцэрт пры поўным аншлягу прайшоў у санкт-пецярбурскім клюбе «Космонавт».

13.09.2011
3819
Ганна Янкута – пра беларускага Чэслава Мілаша

Перш чым пачаць расказваць пра кожную кнігу беларускага збору твораў Чэслава Мілаша, чый 100-гадовы юбілей адзначаюць сёлета чытачы з усяго сьвету, нельга не захапіцца афармленьнем гэтых тамоў. Няма сумневаў, што гэта чатыры самыя якасныя выданьні мастацкай літаратуры па-беларуску, выданьні, якія неверагодна прыемна трымаць у руках.

12.09.2011
3321
Новы набор у Беларускі Калегіюм

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
– журналістыка
- найноўшая гісторыя
– філасофія/літаратура,
а таксама - адмысловы набор на спецкурс па фатаграфіі

12.09.2011
4142
У верасні будзьма з «Вераснем»!

12 верасня на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца прэзентацыя 4 нумара часопіса «Верасень».

09.09.2011
2194
Творчая сустрэча з Генадзем Бураўкіным

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” 14 верасня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысвечаную яго 75-гадоваму юбілею.

09.09.2011
3518
У кнігарні “логвінаЎ абмяркуюць, што чытаць і перакладаць

12 верасня (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” пройдзе падвядзенне вынікаў конкурсу на найлепшы пераклад навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Конкурс быў арганізаваны Інстытутам імя Гётэ ў Мінску і часопісам “ПрайдзіСвет”.

09.09.2011
4057
Прыходзь атрымаць аўтограф Эдгара По!

Толькі 14 верасня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” класік амерыканскай літаратуры Эдгар По будзе раздаваць аўтографы на новавыдадзеным зборніку яго твораў “Маска Чырвонае Смерці”, які склалі навелы, вершы і эсэ па-беларуску.

08.09.2011
2063
Сёлетні фестываль "Вялікае Княства Паэзіі" прысвечаны Чэславу Мілашу

8—9 верасня ў Мінску пройдзе міжнародны літаратурны фестываль “Вялікае Княства Паэзіі”, прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.

07.09.2011
2535
Выступ і ўганараванне фіналістаў конкурса імя Чэслава Мілаша

11 верасня а 18:00 у рамках фестываля Чэслава Мілаша адбудзецца ўзнагароджанне фіналістаў конкурса маладых літаратараў дыпломамі І ступені і гала-канцэрт пераможцаў.

07.09.2011
2962
Браціслава збірае беларускую бібліятэку

Кіраўнік незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, сябра рады СБП, паэт Сяргей Законнікаў і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Падгол звярнуліся да літаратараў з заклікам передаць свае кнігі для беларускага аддзела міжнароднай бібліятэкі Славацкага ПЭН-цэнтра.

06.09.2011
3637
“Перашкоды” кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы праект – гукавую
гульню «Перашкоды і націскі», якая ўяўляе сабой творчае спаборніцта паміж
пісьменнікам і музыкай. Чытае свае творы беларускі пісьменнік з Швецыі
Дзмітры Плакс, за музыку і перашкоды адказвае лідар гурту  “Drum Exctasy”
Філ Чмыр. Стылістычную прыналежнасць працы дагэтуль не змаглі вызначыць ні
музычныя крытыкі, ні мастацтвазнаўцы.

06.09.2011
2233
Прэзентацыя першай кнігі Сяргея Егарэйчанкі

10 верасня (субота) у кнігарні “логвінаЎ” на Незалежнасці 37А адбудзецца прэзентацыя першай кнігі маладога пісьменніка Сяргея Егарэйчанкі “Лебедзі паміраюць разам”.

06.09.2011
1484
Дзіцячы ранішнік “Падарожжа Капітана Танакі ў незвычайную краіну Германію”

У межах “Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) 10 верасня (субота) адбудзецца дзіцячы ранішнік “Guten Tag, Tanaka! Падарожжа Капітана Танакі ў незвычайную краіну Германію” з прызамі і чаепіццём. Вядучы – пластылінавых спраў майстра Алесь Кудрыцкі.

06.09.2011
3061
Алесь Разанаў прэзентаваў нямецкамоўны зборнік паэзіі

Месяц нямецкай літаратуры ў Мінску вырашана было пачаць з творчага вечара Алеся Разанава. Яго новая кніга складаецца з нямецкамоўных вершаў і мае назву “Der Mond denkt, die Sonne sinnt”. Па-беларуску гэтыя вершы, якія завуцца “вордыхты”, пэўна не загучаць. Прынамсі, аўтар лічыць, што назад роўнакаштоўна іх перакласці немагчыма.

05.09.2011
2084
Выйшаў 53-і нумар “Дзеяслова”

У летнім нумары літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” –  новыя паэтычныя падборкі ад Сяргея Законнікава, Віктара Жыбуля, Ірыны Бельскай. Празаічную частку выдання склалі пачатак рамана Ігара Бабкова “Партрэт мастака, нябачны ў сутонні”, навэлы Алеся Гізуна, а таксама “Бестыарый майго савецкага дзяцінства” Людмілы Рублеўскай.

05.09.2011
1876
Аўтограф-сесія з удзельнікамі літаратурнага фестывалю “Вялікае Княства Паэзіі”

9 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) пройдзе аўтограф-сесія з удзельнікамі літаратурнага фестывалю “Вялікае Княства Паэзіі”, прысвечанага 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.

05.09.2011
3268
"Менестрэлі імклівай эпохі" ў Музеі тэатральнай і музычнай культуры

Музей тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (зав. Музычны, 5) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску запрашае 7 верасня на літаратурна-музычную вечарыну “Менестрэлі імклівай эпохі”.

05.09.2011
2158
Выйшла трэцяя кніга па мумітроляў

У выдавецтве Змітра Коласа выйшла чарговая кніга фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан па-беларуску — “Капялюш чарадзея” (пераклад Алесі Башарымавай). Гэта самая вясёлая, летняя і дзіцячая аповесць пра жыхароў Мумідола.

Вынік пошуку: 5101-5120 з 5556 Першая | | 254255256257258 | | Апошняя