Навіны

11.07.2011
4132
Анталогію творчасці беларускіх пісьменнікаў замежжа плануюць выдаць беларускія філолагі

Беларускія філолагі плануюць выдаць сучасную анталогію творчасці пісьменнікаў-беларусаў, якія жывуць за мяжой. Пра гэта паведаміў доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца Адам Мальдзіс на творчай сустрэчы ўдзельнікаў Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, якая адбылася 10 ліпеня ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

11.07.2011
3035
Сёлета Уладзімеру Някляеву -- 65

9 ліпеня — дзень народзінаў Уладзімера Някляева. Выбітны паэт, празаік, грамадзкі дзеяч, былы кандыдат на прэзыдэнта краіны на мінулагодніх выбарах адзначыў сваё 65-годзьдзе ў коле самых блізкіх родных і сяброў.

08.07.2011
4587
Уладзіслаў Ахроменка: «Мой раман у Беларусі могуць выкінуць з кнігарняў»

Днямі ў менскай кнігарні «Галерэя Ў» прайшла аўтограф-сэсія празаіка Ўладзіслава Ахроменкі, чый кінараман-фарс «Тэорыя змовы» выйшаў напярэдадні ў выдавецтве «Логвінаў». У выдавецкім пасьляслоўі да кнігі гаворыцца: «Аўтар у парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытаньні, якія многія баяцца задаць сабе нават у думках. Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна».

07.07.2011
4008
Рускія пісьменнікі «абураныя рэпрэсіўнай палітыкай беларускіх уладаў»

«Мы абураны рэпрэсіўнай палітыкай беларускіх уладаў і заклікаем калег ва ўсім свеце узняць голас пратэсту супраць падаўлення асноўных свабод у Беларусі»,  — гаворыцца ў заяве Рускага ПЭН-цэнтра, размешчанай на сайце расійскага аддзялення гэтай сусветнай арганізацыі пісьменнікаў.

06.07.2011
3296
Рыгора Барадуліна паклалі ў шпіталь

Народнага паэта Беларусі шпіталізавалі 30 чэрвеня з арытміяй. Як паведаміла яго жонка Валянціна, дзядзька Рыгор на мінулым тыдні наведаў участковага ўрача. Яму зрабілі кардыяграму, дзе і выявілася арытмія. Паэту параілі легчы ў шпіталь. Сардэчны рытм у Барадуліна ўжо аднавіўся, але яму працягваюць ставіць кропельніцы. Валянціна Барадуліна сказала, што ў пятніцу мужа павінны выпісаць.

06.07.2011
4781
Па-беларуску выйшаў раман-фантазія пра выбух АЭС у Германіі

Раман Гудрун Паўзэванг “Хмара” (Die Wolke) пераклаў Уладзімір Папковіч. Кніга была напісаная аўтаркай па “гарачых слядах” пасля трагедыі ў Чарнобылі. Свет пабачыла ў 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі “Хмару” экранізавалі ў Германіі. Размова з перакладчыкам кнігі на беларускую.

06.07.2011
1910
У кнігарні “логвінаЎ” антыкрызісная акцыя і аўтограф-сесія Анатоля Астапенкі

7 ліпеня на Незалежнасці, 37А пройдзе антыкрызісная акцыя “Набудзь цвёрдую валюту ў кнігарні “логвінаЎ”. Чытачам прапануюць абмяняць рублі на каштоўныя замежныя паперы па прыбытковым курсе — удвая танней! Усе замежныя пераклады выдавецтва “Логвінаў” і некаторыя кнігі іншых выдаўцоў — напалову задарма.

04.07.2011
2327
Ірына Багдановіч: «Паэт-ксёндз Вінцук Адважны нават у гулагу служыў літургію»

57-м па ліку томам у слыннай сэрыі «Беларускі кнігазбор» сталі «Выбраныя творы» Вінцука Адважнага. Каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, вязень сталінскага Гулагу, ён пасьля вызваленьня быў вымушаны эміграваць у Вялікабрытанію, дзе і пражыў да глыбокай старасьці. Уклала дыхтоўны том, напісала прадмову і камэнтары да яго кандыдат філялёгіі Ірына Багдановіч — госьця «Дома літаратара».

04.07.2011
3671
Аксана Спрынчан — пра купальскую эротыку, эстэтыку і энэргетыку

Мой улюбёны прынцып — прынцып трох «Э»: усё ў жыцьці павінна быць эратычна, эстэтычна і энэргетычна. Сьвята гэтага прынцыпу, безумоўна, Купальле. А таму сёньня пяцікніжжа купальскай эротыкі, эстэтыкі і энэргетычнасьці, безь якой немагчыма ўявіць Беларусь. Нездарма ж Уладзімер Караткевіч у вершы «На Беларусі Бог жыве» напісаў свой сьвяточны радок «купальская наша зямля». Паспрабуйце назваць нашую зямлю іншым сьвятам. Наўрад ці ў вас нешта атрымаецца.

01.07.2011
3552
Выйшла “Берлінская мазаіка” Алеся Тарановіча

У серыі “Бібліятэчка часопіса Дзеяслоў” выйшла кніга эсэ беларускага мастака і пісьменніка Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка”.

30.06.2011
4252
Вядомыя вынікі вынікі конкурса маладых літаратараў

Сёння сталі вядомыя імёны фіналістаў і дыпламантаў конкурса маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Чэслава Мілаша, які ўжо традыцыйна ладзіць Беларускі ПЭН-цэнтр.

29.06.2011
3326
Кветкі для Янкі Купалы

28 чэрвеня на Вайсковых могілках Мінска адбыліся жальбіны — мітынг, прысвечаны памяці Янкі Купалы. Першы народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця роўна 69 гадоў таму.

29.06.2011
2919
Кнігу дзіцячай паэзіі Андрэя Хадановіча выдалі ва Украіне

Зборнік дзіцячай паэзіі Андрэя Хадановіча выйшаў па-ўкраінску. “Таткові нотатки” – ужо другая кніга беларускага паэта і перакладчыка, з якой украінскія чытачы знаёмяцца раней за беларускіх.

29.06.2011
3570
Выйшла новая кніга Станіслава Лема па-беларуску

У выдавецтве “ЛіМ” выйшла кніга вядомага польскага пісьменніка Станіслава Лема “Непераможны”. Пераклад на беларускую ажыццявіў Анатоль Бутэвіч.

27.06.2011
1776
З’явіўся 52-і нумар “Дзеяслова”

З друку выйшаў вясенне-летні нумар часопіса “Дзеялоў” за 2011 год. Выданне змяшчае празіачную, паэтычную і крытычную творчасць як беларускіх, так і замежных літаратараў.

27.06.2011
2668
Выйшла кніга казак Сержука Вітушкі

У выдавецтве Змітра Коласа зусім нядаўна пабачыла свет доўгачаканая кніга казак віленчука Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!” Малюнкі да кнігі выканаў Міхал Анемпадыстаў.

27.06.2011
2838
Спачуваем з нагоды смерці Рамана Тармолы-Мірскага

25 чэрвеня на 76-ым годзе жыцця сышоў у вечнасць сябра СБП, беларускі паэт Раман Якубавіч Тармола-Мірскі. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказывае свае шчырыя спачуванні родным і блізкім пісьменніка.

24.06.2011
1782
Імяніны "Тазіка беларускага"

27 чэрвеня ў кнігарні «Галіяфы» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» пройдзе юбілейная імпрэза з нагоды 13-годдзя выхаду зборніка літаратурна-мастацкіх твораў сяброў руху «Бум-Бам-Літ» «ТАЗІК БЕЛАРУСКІ».

22.06.2011
1893
Час Быкава яшчэ наперадзе

22 чэрвеня – дзень памяці Васіля Быкава. У гэты дзень восем гадоў таму спынілася сэрца пісьменьніка, чый творчы і жыцьцёвы шлях застаецца прыкладам вернасьці праўдзе і адданасьці свайму народу.

22.06.2011
3110
Аўтограф-сесія аўтара рамана “Тэорыя змовы” Уладзіслава Ахроменкі

30 чэрвеня (чацвер) беларускі буржуазны пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка за сталом у кнігарні “логвінаЎ” падпіша ўсім ахвочым свой новы фарс-кінараман “Тэорыя змовы”.

Вынік пошуку: 5181-5200 з 5570 Першая | | 258259260261262 | | Апошняя