Навіны

02.03.2012
3026
Павал Абрамовіч пра невядомую аповесць Быкава: “Кожны яе сказ — быццам выразны кадр”

У новым нумары «Дзеяслова» (№ 1–2012) надрукаваная невядомая аповесць Васіля Быкава «Атака». Героі «Атакі» маюць задачу адбіць у немцаў лясную вёсачку Ручайкі. Зрабіць гэта супольнымі намаганнямі немагчыма: страты занадта вялікія; артылерыйскай падтрымкі пяхота не мае, абарона ворага — моцная.

02.03.2012
1840
Нямецкі славіст: беларуская мова няхутка будзе дамінантнай у Беларусі

Cваімі меркаваннямі пра беларускую мову дзеліцца Марк Бруггеманн (Mark Brüggemann), нямецкі журналіст і мовазнаўца, аспірант Інстытута славістыкі Альдэнбургскага універсітэта.

02.03.2012
2997
З юбілеем!

70 гадоў споўнілася сёння сябру ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Лужкоўскаму Віктару Іванавічу. Шчыра віншуем з юбілеем і зычым моцнага здароўя, творчых поспехаў і ўвагі блізкіх, шаноўны Віктар Іванавіч!

01.03.2012
4086
Юбіляры сакавіка

У сакавіку адсвяткуюць свае юбілеі сябры ГА “Саюз беларускх пісьменнікаў”: Кацюшэнка Міхаіл Пятровіч, Лужкоўскі Віктар Іванавіч, Адамовіч Славамір Генрыхавіч, Юрый Баена, Арабейка Іван Сяргеевіч, Мінкін Алег Гаўрылавіч.

01.03.2012
3565
Названыя намінанты літаратурнай прэміі «Дэбют»

Журы штогадовае літаратурнае прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют«вызначыла сьпіс намінантаў за лепшую першую кнігу.

29.02.2012
2322
Скокі з вышыні — Павел Абрамовіч піша пра кнігу Веры Бурлак

Паэтка Вера Бурлак выдала кнігу прозы. На чацвёртай старонцы вокладкі нешматслоўна сфармуляваная ідэя кнігі, дакладна ўвасобленая аўтарам. Як распавядае гэты невядомы — верагодна, сама Бурлак, — ёсць такі сон: чым вышэй узняцца на вышку, тым больш шанцаў, што скачок ператворыцца ў палёт, у часе якога змяняюцца фазы сну. Адна з іх — фаза хуткіх рухаў — надае снам «выяву і сюжэт. Часам досыць мастацкія».

29.02.2012
3725
Вершы пераможцы жаночага слэму — на Літаратурным радыё

Вершы шведска-фінскай слэмеркі Сольі Крапу, якая перамагла ў жаночым слэме на фестывалі імя Стральцова, цяпер можна паслухаць на Беларускім літаратурным радыё. На беларускую іх пераклала паэт Алеся Башарымава.

29.02.2012
2665
Невядомыя вершы Багдановіча — не міф

Міхась Казлоўскі: Трэба выразна раздзяліць бібліяфільства Беларусі і беларускае бібліяфільства. Першае я лічыў бы нават ад Еўфрасінні Полацкай, калі пачалі з’яўляцца першыя кнігі, а пазней і бібліятэкі. А калі гаварыць пра беларускае бібліяфільства, я пачынаю адлік ад Аляксандра Ельскага.

28.02.2012
1615
Выйшаў новы нумар "Літаратурнай Беларусі"

У чарговым нумары "Літаратурнай Беларусі": «Слоў зябкіх вырай» — падборка новых вершаў Рыгора Барадуліна, невядомае апавяданне Васіля Быкава «Жалезны камандзір», матэрыялы да 75-годдзя Міхася Стральцова.

28.02.2012
3604
Паспрабуй свае сілы, малады пісьменнік!

Нагадваем, што працягваецца конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”. У аргкамітэт ужо даслана багата заявак, не прапусціце магчымасць паспрабаваць свае сілы і вы! Адказваем на папулярныя пытанні, якія ўдзельнікі задаюць арганізатарам.

27.02.2012
3932
“Моладзь, чытайце Стральцова!”

Фестываль “Вершы на асфальце”, які прайшоў 25-26 лютага ў Мінску, яго арганізатары — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Беларускі ПЭН-цэнтр ды Інстутут імя Гётэ ў Мінску — прысвяцілі Міхасю Стральцову.

27.02.2012
2213
Паседжанне Брэсцкага аддзялення СБП

26 лютага адбылося чарговае паседжанне Брэсцкага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў. Адкрыў паседжанне старшыня аддзялення Іван Мельнічук, які засяродзіў увагу на сённяшняй дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі: падрыхтоўцы чацвёртага нумара альманаха “Жырандоля”, укладанні  анталогіі перакладаў з украінскай мовы, актывізацыі працы аддзялення ў Пінску, Баранавічах, Лунінцы.

26.02.2012
3904
Жаночы слэм на фестывалі імя Стральцова (фота)

25 лютага распачаўся фестываль “Вершы на асфальце”, прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова. Першы дзень завершыўся жаночым слэмам. У зацятай барацьбе сярод паэтак перамаглі адразу дзве аўтаркі.

24.02.2012
1987
Дзеяслоў № 1 — Быкаўска-Барадулінскі

Новы нумар Дзеяслова”  (№ 1, 2012) можна назваць Быкаўска-Барадулінскім. Пачынаецца ён з падборкі вершаў Рыгора Іванавіча пад назвай “Карані цішыні”. А публікацыю аповесці Васіля Быкава “Атака”, раней невядомай чытачам, можна без перабольшанняў назваць сэнсацыйнай.  Яе рукапіс быў знойдзены нядаўна ў Горадні сынам пісьменніка.

24.02.2012
2547
Беларускі пісьменнік напісаў кнігу не пра Пуціна. Па-руску

Дзмітры Плакс, вядомы беларускім і шведскім чытачам як паэт, драматург і перакладчык (менавіта ён пераклаў на беларускую “Піпі Доўгаяпанчоха”), напісаў кнігу «Если бы я был», галоўным героям якой ёсць не Пуцін.

24.02.2012
4275
Рыгор Барадулін: «Адчуваю сябе пераспелым сланечнікам»

За свае 77 Барадулін выдаў болей за семдзесят зборнікаў паэзіі і стаў апошнім беларусам, які атрымаў званне Народнага паэта. 24 лютага паэту спаўняецца 77.

23.02.2012
4192
Беларусы Пецярбурга запісваюць дыск на словы класікаў + аўдыё

Беларусы Санкт-Пецярбурга рыхтуюць да выдання музычны дыск пад назвай “Пецярбургскі сшытак”. На дыску будзе 12 песень беларускага кампазітара з Санкт-Пецярбурга Ірыны Базылёвай на словы Якуба Коласа, Анатоля Кірвеля, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц ды іншых беларускіх паэтаў.

23.02.2012
2504
Найлепшая кніга дзьве тысячы першага году

Проза Лявона Вольскага – як аркестар Эміра Кустурыцы або джаз-бэнд Х’ю Лоры: у прынцыпе, прыемна, што кумір і тут не падмануў глядацкіх чаканьняў, але нават калі падмануў бы – мы ўсё адно цябе любім, чувак!

23.02.2012
2634
У першы вясновы дзень Вера Бурлак прэзентуе кнігу прозы

1 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А) Вера Бурлак прадставіць сваю кнігу кароткай прозы “Творы соннага жанру”.  У імпрэзе акрамя аўтаркі бяруць удзел музыкі: Максім Іўкін, Наста Алоўская, Кацярына Крывашэйцава.

23.02.2012
4637
З юбілеем!

На канец лютага прыпалі юбілеі сяброў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Міколы Іванавіча Сянкевіча і Ігнацюк Алены Аляксандраўны.

20 лютага Міколу Іванавічу споўнілася 55 гадоў, а 23 лютага адзначае свой 50-гадовы юбілей Алена Аляксандраўна. Шчыра віншуем нашых сяброў з асабістымі святамі, зычым моцнага здароўя, натхнення і добрага настрою!

Вынік пошуку: 4781-4800 з 5570 Першая | | 238239240241242 | | Апошняя