Навіны

22.02.2012
4893
У чаканні Бэтмэна, альбо цуда як новы жанр беларускай літаратуры — рэцэнзія на кнігу Паўла Касцюкевіча

Ведаеце, што звычайна думае чалавек, які пабачыў цуда? “Мне не павераць!” Менавіта з гэтай прычыны, страшна пісаць пра кнігу Паўла Касцюкевіча “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.

22.02.2012
2571
Дзень роднай мовы ў Магілёве — працяг

Дзень роднай мовы адзначыць музей гісторыі Магілёва — кіраўніцтва музея ўводзіць на 22-га лютага цалкам беларускамоўнае абслугоўванне. Гэта значыць, што размаўляць па-беларуску будуць не толькі адказныя супрацоўнікі музея, але і тэхнічны персанал.

21.02.2012
1780
Сацыяльныя сеткі для захаваньня беларускай мовы

Дасьледчыкі, што займаюцца мовамі, якім пагражае зьнікненьне, зрабілі выснову, што захаваньню моваў спрыяюць такія лічбавыя тэхналёгіі глябалізацыі як сацыяльныя сеткі і нават простыя эсэмэскі.

21.02.2012
3160
Юя Вісландэр: “Дзеці мусяць мець сваю ўласную мову”

BYBOOKS зрабіла электроннае выданне кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў “Мама Му будуе дамок”. Гэта першая ў свеце электронная кніга пра Маму Му. Вашай увазе — інтэрвію са спадарыняй Юяй.

21.02.2012
2856
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Найлепшы спосаб яго адзначыць — гаварыць па-беларуску. Да гэтага прымеркаваны першы этап Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Ён пройдзе ў офісе грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).

21.02.2012
3408
У Мінску паставяць помнік “Слову пра паход Ігаравы”

Плануецца, што манумент размесціцца ў раёне Мінскага замчышча (ля станцыі мятро “Няміга”) і па сваім змесце і вобразным рашэнні будзе прысвечаны вядомаму помніку славянскай культуры XII стагоддзя “Слова пра паход Ігаравы”.

20.02.2012
2925
Увага, кастынг! — рэцэнзія на кнігу Уладзіслава Ахроменкі

Кінакампанія "Мэтраголвінмаер" сумесна з "Каламбія Пікчэрз" пры падтрымцы міністэрства культуры краіны, якая пажадала застацца невядомай, і Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ажыццяўляе падбор актораў на галоўныя, другасныя і эпізадычныя ролі для экранізацыі бэстсэлера “Тэорыя змовы”.

20.02.2012
3339
Жаночы слэм

25 лютага, у межах міжнароднага паэтычнага фестываля “Вершы на асфальце”, — міжнародны Жаночы слэм. Пачатак а 19.00. Месца: Галерэя "Ў". Уваход вольны.

20.02.2012
3879
Ульф Старк прэзентаваў "Дыктатара" для маленькіх

Адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых паэтаў Ульф Старк 18 лютага прэзентаваў у галерэі «Ў» сваю кнігу «Дыктатар», перакладзеную на беларускую мову. Гэта гісторыя пра маленькага хлопчыка, які ўпэўнены, што свет круціцца вакол яго.

17.02.2012
2492
Літаратурнае чытанне і размова з Міхаэлем Кумпфмюлерам

Літаратурнае чытанне 22 лютага ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску. Міхаэль Кумпфмюлер нарадзіўся ў 1961 годзе, жыве ў Берліне. У 2001 годзе быў выдадзены яго паспяховы дэбютны раман “Уцёкі Гампеля”, у 2003 годзе – раман “Смага”. Яго найноўшы раман “Дзівоснасць жыцця” ўбачыў свет ў 2011 годзе і быў пазітыўна ўспрыняты крытыкамі.

17.02.2012
3231
Праграма фестываля "Вершы на асфальце"

Субота, 25 лютага, Нядзеля, 26 лютага - канферэнц-заля Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3). Жаночы слэм - Галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37А, ст. м. Плошча Перамогі).

17.02.2012
2007
Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову

Яго выканаў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які ў 1968 годзе атрымаў блаславенне на працу ад пантыфіка Паўла VI. У 2003 годзе выйшаў Новы Запавет, і вось у 2012-м выйшла поўная Біблія.

17.02.2012
2718
Стружэцкі: «Для Міністэрства культуры моўнага пытання няма»

Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі заўважыў, што вонкавае афармленне, таблічкі з назвамі ва ўстановах культуры і нават унутраная дакументацыя вядуцца ў асноўным на беларускай мове. «Хаця можна прывесці прыклады і іншыя. І гэта не лагічна, калі мясцовая бібліятэка або вясковы клуб абазначаны на рускай мове».

16.02.2012
1583
Выпрабаваньне Шаломам: рэцэнзія на кнігу Артура Клінава

Раман Клінава можна чытаць як вінную карту. Усе раздзелы кнігі, акром апошняй, маюць “алкагольныя” назвы: “Чылійскае чырвонае”, “Егермайстар”, “Фінляндыя”, “Крупнік”, “Скарб Радзівілаў”, “Белая Русь”, “Крыжачок”. Яшчэ ў рамане прадстаўлены віскі, ром, партвэйн, грапа, а таксама піва.

16.02.2012
4280
Сёння — вечарына, прысвечаная Міхасю Стральцову

16 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдзе літаратурная вечарына, прысьвечаная 75-годдзю паэта і празаіка Міхася Стральцова. Пачатак а 16-ай.

16.02.2012
2046
Вечар да 55-годдзя з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова

24 лютага а 17.00 у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына, прысвечаная Алесю Пісьмянкову, у якой возьмуць удзел літаратары Леанід Дранько-Майсюк, Васіль Зуёнак, Эдуард Акулін, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, кампазітар Валянцін Кавалёў, бард Пётр Русаў.

16.02.2012
2350
З юбілеем!

Сёння сваё 45-годдзе адзначае сябра ГА “Саюз Беларускіх пісьменнікаў”  Святлана Анатольеўна Белая. Шчыра віншуем Вас, спадарыня Святлана! Нязгаснага душэўнага святла і новых творчых здзяйсненняў!

15.02.2012
3582
Ускладанне кветак да магілы Міхася Стральцова

14 лютага на Чыжоўскіх могілках адбылося ўскладанне кветак да магілы класіка беларускай літаратуры, Лаўрэата дзяржаўнай прэмі імя Янкі Купалы Міхася Стальцова, якому ў гэты дзень споўнілася 75 гадоў.

14.02.2012
3080
"Вершы на асфальце" – паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова

25-26 лютага ў Менску адбудзецца міжнародны паэтычны фестываль “ВЕРШЫ НА АСФАЛЬЦЕ”, прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова.

14.02.2012
2302
Знайшлі невядомыя рукапісы Васіля Быкава

Невядомыя дагэтуль аповесць пад назвай «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» будуць апублікаваныя ў новым нумары часопіса «Дзеяслоў» і лютаўскім дадатку да штотыднёвіка «Новы час» газеце «Літаратурная Беларусь».

Вынік пошуку: 4801-4820 з 5570 Першая | | 239240241242243 | | Апошняя