Навіны

01.02.2012
3794
Анатоль Сідарэвіч: Міхась Стральцоў – як празрыстае асенняе паветра

Вашай увазе — гутарка з гісторыкам літаратуры Анатолем Сідарэвічам пра Міхася Стральцова, якому ў ліку іншых славутых літаратурных юбіляраў прысвечаны конкурс СБП “Экслібрыс”.

01.02.2012
2856
Юбіляры лютага

У лютым адсвяткуюць свае юбілеі сябры СБП:  Загірбекаў Ахмед, Волкава Ганна, Кірылаў Герман, Гібок-Гібкоўскі Аляксандр, Паўлікава (Хейдарава) Людміла, Наўроцкі Аляксандр, Белая Святлана, Сянкевіч Мікалай, Ігнацюк Алена.

01.02.2012
2004
Аўдыёвыданне казак Сяргея Вітушкі

Гукавая версія кнігі казак Сяргея Вітушкі "Дзінь-Дзілінь: Пара гуляць у казкі!" пабачыць свет дзякуючы Радыё Рацыя і парталу Tuzin.FM (tuzin.fm).  Казкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць на радыё штотыдня.

31.01.2012
3129
Унівэрсытэты спыняюць набор на беларускую філялёгію

Па ўсёй краіне спыняюцца наборы на спэцыяльнасьці, зьвязаныя зь беларускай мовай. У Магілёве больш ня будуць рыхтаваць пэдагогаў беларускай, а ў Менскім пэдагагічным закрытыя адразу 4 спэцыяльнасьці беларускай філялёгіі.

31.01.2012
4029
Літаратурная стыпендыя ў Аўстрыі

Ведамства па пытаннях культуры горада Грац запрашае таленавітых беларускіх пісьменнікаў, аўтараў, літаратараў узяць удзел у праграме, якая дазваляе на працягу года працаваць і жыць у Аўстрыі.

31.01.2012
3215
Конкурс рэкламы чытання

Альфа Радыё абвясціла конкурс пад назвай “Прасоўвай кнігу!” (“Двигай книгу!”) на лепшы сцэнар аудыёрэкламы, прысвечанай чытанню. Лепшыя ідэі лягуць у аснову ролікаў, якія будуць рэгулярна гучаць у эфіры.

31.01.2012
2276
Кніга ў інтэрнэт-эпоху

‎28 студзеня ў Мінску пры падтрымцы СБП прайшоў міжнародны семінар, прысвечаны будучыні кнігі ў электронную эпоху. У семінары ўзялі ўдзел беларускія выдаўцы, рэдактары, пісьменнікі, перакладчыкі, а таксама шведскія спецыялісты ў сферы развіцця электроннай кнігі.

30.01.2012
2426
Заява сакратарыята ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Як паведамілі СМІ, у Віцебскай абласной бібліятэцы скасоўваецца аддзел беларускай літаратуры. Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” выказвае занепакоенасць такой пазіцыяй і дзеяннямі кіраўніцтва бібліятэкі, аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

30.01.2012
2984
Як беларусы сустракаюць год кнігі?

У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак”  з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і  хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.

30.01.2012
3181
Аддзелы беларускай літаратуры больш не патрэбныя?

У Віцебскай абласной бібліятэцы скасавалі аддзел беларускай літаратуры. Кнігі на беларускай мове чытачам давядзецца шукаць па розных аддзелах, але шмат якіх выданьняў яны больш ня знойдуць — ідзе масавае сьпісаньне беларускіх кніг, іх адпраўляюць у макулятуру.

30.01.2012
3025
Для Сяржука Сыса ўсё толькі пачынаецца

Шлях да першага зборніка ва ўсіх розны. Сяржук Сыс ішоў да яго 50 гадоў, і ў дзень свайго юбілею 26 студзеня ў кнігарні "Логвінаў" прэзентаваў кнігу “Стрэмка”, якая змяшчае яго лепшыя вершы.

27.01.2012
3150
Сёння ― прэзентацыя кніжкі казак "Дзінь-дзілінь"

Прэзентацыя кнігі казак Сержука Вітушкі «Дзінь-дзілінь» пройдзе сёння ў грэка-каталіцкім клубе інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага ў рамках сустрэчы з серыі «Літаратура і духоўнасць».

26.01.2012
2392
Барыс Пятровіч: "Да каміна дажыць"

У кожнага чалавека ў любым узросце ёсць мара. Пэўная ці не пэўная, названая ці не названая, усвядомленая ці неўсвядомленая, таемная ці не таемная… Мары маюць асаблівасць з-бывацца і за-бывацца. Але і ў адным, і ў другім выпадку яны падмяняюцца іншымі.

26.01.2012
3812
З юбілеем!

Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе сваіх сяброў Цыплюка Сяргея Фёдаравіча і Сыса Сяргея Анатольевіча са святам. 25 студзеня Сяргей Фёдаравіч адсвяткаваў свой 75-гадовы юбілей, а Сяргей Анатольевіч сёння адзначае сваё 50-годдзе.

25.01.2012
1997
Выйшаў гукавы варыянт кнігі «Імёны Свабоды»

Вядомая кніга Уладзімера Арлова «Імёны Свабоды» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла ў сьвет у 2007 годзе. Цяпер зьявіўся яе гукавы варыянт — аўдыёкніга ў выкананьні аўтара.

25.01.2012
1970
Шатландскі пачастунак у Коласавым доме

26 студзеня, а 17-й у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі  Якуба Коласа (Акадэмічная, 5) пройдзе святкаванне дня нараджэння шатландскага паэта Роберта Бёрнса.

24.01.2012
4276
Лявон Юрэвіч: “Лісты заўсёды цікавыя"

З нагоды выхаду кнігі “Шматгалосы эпісталярыум" аўтар распавядае пра адметныя рысы эміграцыйнага ліставання, свайго ўлюбёнага аўтара эпісталярыяў ды складанасці падчас працы над кнігай.

24.01.2012
4135
“Шматгалосы эпісталярыум" Лявона Юрэвіча

У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча “Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні”.

23.01.2012
1704
На Сенненшчыне рыхтуюцца адзначыць 100-годдзе Максіма Танка

Хоць біяграфія паэта і не была звязана з гэтым рэгіёнам, бібліятэкі Сенненскага раёна запланавалі шэраг цікавых імпрэзаў, прысвечаных юбілею Максіма Танка.

23.01.2012
3314
У Латвіі знялі фільм “У тумане” паводле аповесці Быкава

Пад кіраўніцтвам рэжысёра Сяргея Лазніцы ў Латгаліі (Латвія) завершаны здымкі фільма “У тумане” паводле аповесці Быкава. У здымачнай групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, рускія, беларусы, палякі, румыны, чэхі ― усяго на пляцоўцы гучала дзевяць моў.

Вынік пошуку: 4861-4880 з 5570 Першая | | 242243244245246 | | Апошняя