Навіны

14.02.2012
2336
Аксана Данільчык: Усе табу – у нашай галаве

Па вялікім рахунку, усе табу — у нашай галаве, і часта мы нават не ўсведамляем, што яны ёсць. Але акрамя табу, ёсць і пэўныя мастацка-эстэтычныя і ідэйныя прыярытэты. Мастацтва не павінна быць відавочным...

14.02.2012
1920
Кніга “Суседскія былі” Віктара Сазонава выйшла па-польску

Выйшла другая кніга гарадзенскага аўтара Віктара Сазонава “Суседскія былі” (Bajdysasiedzkie), перакладзеная на польскую мову Марцінам Рэмбачам. (У беларускай версіі кніга друкавалася пад рэдакцыяй Яўгена Вапы на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”).

14.02.2012
2807
19 лютага – Прэзентацыя аўдыёдыска “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”

Прэзентацыя аўдыёдыска «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ад Сяргея Вітушкі ды спевамі ад удзельнікаў праекта пройдзе 19 лютага (нядзеля) а 14:00 у мінскай кнігарні “логвінаЎ” (пр.Незалежнасці, 37а).

14.02.2012
4436
Міхасю Стральцову — 75

Мой дзень брыдзе дрымотнай каляінай, а твой вавёркай скача на сасне, цвіце пры лузе белаю калінай, затым, каб ноччу доўжыцца у сне.

13.02.2012
2142
Ушанаванне памяці Міхася Стральцова

Заўтра, 14 лютага, а 13-й гадзіне на Чыжоўскіх могілках у Мінску адбудзецца ўскладанне кветак на магілу Міхася Стральцова.

13.02.2012
3675
Юя Вісландэр прэзентавала кнігу “Мама Му чытае”

У мінскай галерэі “Ў” прайшла чарговая імпрэза “Месяца шведскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”. Гэтым разам вядомая шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр прэзентавала кнігу “Мама Му чытае” з удзелам яе беларускай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

13.02.2012
3454
18 лютага – літаратурны ранішнік для дзетак

У межах «Месяца шведскай літаратуры ў кнігарні «логвінаЎ» 18 лютага (субота) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі дзіцячай кнігі пісьменніка Ульфа Старка «Дыктатар».

13.02.2012
1851
У абласных аддзяленнях СБП

20 і 29 студзеня адбыліся паседжанні Гомельскага і Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Тэмай паседжанняў стала падвядзенне вынікаў працы аддзяленняў за мінулы год і абмеркаванне планаў дзейнасці на 2012 год.

13.02.2012
4640
Федарэнка і праклятыя: рэцэнзія на кнігу Андрэя Федарэнкі

Беларускую літаратуру іначай чым “праклятай” і не назавеш.  Бо якой бы моцы талент у ёй ні з’явіўся, чытачы будуць прадаўжаць нудзець сваё класічнае:  “А беларусы нікога не маюць!”  З’явіся заўтра ў ёй Камю ці Іянэска, Сартр ці нават уласная Сімона дэ Бавуар, тутэйшы чалавек нават вокам сваім блакітным не міргне...

13.02.2012
4629
Да 75-годдзя Алеся Наўроцкага піша Анатоль Сідарэвіч

Каб мяне разумелі і маладыя, пачну ab ovo. Ужо паасобныя публікацыі Алеся Наўроцкага ў перыядычным друку выклікалі зацікаўленне ў літаратурных колах Беларусі. Па-першае, у паэзію ішоў не філолаг (хутка народзіццца тэрмін «філалагічнае пакаленне»), а медык.

10.02.2012
1666
Кніга прозы ад Веры Бурлак

У нас кароткае метро: толькі сеў — ужо выходзіць. Толькі задрамаў, як голас кажа: "Канцавы прыпынак. Калі ласка пакіньце вагоны". Кнігу Веры Бурлак акурат зручна пачытаць у такіх умовах — невялікі  зборнік кароткіх тэкстаў.

10.02.2012
4339
Матылёк пад коламі цягніка: рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука

Пра менскі перыяд жыцьця Лі Гарві Освальда (1939–1963), забойцы амэрыканскага прэзідэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі (JFK), пiшуць нават афіцыйныя беларускія СМІ.  Так, на інтэрнэт-старонцы ўрадавай газеты “Рэспубліка” публікацыя 2007 году “Рабочыя “Гарызонта” дасюль ня вераць, што JFK быў забіты Освальдам” — пятая па ліку ў рубрыцы “Варта прачытаць”.

10.02.2012
2569
Венера ў мяшку: рэцэнзія на кнігу Віктара Карамазава

Калі даводзілася часам гартаць зборнікі тэкстаў школьных дыктовак па беларускай мове, лавіла сябе на думцы: для трэнінгу ў арфаграфіі-пунктуацыі гэтыя доўгія і прыгожыя сказы пра пыл, што асядае на летняй дарозе, адценні восеньскага неба і пах свежай раллі прыдатныя... Але ці выклічуць яны ў выхаванага інтэрнэтам школьніка жаданне цалкам прачытаць твор, з якога выдзертыя воляю спрактыкаваных філолагаў?

09.02.2012
1942
"Прыадхінуты небасхіл" Алеся Каско

Пабачыў свет зборнік "Прыадхінуты небасхіл" са старымі і новымі вершамі жабінкоўскага паэта Алеся Каско.

09.02.2012
2973
Беларуская літаратура ў 140 сімвалах

Еўрарадыё вырашыла працягнуць сусветны трэнд і стварыць маленькі збор беларускай літаратуры ў тві-фармаце з нагоды адкрыцця кніжнага кірмашу ў Мінску.
Для гэтага радыё зладзіла конкурс для слухачоў, прапанаваўшы ім  сфармуляваць у 140 сімвалах змест любога твора беларускай літаратуры.

09.02.2012
3586
Задача прэміі Гедройца — дапамагчы беларусам пісаць па-беларуску

Задача Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца — дапамагчы беларускім пісьменнікам адважыцца пісаць па-беларуску. Пра гэта 7 лютага на прэзентацыі намінантаў прэміі заявіў пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

09.02.2012
3587
Цікавосткі Мінскага міжнароднага кніжнага кірмаша

З 8 па 12 лютага ў беларускай сталіцы праходзіць Мінская міжнародная выстава-кірмаш (Мінск, вул. Купалы, 27). Акрамя дзяржаўных выдавецтваў і замежных гасцей у ёй возьмуць удзел і незалежныя выдаўцы. Расклад працы іх стэндаў падаем на нашым сайце.

09.02.2012
4140
Створым разам “Вянок беларускі”!

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” разам з выдавецтвам “Юніпак” распачынаюць літаратурную падсерыю “Вянок беларускі”. Яе адкрые паэтычны зборнік Рыгора Барадуліна. Каб аб’ектыўна адабраць 100 найлепшых яго твораў, якія ўвойдуць у зборнік, арганізатары звяртаюцца па дапамогу і да грамадскасці.

08.02.2012
2513
З юбілеем!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" віншуе свайго сябра Кірылава Германа Іларыёнавіча са святам — сёння яму спаўняецца 75 гадоў. Здароўя, цяпла блізкіх і спору ў Вашай творчай працы, шаноўны Герман Іларыёнавіч!

08.02.2012
2412
Маладыя паэты адмовіліся ад запрашання чаргінцоўскага саюза

Круглы стол, прысвечаны маладой літаратуры, мае адбыцца 9 лютага. Ладзяць яго афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі ды холдынг «Літаратура і мастацтва» («ЛіМ»).

Вынік пошуку: 4821-4840 з 5570 Першая | | 240241242243244 | | Апошняя