Навіны

12.01.2012
4255
Вынікі конкурсу “Ператвор”

Сталі вядомыя імёны пераможцаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў “Ператвор”, абвешчанага ў кастрычніку ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”.

11.01.2012
2386
Энцыкляпэдыя Максіма Багдановіча запатрабавана ў кнігарнях

За месяц продажу гэты том стаў адным з самых запатрабаваных у менскіх кнігарнях. Ягоны ўнівэрсальны зьмест прыцягвае дасьледчыкаў, выкладчыкаў, прапагандыстаў айчыннага прыгожага пісьменства.

11.01.2012
4583
Хроніка жыцця беларускай сялянскай сям’і

У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла свет новая кніга сябра СБП Мікалая Мельнікава “Радавод”. Кніга апісвае нашу агульную гісторыю, "якую нельга замоўчваць, і трэба ведаць усім і ва ўсім праўдзівым абліччы" — піша ў прадмове да выдання Аляксей Дземідовіч.

11.01.2012
2241
Новая кніга Сержука Сыса — “Стрэмка”

У серыі “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга паэзіі — “Стрэмка” Сержука Сыса. Яго паэзія, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнэту, упершыню сабраная пад адной вокладкай.

10.01.2012
4590
Ціхан Чарнякевіч: штудыі з кантрастыўнай паэтыкі Янкі Юхнаўца

Карціна свету ў беларускай савецкай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя не песціць вока багаццем каларыту з прычыны транслявання аўтарамі толькі адной формы традыцыі. Паэзія Янкі Юхнаўца ўяўляе сабой канцэптуальна іншы тып вершатворчасці.

10.01.2012
1713
Юбіляры студзеня

Сяброў нашага Саюза, якія адсвяткавалі свой юбілей у пачатку студзеня: Сароку Валерыя Іларыёнавіча, Васько Уладзіміра Гаўрылавіча, Гігевіча Васіля Сямёнавіча, Зіноўева Аляксандра Уладзіміравіча, Клімянкова Івана Пракопавіча, Гарановіча Віталя Рыгоравіча шчыра віншуем са святам і жадаем моцнага здароўя, прыўзнятага настрою і плёну ў творчасці!

10.01.2012
2407
Прэзентацыя каталога аўтографаў Янкі Купалы

12 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнага Купалаўскага года, у рамках якога будзе прэзентавана ўнікальнае выданне – каталог “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

09.01.2012
4123
Уладзімір Някляеў: Турма

Цяпер, калі ты не са мной, не на плячы маім, не побач,
з турмой я засынаю ў поўнач і прачынаюся з турмой. З турмы ў турму пішу лісты: «Каханая мая! Святая!..». І што не прачытала ты — турма ўначы са мной чытае.

06.01.2012
4177
У “Абменніку” Хадановіча — выгадны паэтычны курс

На сайце кампаніі “Будзьма беларусамі” ўпершыню прэзентаваны для свабоднага запампоўвання дыск паэта Андрэя Хадановіча “Абменнік”, які пабачыў свет у 2007 годзе і ўжо амаль адсутнічае на паліцах крамаў. У складанку ўвайшлі як вершы самога Андрэя Хадановіча, так і творы пяці знакамітых замежных паэтаў, перакладзеных ім на беларускую мову.

06.01.2012
2818
Леанід Маракоў: “Памяць пра нашых продкаў — падмурак будучыні Беларусі”

Не першы год журналіст, пісьменнік, гісторык і энцыклапедыст Леанід Маракоў займаецца сур’ёзнай працай — вывучэннем рэпрэсіяў у савецкай Беларусі. За апошнія гады Леанід Уладзіміравіч выдаў некалькі новых кніг, прысвечаных рэпрэсаваным каталіцкім духоўным, кансэкраваным і свецкім асобам, праваслаўным свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелям, а таксама медыцынскім і ветэрынарным работнікам Беларусі.

05.01.2012
2702
Вечарына па выніках фестываля аднаго верша

Літаратурнае аб'яднанне “Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43” запрашае на вечарыну па выніках Фестываля аднаго верша, якая адбудзецца 12 студзеня 2012 г. у музеі Янкі Купалы а 19.00. Даслаць свой верш на конкурс можна да 5 студзеня (сёння).

05.01.2012
4052
Толькі 100 чалавек падпісаліся на поўны збор Караткевіча

Вядомы кошт першага і апошняга з 25 тамоў збору твораў Караткевіча:  46 і 58 тысяч рублёў. Грошы немалыя. Але выдаўцы тлумачаць невялікую папулярнасць падпіскі іншымі прычынамі.

05.01.2012
3465
Падпісацца на збор твораў Караткевіча можна да канца лютага

Падпіску на 25-томнік Уладзіміра Караткевіча падоўжылі да канца лютага — пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп.

29.12.2011
4545
“Берлінскую мазаіку” сабралі ў кнігарні “ЛогвінаЎ”

Даўно ў кнігарні “ЛогвінаЎ” не было такіх гарачых дыскусіяў, дзе і глядацкая заля, і выступоўца, і арганізатары сустрэчы былі б роўнымі ўдзельнікамі гутаркі. Менавіта ў такім фармаце 28 снежня прайшла прэзентацыя кнігі Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка”,  якую зладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі”.

28.12.2011
2437
Прэмія Гедройца за найлепшую кнігу прозы 2011

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь,
Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр,
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць пра заснаванне літаратурнай прэміі Гедройца
за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў 2011 годзе на беларускай мове.

27.12.2011
3574
У магілёўскай ратушы прэзентавалі "Часоўнік"

26 снежня ў магілёўскай ратушы прэзентавалі старадрук "Часоўнік". У Магілёў прывезлі тую самую кнігу, грошы на выкуп якой з аўкцыёну збіралі ўсім светам.

27.12.2011
3485
“Літаратурныя Каляды” адбудуцца 29 снежня

Суполка “Літаратурнае прадмесце” запрашае на традыцыйнае свята “Літаратурныя Каляды”, дзе ладзiць паэтычна-музычна-хабiтанскi "блышыны рынак". На iмпрэзе будуць названыя кандыдаты на першую беларускую антыгламурную лiтаратурную прэмiю "Блакiтны свiн".

27.12.2011
2222
Выстава-кірмаш дзіцячай кнігі пачынаецца сёння

Першая ў Беларусі спецыялізаваная выстава-кірмаш дзіцячай кнігі «Кніжкі ў штоніках» пройдзе з 27 снежня па 5 студзеня ў Мінскім Палацы мастацтваў — вул. Казлова, 3, (ст. метро «Плошча Перамогі»).

26.12.2011
3132
Чым парадуе перадкалядны “Дзеяслоў” № 6

“Дзеяслоў” № 6, які ўжо можна знайсці ў продажы, змясціў пад сваёй вокладкай не толькі мастацкія тэксты беларускіх і замежных аўтараў, але і прыемны дадатак — новы альбом барда Таццяны Беланогай “Ніткі”.

26.12.2011
4191
Зміцер Вішнёў: «Вершы не пішуцца па загадзе»

Сваю новую кнігу “Шоргат жукоў” паэт Зміцер Вішнёў прэзентаваў у «еўрапейскім фармаце». Аўтар вырашыў абысціся без перформансаў і проста пачытаў свае вершы ды адказаў на пытанні аматараў паэзіі.

Вынік пошуку: 4901-4920 з 5570 Першая | | 244245246247248 | | Апошняя