Навіны

07.12.2011
4874
Анціпаў нарэшце здаў "Дыпломную работу"

5 лістапада ў кнігарні “Ў” прайшла прэзентацыя дэбютнай кнігі маладога празаіка Паўла Анціпава “Дыпломная работа”. Вашай увазе — фотарэпартаж з імпрэзы.

06.12.2011
4349
Аляксей Жбанаў — пра праект “Песні філаматаў і філарэтаў”

Святлена Немагай, паслухаўшы мяне, нібы няўзнак спытала, ці ведаю я арыгінальную мелодыю, напісаную за часамі філаматаў кампазітарам Антонам Сакульскім. Я быў ашаломлены. Безумоўна, я ўсведамляў, што верш Міцкевіча мусіў спявацца філаматамі, але быў упэўнены, што тая даўняя мелодыя згубілася і сёння нікому не вядомая...

06.12.2011
4651
Уладзімер Арлоў: На поўнач ад кахання. Вершы

на бераг выкідаюцца кіты чаго ім не хапае грацыёзным у іх стыхіі? волі? пекнаты? запасу вастрыні сталёвых лёзаў – гнуткіх плаўнікоў што зведалі і шторм і штыль
і сонца і прадонне?..

05.12.2011
4221
На радзіме бацькі Багдановіча выступілі Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк

Дзве творчыя сустрэчы ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» правялі 2 снежня ў Крупскім раёне паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк: у СШ імя Максіма Багдановіча мястэчка Халопенічы і Слабадской СШ.

05.12.2011
4491
Мюзыкл-прытча «Апокрыф» па творах Багдановіча прагучыць у філярмоніі

​​9 сьнежня, у дзень народзінаў Максіма Багдановіча, на сцэне Вялікай залі Белдзяржфілярмоніі — прэм’ера. Кампазытар Ларыса Сімаковіч стварыла першы беларускі мюзыкал-прытчу «Апокрыф», прысьвечаны 120-годзьдзю паэта.

05.12.2011
4791
Анатоль Вярцінскі: «Зміраюць мроі, сам жыву»

Жыву! …Такі вось загаловак. На міг спыняецца аловак: не можа вызначыць ніяк, які далей паставіць знак. Ну, гэты самы знак графічны. Ці то шматкроп’е, ці то клічнік?..

05.12.2011
4012
Вінцэсь Мудроў: Нячысцік. Аповед

Пагодным чэрвеньскім днём – акурат таго дня ў космас запусцілі Валянціну Церашкову – жыхары гарпасёлка Азярышча ўбачылі на галоўнай пасялковай вуліцы дзіўнага выгляду незнаёмца...

05.12.2011
1950
ЛеГАЛ: Прага волевыяўлення: «Дзеяслоў»-54

Прага свабоды, як унутранай, так і знешняй, у чарговым нумары «Дзеяслова» вылучная ў лепшых публікацыях часопіса... Тры найбольш выбітныя творы нумара — цыкл аповедаў В. Казько «Пра Моцю», нізка вершаў Уладзіміра Някляева «Лісты да Волі» і аповесць Макса Шчура «Аўтсайдэр».

04.12.2011
1788
Прэмію Angelus атрымала Святлана Алексіевіч

Літаратурную прэмію Цэнтральнай Еўропы Angelus атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч за кнігу “У вайны не жаночы твар”, перакладзеную на польскую мову Ежы Чэхам.

02.12.2011
3193
Памерла пісьменніца Крыста Вольф

У Берліне на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памерла нямецкая пісьменніца Крыста Вольф. Найбольш вядомыя яе раманы — “Расколатае неба” і “Медэя”, а таксама аповесці “Роздум пра Крысту Т.” і “Касандра”.

02.12.2011
2105
Анатоль Трафімчык: «Ён жа — помнік»

У другой палове ХХ стагоддзя склалася традыцыя пісаць пра тое, што Якуб Колас настаўнічаў на Ганцаўшчыне. Аўтары артыкулаў — ад раённых газет да навуковых зборнікаў — не задумваючыся ставілі побач псеўданім паэта і назву рэгіёна... Аднак логіка аказваецца падманнай, створанай шляхам падмены паняццяў.

02.12.2011
2169
Генадзь Бураўкін: Памяць нядрэмная

Вось нарэшце ўжо зіма адужала мокрую, расхрыстаную восень. І дыхнула з неба колкай сцюжаю. І ў вазах званчэй скрыгочуць восі...

01.12.2011
4441
Лявон Баршчэўскі: «Мілаш наказваў нам шукаць свабоду»

Мілашаўскі год — гэта якраз той рэдкі выпадак, калі мы можам сказаць, што выглядалі годна... Цікава, што калі адну з беларускіх кніг Мілаша паслалі ў Амэрыку ягонаму сыну Аляксандру, ён патэлефанаваў выдаўцу і сказаў: «Я раптам успомніў беларускую мову, адчуў яе, я чытаў кнігу і прасьлязіўся»

01.12.2011
2807
"Калі вы ў цемры паблытаеце сваю жонку з рабаўніком і стрэліце..."

Учора споўнілася 176 гадоў з дня нараджэння Марка Твэна, любімага пісьменніка цэлых пакаленняў, творы якога можна чытаць з дзяцінства да глыбокай старасці — на кожны ўзрост у Твэна што-небудзь ды знойдзецца.

01.12.2011
3979
“Вялікая кніга” дасталася Міхаілу Шышкіну

29 лістапада ў маскоўскім Доме Пашкова (РДБ) адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў расійскай нацыянальнай штогадовай прэміі ў галіне літаратуры “Вялікая кніга” за 2011 год. Першая прэмія прысуджаная Міхаілу Шышкіна за раман “Письмовник”.

01.12.2011
2546
У Мінску з'явілася вуліца Кірылы Тураўскага. Абяцаюць і вуліцу Быкава

Некалькі праектуемых вуліц і мікрараёнаў сёння афіцыйна атрымалі свае імёны. Вуліца Кірылы Тураўскага стане працягам вуліцы Каліноўскага. Яшчэ адна новая вуліца ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі, названа ў гонар Пятра Мсціслаўца, беларускага друкара і асветніка.

01.12.2011
4679
Уладзімір Арлоў сустрэнецца з чытачамі ў Віцебску

Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым адбудзецца 1 снежня (чацвер) у Віцебску, па адрасе:
вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён «Лучоса») у «Еўрапейскім клубе».

30.11.2011
4475
Літаратурна-музычны фэст лірычнай культуры — 5 і 6 снежня

Вас чакае сустрэча з беларускімі паэтамі і музыкамі! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.

30.11.2011
2109
Новы нумар літаратурнага бюлетэня Кніганоша

У новым нумары “Кніганошы” чытайце гутарку са Змітром Плаксам, у якой беларуска-шведскі пісьменнік і перакладчык распавядае пра свае ўражанні ад сёлетняй беларускай прысутнасці на кніжным кірамашы ў Гётэборгу, падабенства і адрозненне сучасных швецкай і беларускай літаратур і іншыя цікавосткі.

30.11.2011
3944
У Горадні ідзе рэканструкцыя дома-музея Багдановіча

Расказвае гарадзенскі краязнаўца Андрэй Вашкевіч: “Існуе некалькі версій пра тое, дзе жыў Багдановіч ў дзяцінстве. Найбольш верагодная: ён жыў у іншым будынку на той жа вуліцы, і той будынак быў знесены ў савецкі час. А гэты будынак зрабілі музеем. Будынак дома-музея таксама ўяўляе гістарычную каштоўнасць. Драўляная пабудова старога раёна Новы Свет амаль не адрознівалася ад гэтага будынка.»

Вынік пошуку: 4961-4980 з 5570 Першая | | 247248249250251 | | Апошняя