Навіны

28.02.2011
1858
Клікаць вясну па-ўкраінску будуць у кнігарні "ЛогвінаЎ"

3 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” пры ўдзеле культурніцкай кампаніі  “Будзьма беларусамі!” адзначаць украінскую літаратурную Масленіцу.

28.02.2011
4400
СБП за беларускі фонд у першым замежным музеі В. Быкава!

Саюз беларускіх пісьменнікаў распачынае новую грамадска-культурную акцыю па стварэнні фонду беларускай мовы і культуры ў першым і пакуль што адзіным замежным музеі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

25.02.2011
2121
У расійскай “Новой газете” – проза Някляева

Расійская “Новая газета” змяшчае на сваіх старонках урывак з аповесці Уладзіміра Някляева “Вяртанне Веры”. У бліжэйшым, сакавіцкім нумары часопіса “Дружба народов”, паведмляе газета, аповесць плануецца надрукаваць цалкам. Пераклад на рускую мову ажыццявіў Павел Анціпаў.

25.02.2011
3491
Выйшла лютаўская “Літаратурная Беларусь”

Сёння выйшаў 54-ы нумар культурна-асветніцкага праекту Саюза беларускіх пісьменнікаў і газеты “Новы час” “Літаратурная Беларусь”.

Адкрывае газету артыкул Станіслава Дубянецкага “На мяжы этнічнага вымірання”: “У сённяшняй Беларусі працэс дэнацыяналізацыі (дэбеларусізацыі) грамадства дасягнуў своеасаблівай «кропкі незвароту», калі ўсе сферы духоўнай культуры і побыту народа пазбаўлены сваёй нацыянальнай асновы.

24.02.2011
1940
Уладзімір Арлоў 5 сакавіка ў Клецку

Грамадска-культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" мае гонар запрасіць усіх на чарговую сустрэчу з Уладзімірам Арловым. Сустрэча адбудзецца 5 сакавіка ў Клецку.

23.02.2011
1727
Віншуем з юбілеем!

Саюз беларускіх пісьменнікаў сардэчна віншуе з 75-гадовым юбілеем сябра Саюзу, празаіка Аляксандра Сопата і зычыць яму доўгіх гадоў жыцця і плёну ў творчай дзейнасці!

23.02.2011
3450
Юбілейны “Дзеяслоў”

Днямі выйшаў 50-ы нумар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. У юбілейным нумары выдання –  паэтычныя падборкі ад Рыгора Барадуліна, Андрэя Хадановіча, Алеся Аркуша, Віктара Ярца, Макса Шчура і Уладзіміра Папковіча.

22.02.2011
3762
Брэсцкае аддзяленне СБП адсвяткавала сваё 30-годдзе

Чарговы справаздачна-выбарчы сход Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама святочная вечарына, прымеркаваная да 30-годдзя гэтай арганізацыі, прайшлі 19 лютага ў Брэсце.

22.02.2011
3493
Прэміі ПЭН-цэнтру атрымаюць Вольга Бабкова і Сяргей Шапран

17 лютага на Агульным сходзе РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” было вырашана аднавіць уручэньне прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.

21.02.2011
3711
Уладзімір Арлоў у Заслаўі

21 лютага адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Заслаўскай гімназіі (былая СШ № 3).

21.02.2011
2502
Сёньня – Міжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы 21 лютага ў Беларусі будзе адзначацца дыктоўкай. У Менску ўсе ахвотныя напісаць яе, а таксама праверыць свае веды ў роднай мове змогуць а 18 гадзіне ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча. Гэтай імпрэзай распачнецца вялікая праграма агульнанацыянальнай дыктоўкі.

18.02.2011
2764
Уладзімір Някляеў вылучаны на Нобелеўскую прэмію

Такое рашэнне прыняў агульны сход ПЭН-цэнтра. Прапанову вылучыць Уладзіміра Някляева на прэстыжную літаратурную прэмію выказаў паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.

17.02.2011
4306
“Пункціры” Алеся Разанава на сцэне філярмоніі

17 лютага ў Малой залі імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філярмоніі будзе прэм’ера спэктаклю “Пункціры”. Паводле твораў Алеся Разанава спэктакль прадстаўляе тэатар аднаго актора “Зьніч”. Напярэдадні на генэральнай рэпэтыцыі “Пункціраў” пабывала карэспандэнтка Свабоды.

15.02.2011
2974
Стыпендыя для маладых пісьменнікаў

Прыём заявак для ўдзелу ў праграме ЦЭІ "Стыпэндыя для аўтараў in residence" ("Рэзідэнцыя") на 2011 год, якая праводзіцца Цэнтральнаэўрапэйскай Ініцыятывай (ЦЭІ, Central european initiative) у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй славенскіх пісьменнікаў у межах Міжнароднага літаратурнага фэсту "Vilenica" (Вíленіца)

14.02.2011
3768
Шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча

Журы літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют", заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў, вызначыла шорт-ліст у трох намінацыях.

11.02.2011
2046
Конкурс ад Саюза пісьменнікаў

Паважаныя паэты і празаікі! Шаноўныя аўтары з ліку тых, хто ўжо апублікаваў дэбютныя зборнікі!

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Конкурс на найлепшы рукапіс другой кнігі і ласкава запрашае дасылаць-перадаваць на суд нашага журы свае паэтычныя ці празаічныя зборнікі

10.02.2011
4121
Беларускія кнігі на Мінскім кніжным кірмашы

Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у межах ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 лютага ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27).

10.02.2011
2863
Беларускае слова гучала ў Стакгольме

Беларускія літаратары Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч,  кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская па запрашэнні Шведскага ПЭН-цэнтра наведалі Стокгольм. Увечары 7 лютага госці з Беларусі выступілі перад шведскай інтэлігенцыяй у найбуйнейшым культурным цэнтры Стакгольма Kulturhuset.

08.02.2011
2129
Выдавецтва "Время" чакае вызваленьня Някляева

Прэзэнтацыя зборніка паэзіі Ўладзімера Някляева "Акно" адбудзецца толькі пасьля вызваленьня аўтара.

08.02.2011
2065
Альгерд Бахарэвіч на "Вобле" і ў кнігарні "ЛогвінаЎ"

Альгерд Бахарэвіч і тут, і там
9 лютага Альгерд Бахарэвіч, аўтар кніг прозы “Ніякай літасці Валянціне Г.”, “Праклятыя госці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”, перакладчык казкі Вільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца” і аўтар паслямовы да яе, правядзе адразу дзве творчыя сустрэчы.

Вынік пошуку: 4981-5000 з 5227 Першая | | 248249250251252 | | Апошняя