Навіны

29.06.2011
2762
Кнігу дзіцячай паэзіі Андрэя Хадановіча выдалі ва Украіне

Зборнік дзіцячай паэзіі Андрэя Хадановіча выйшаў па-ўкраінску. “Таткові нотатки” – ужо другая кніга беларускага паэта і перакладчыка, з якой украінскія чытачы знаёмяцца раней за беларускіх.

29.06.2011
3409
Выйшла новая кніга Станіслава Лема па-беларуску

У выдавецтве “ЛіМ” выйшла кніга вядомага польскага пісьменніка Станіслава Лема “Непераможны”. Пераклад на беларускую ажыццявіў Анатоль Бутэвіч.

27.06.2011
1649
З’явіўся 52-і нумар “Дзеяслова”

З друку выйшаў вясенне-летні нумар часопіса “Дзеялоў” за 2011 год. Выданне змяшчае празіачную, паэтычную і крытычную творчасць як беларускіх, так і замежных літаратараў.

27.06.2011
2532
Выйшла кніга казак Сержука Вітушкі

У выдавецтве Змітра Коласа зусім нядаўна пабачыла свет доўгачаканая кніга казак віленчука Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!” Малюнкі да кнігі выканаў Міхал Анемпадыстаў.

27.06.2011
2611
Спачуваем з нагоды смерці Рамана Тармолы-Мірскага

25 чэрвеня на 76-ым годзе жыцця сышоў у вечнасць сябра СБП, беларускі паэт Раман Якубавіч Тармола-Мірскі. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказывае свае шчырыя спачуванні родным і блізкім пісьменніка.

24.06.2011
1607
Імяніны "Тазіка беларускага"

27 чэрвеня ў кнігарні «Галіяфы» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» пройдзе юбілейная імпрэза з нагоды 13-годдзя выхаду зборніка літаратурна-мастацкіх твораў сяброў руху «Бум-Бам-Літ» «ТАЗІК БЕЛАРУСКІ».

22.06.2011
1731
Час Быкава яшчэ наперадзе

22 чэрвеня – дзень памяці Васіля Быкава. У гэты дзень восем гадоў таму спынілася сэрца пісьменьніка, чый творчы і жыцьцёвы шлях застаецца прыкладам вернасьці праўдзе і адданасьці свайму народу.

22.06.2011
2982
Аўтограф-сесія аўтара рамана “Тэорыя змовы” Уладзіслава Ахроменкі

30 чэрвеня (чацвер) беларускі буржуазны пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка за сталом у кнігарні “логвінаЎ” падпіша ўсім ахвочым свой новы фарс-кінараман “Тэорыя змовы”.

22.06.2011
3371
Аўтарскія чытанні швейцарскага пісьменніка Урса Манхарта

28 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдуць чытанні стыпендыята Еўрапейскай сеткі літаратурных цэнтраў HALMA Урса Манхарта.

21.06.2011
4265
Чатырохмоўную кнігу Караткевіча прэзентавалі ў 10 краінах

«Дзікае паляванне караля Стаха» выдалі летась пад адной вокладкай па-беларуску, руску, украінску і англійску.

20.06.2011
4221
Альгерд Бахарэвіч прэзентуе ўласную медычную энцыклапедыю

У вядомага беларускага празаіка, які жыве ў нямецкім Гамбургу, Альгерда Бахарэвіча выйшла чарговая кніга. Гэтым разам у кніжнай серыі "Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе", якую заснавала Радыё Свабода.

20.06.2011
4160
У.Някляеў атрымаў прэмію “За свабоду думкі” імя В.Быкава

На Віцебшчыне, у вёсцы Бычкі на малой радзіме Васіля Быкава ў чацвёрты раз была ўручаная прэмія яго імя, заснаваная лідарам руху за свабоду Аляксандрам Мілінкевічам. Славутаму пісьменніку Васілю Быкаву сёння б споўнілася 87 гадоў. Лаўрэатам стаў экс-кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду, вядомы паэт Уладзімер Някляеў.

20.06.2011
2818
У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава

19 чэрвеня, у дзень нараджэньня Васіля Быкава валянтэры кампаніі «Гавары праўду» ў Менску сымбалічна пераназвалі вуліцу Ульянаўскую ў вуліцу Быкава.

17.06.2011
3501
У кнігарні "логвінаЎ" прэзентуюць кнігу Ігара Кулікова

23 чэрвеня (чацвер) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці ,37А) адбудзецца прэзентацыя першай беларускай кніжкі з рысункамі Ігара Кулікова “Паварот на мора”.

17.06.2011
3160
Паэт беларускі і нямецкі

Кажуць, у сухаземна­горнай краіне Швейцарыі выйшаў твор пад загалоўкам «So, mehr Meer» («Так, болей мора»). Як бачым, у перакладзе на нашу мову губляецца «цымус» — гульня гукаў.

17.06.2011
4421
Індыя дапаможа ў выданні твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа на хіндзі

Індыйскі бок гатовы дапамагчы Міністэрству культуры Беларусі выдаць творы Янкі Купалы і Якуба Коласа на хіндзі да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, якое будзе святкавацца ў 2012 годзе.

16.06.2011
2021
Уручаная прэмія інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет”

15 чэрвеня ў кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшла цырымонія ўручэння прэміі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2010 году. Прэмія ўручалася ў трох намінацыях: 1. Проза; 2. Паэзія; 3. Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”.

16.06.2011
3692
Памёр Юры Малаш

Раптоўна пайшоў з жыцця Юры Малаш, кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», удзельнік многіх мастацкіх выставаў і навуковых канферэнцыяў.

16.06.2011
2343
Памерла Святлана Явар

15-га чэрвеня стала вядома, што пайшла з жыцця паэтэса і літаратуразнаўца Святлана Явар (Святлана Барысаўна Сачанка), дачка вядомага беларускага пісьменніка Б. І. Сачанкі.

15.06.2011
4488
Віншуем Міколу Гіля з 75-годдзем!

Сёння святкуе свой юбілей сябра Саюзу беларускіх піьменнікаў Мікалай Гіль. СБП віншуе Мікалая Сямёнавіча са святам і зычыць яму моцнага здароўя ды плёну ў творчасці!

Вынік пошуку: 5101-5120 з 5478 Першая | | 254255256257258 | | Апошняя