Навіны

09.03.2011
4500
115 гадоў Кандрату Крапіве

5 сакавіка 2011 года - 115 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Кандрата Крапівы – Кандрата Кандратавіча Атраховіча (1896–1991).

04.03.2011
3627
"П'яўку" Ю. Станкевіча прэзентуюць у кнігарні "логвінаЎ"

10 сакавіка 2011 ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37А) адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі Ю. Станкевіча «П’яўка»! Пачатак, а 19:00. Уваход — вольны. У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Ірына Шаўлякова, Маргарыта Аляшкевіч, Агата Ракава, Ірына Хамрэнка, Зміцер Вішнёў, Віка Трэнас, Анатоль Івашчанка.

03.03.2011
3132
Пра ўкраінскіх класікаў гаварылі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры

2  сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла святочная вечарына, прысвечаная 150-годдзю з дня смерці Тараса Шаўчэнкі і 140-годдзю з дня нараджэння Лесі Украінкі, класікаў украінскай літаратуры.

03.03.2011
1643
Бібліятэка Кamunikat.org запрашае беларускіх аўтараў да супрацоўніцтва

У эпоху поўнай кампутарызацыі жыцця, тэхнічных навінак і змены поглядаў на традыцыйную кнігу, немагчыма абыйсці бокам запатрабаванні чытачоў у сучасных формах друкаваных выданняў.

03.03.2011
3590
З Днём пісьменніка!

Сусветны дзень пісьменніка адзначаецца па рашэнні 48-га кангрэсу Міжнароднага ПЭН-клуба, які адбыўся 12-18 студзеня 1986 г.

02.03.2011
2778
Абвешчаны конкурс на найлепшы кінасцэнар

Выдавецтва “Логвінаў”, пісьменніцкая арганізацыя “Беларускі ПЭН-Цэнтр” і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць Конкурс кінасцэнароў.

01.03.2011
2577
Абяры свайго лаўрэата “Залатога апострафа”!

У жж-суполцы літаратурнага часопіса “Дзеяслоў” пачалося галасаванне на званне найлепшага пісьменніка, чые творы з’яўляліся ў часопісе цягам 2010 год. Галасаванне ўжо амаль традыцыйна праходзіць у трох намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Дэбют”. Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў прапануе сваім наведнікам таксама аддаць свой голас за самага вартага, на іх думку, аўтара.

01.03.2011
1983
Вечарына “Тарас Шаўчэнка, Леся Украінка: паэзія і лёс”

2 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры Саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць літаратурную імпрэзу, прысвечаную 150-годдзю з дня смерці Тараса Шаўчэнкі і 140-годдзю з дня нараджэння Лесі Украінкі, класікаў украінскай літаратуры.

01.03.2011
3437
"Глінянага Вялеса" далі Уладзіміру Някляеву

Паэт Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2010 год. Прэміяй адзначаная кніга “Кон. Вершы двух стагоддзяў” (Мінск: Лімарыус, 2010), паведаміў у сваім блогу старшыня арганізацыйнага камітэта прэміі, літаратар Алесь Аркуш.

01.03.2011
3688
Віншуем Лідзію Савік з юбілеем!

Сёння спаўняецца 75 гадоў беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўцу і крытыку, сяброўцы Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзіі Сямёнаўне Савік. З гэтай нагоды СБП выказвае свае самыя шчырыя віншаванні юбілярцы!

28.02.2011
1914
Клікаць вясну па-ўкраінску будуць у кнігарні "ЛогвінаЎ"

3 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” пры ўдзеле культурніцкай кампаніі  “Будзьма беларусамі!” адзначаць украінскую літаратурную Масленіцу.

28.02.2011
4437
СБП за беларускі фонд у першым замежным музеі В. Быкава!

Саюз беларускіх пісьменнікаў распачынае новую грамадска-культурную акцыю па стварэнні фонду беларускай мовы і культуры ў першым і пакуль што адзіным замежным музеі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

25.02.2011
2183
У расійскай “Новой газете” – проза Някляева

Расійская “Новая газета” змяшчае на сваіх старонках урывак з аповесці Уладзіміра Някляева “Вяртанне Веры”. У бліжэйшым, сакавіцкім нумары часопіса “Дружба народов”, паведмляе газета, аповесць плануецца надрукаваць цалкам. Пераклад на рускую мову ажыццявіў Павел Анціпаў.

25.02.2011
3521
Выйшла лютаўская “Літаратурная Беларусь”

Сёння выйшаў 54-ы нумар культурна-асветніцкага праекту Саюза беларускіх пісьменнікаў і газеты “Новы час” “Літаратурная Беларусь”.

Адкрывае газету артыкул Станіслава Дубянецкага “На мяжы этнічнага вымірання”: “У сённяшняй Беларусі працэс дэнацыяналізацыі (дэбеларусізацыі) грамадства дасягнуў своеасаблівай «кропкі незвароту», калі ўсе сферы духоўнай культуры і побыту народа пазбаўлены сваёй нацыянальнай асновы.

24.02.2011
1992
Уладзімір Арлоў 5 сакавіка ў Клецку

Грамадска-культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" мае гонар запрасіць усіх на чарговую сустрэчу з Уладзімірам Арловым. Сустрэча адбудзецца 5 сакавіка ў Клецку.

23.02.2011
1760
Віншуем з юбілеем!

Саюз беларускіх пісьменнікаў сардэчна віншуе з 75-гадовым юбілеем сябра Саюзу, празаіка Аляксандра Сопата і зычыць яму доўгіх гадоў жыцця і плёну ў творчай дзейнасці!

23.02.2011
3509
Юбілейны “Дзеяслоў”

Днямі выйшаў 50-ы нумар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. У юбілейным нумары выдання –  паэтычныя падборкі ад Рыгора Барадуліна, Андрэя Хадановіча, Алеся Аркуша, Віктара Ярца, Макса Шчура і Уладзіміра Папковіча.

22.02.2011
3821
Брэсцкае аддзяленне СБП адсвяткавала сваё 30-годдзе

Чарговы справаздачна-выбарчы сход Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама святочная вечарына, прымеркаваная да 30-годдзя гэтай арганізацыі, прайшлі 19 лютага ў Брэсце.

22.02.2011
3547
Прэміі ПЭН-цэнтру атрымаюць Вольга Бабкова і Сяргей Шапран

17 лютага на Агульным сходзе РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” было вырашана аднавіць уручэньне прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.

21.02.2011
3777
Уладзімір Арлоў у Заслаўі

21 лютага адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Заслаўскай гімназіі (былая СШ № 3).

Вынік пошуку: 5001-5020 з 5257 Першая | | 249250251252253 | | Апошняя