Навіны

21.05.2008
3372
Чацверты “Панядзелак” суполкі “Літаратар”

Чарговая творчая справаздача творчай суполкі “Літаратар” матэрыялізавалася ў альманаху “Панядзелак”. Чаму панядзелак? Менавіта ў гэты дзень маладыя паэты і празаікі збіраліся на сустрэчы ў Доме літаратара, каб абмеркаваць новыя творы, падыскутаваць, паслухаць парады больш вопытных сяброў. Альманах “Панядзелак” – чацвертае па ліку выданне, дзе друкуюцца лепшыя творы сяброў літаратурнай суполкі пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. На гэты раз яго старонкі прадстаўленыя для твораў амаль сарака сяброў творчага аб’яднання “Літаратар”.

20.05.2008
4294
"Жырандоля” засвяцілася на Берасцейшчыне

У сталічным выдавецтве “Кнігазбор” убачыў свет літаратурны альманах Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “Жырандоля”. Па традыцыі, як гэта і стасуецца з паняццем класічнага альманаху, тут змешчаны празаічныя і паэтычныя творы, пераклады, сатыра і гумар, успаміны як прафесійных літаратараў, так аматараў прыгожага пісьменства. Сярод больш чым чатырох десяткаў імёнаў – ня толькі выхадцы з Берасцейшчыны, але і тыя, каму гэтая зямля сталася другой радзімай. Змешчаны ў альманаху і творы беларускамоўных паэтаў з замежжа – Польшчы, Чэхіі, іншых рэгіёнаў Беларусі.

19.05.2008
3802
Памерла Рыма Казакова

Саюз беларускіх пісьменнікаў глыбока смуткуе з нагоды заўчаснай сьмерці вядомай расійскай паэткі і перакладчыцы, першага сакратара Саюза пісьменнікаў Масквы Рымы Казаковай.  Яна раптоўна памерла 19 траўня ў Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя, дзе знаходзілася  ў доме адпачынку.

19.05.2008
3660
У Гародні адбыўся конкурс, прысвечаны Васілю Быкаву

У Гародні ў мясцовай філіі Таварыства беларускай школы ўзнагародзілі ўдзельнікаў конкурсу “З Быкавым у сэрцы”. Школьнікі, студэнты, а таксама некаторыя настаўнікі пісалі сачыненні, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка, На конкурс таксама прадстаўляліся і малюнкі. У якасці ўзнагароды яны атрымалі шэсць тамоў твораў Васіля Быкава.

19.05.2008
3978
Уладзімер Арлоў намінаваны на прэмію «Еўрапэйскі паэт свабоды»

Намінанты на новую літаратурную ўзнагароду былі абвешчаныя 16 траўня. Сярод іх — прадстаўнікі Кіпру, Сербіі, Славаччыны, Славеніі, Швэцыі, Францыі. Беларусь прадставіць кніга вершаў Уладзімера Арлова «Паром праз Ла Манш».

17.05.2008
1663
Дні культуры Швецыі ў Беларусі

Аддзяленне амбасады Швецыі ў Менску абвясціла пра пачатак Дзён культуры Швецыі ў Беларусі. Ад 21 траўня да 5 ліпеня ў Беларусі пройдуць  выставы, канцэрты, літаратурныя вечарыны і паказы сучасных шведскіх фільмаў.

16.05.2008
3276
ЗА ФАКТЫ – 15 СУТАК

15 траўня літаратар, журналіст, кнігавыдавец, архівіст, краязнаўца, сябар Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктар Хурсік судом Старадарожскага раёна асуджаны да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак па артыкуле 23.34 КАП (парушэнне парадку арганізацыя або правядзенне масавага мерапрыемства або пікетавання).

15.05.2008
3486
Памёр чукоцкі пісьменнік Юрый Рытхэу

На 79 годзе ў Пецярбурзе пайшоў з жыцця вядомы чукоцкі пісьменнік Юры Рытхэу.
Свае спачуванні выказала губернатар горада Валянціна Матвіенка: "Кнігі Юрыя Рытхэу ведалі і любілі шматлікія чытачы ў розных краінах свету. Ён адкрыў для нас дзіўны свет Чукоткі, навучыў разумець і любіць прыгажосць гэтага суровага краю, дабрыню і сардэчнасць тых мужных людзей, якія звязалі сваё жыццё з Поўначчу", - гаворыцца ў спачуванні Матвіенка.

13.05.2008
4356
“Мэрсэдэс-Бэнц” дабраўся да Беларусі

Прэзентацыя кнігі таленавітага польскага пісьменніка Паўла Гюле “Мэрсэдэс-Бэнц” у перакладзе на беларускую мову адбудзецца ў Тэатр-студыі імя Міровіча, што пры Акадэміі Мастацтваў, 17 траўня.
Кніга нядаўна ўбачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”,  пераклад аднайменнага рамана і апавяданняў ажыццявіла Марына Шода.

13.05.2008
2362
Дубоўка Уладзімір

Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (15.7.1900 – 20.3.1976)
Псеўд.: Г. Аршыца, Ганна Аршыца, У. Гайдукевіч, У. Гандуковіч, Ул. Гайдуковіч, Уладзімір Гайдуковіч, Б-сь Дубоўка, Уладзік Павадыр, Тупяец, В. Туянец.
Крыпт.: У. Д-ка, У. Д-на.
Нарадзіўся 2(15).7.1900, в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — памёр 20.3.1976, Масква.
Паэт, празаік, перакладчык, крытык.
Сябра СП Беларусі з 1958.
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962, за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя»).

12.05.2008
1944
Яўген Вапа і Алег Латышонак узнагароджаны крыжамі Ордэна Адраджэння Польшчы

Штогод, пачынаючы з 1921 году, 3 траўня у дзень Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, адбываецца ўганараванне Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы найбольш выбітных асобаў гэтай краіны. Сёлета ўпершыню ў гісторыі ў ліку ардэнаносцаў апынуліся двое беларусаў – старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар штотыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак

12.05.2008
4660
Памёр пісьменнік Анатоль Кірвель

8 траўня ў Менску памёр адзін з аўтараў часопіса “Дзеяслоў”, пісьменнік і эсэіст Анатоль Кірвель. Ён не дажыў да свайго сямідзесяцігадовага юбілею ўсяго толькі год.

01.05.2008
3182
“У гэтым доме жыў паэт”

25 красавіка ў Бялынічах адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе каля дваццаці год жыў паэт і стваральнік  раённай суполкі Таварыства беларускай мовы Віктар Хаўратовіч. Ініцыятыва ўганаравання Віктара Хаўратовіча належыць маладым сябрам мясцовага  літаратурнага аб’яднання “Натхненне”. На ўрачыстасьці гаворка ішла пра творчасьць Віктара Хаўратовіча.

01.05.2008
3660
Выдавецтва «Галіяфы» прэзентавалі чатыры кнігі

Прэзентацыя новага выдавецтва “Галіяфы” адбылася ў Доме літаратара ў Менску 29 красавіка. Стваральнікі выдавецтва, літаратары Зміцер Вішнёў і Міхась Башура, прадставілі ўжо выдадзеныя кнігі ды анансавалі будучыя сэрыі, а таксама ўласны сайт: www.goliafy.com

21.04.2008
2418
Берасцейскі летапісец

Выйшаў чарговы нумар (№4 (17)) бюлетэню творчага клуба “Муза” і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ВЫТОК”. Ён з’яўляецца штоквартальна і разыходзіцца ў свет з Лунінца высілкамі сябра СБП Вадзіма Жылко ды актывістаў Берасцейшчыны.

21.04.2008
3833
Багдановіч, Караткевіч… Хто наступны?

Вясна 2008 года адзначылася адразу дзвюмя змрочнымі падзеямі – у Воршы на месцы, дзе некалі стаяў дом славутага беларускага пісьменніка Уладзімера Караткевіча, а зараз устаноўлены бюст у яго гонар, тэрмінова ўзводзіцца грамадская прыбіральня. Творчы Менск ускалыхнула не меней варварскае рашэнне дэмантаваць і перанесці ў іншае месца помнік класіку нацыянальнай літаратуры Максіму Багдановічу. У абодвух выпадках чыноўнікі прымалі рашэнне без абмеркавання яго са спецыялістамі і грамадскасцю: яны спяшаюцца выканаць загад уладаў.

18.04.2008
3379
Арнольд Макмілін: “Спадзяюся прыехаць у кастрычніку з жонкай і кнігай”

З прафесарам славістыкі Лонданскага універсітэта Арнольдам Макміліным сустрэцца падчас тыднёвага прыезду на Беларусь не так проста. Шчыльны графік вядомага крытыка і знаўцы беларускай літаратуры распісаны пагадзінна. А шматлікія сустрэчы з літаратарамі зусім не ўкладваюцца ў тэрмін знаходжання прафесара на Беларусі.
Але ж спадара Арнольда цалкам верагодна сустрэць на адным з музычных канцэртаў ці імпрэзе. Захапленне музыкай, па словах прафесара, гэта асобная любімая сфера цікаўнасці:

17.04.2008
4010
Вуліцаю Тодара Кляшторнага

У вёсцы Камень Лепельскага раёна адбылася падзея знакавага характару – адна з новых вуліц гэтага аграгарадка атрымала імя рэпрэсаванага беларускага пісьменьніка Тодара Кляшторнага. З гэтае нагоды 16 красавіка тут урачыста была адкрытая мемарыяльная шыльдачка з назвай вуліцы.

17.04.2008
3703
ЧЫТАННІ Ў ГОНАР ТОДАРА КЛЯШТОРНАГА

16 красавіка на Лепельшчыне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар 105-годдзя Тодара Кляшторнага. У мястэчку Камень, якое знаходзіцца непадалёк ад роднай паэту вёскі Парэчча, з’явілася новая вуліца, на шыльдах якой – імя і прозвішча Тодара Кляшторнага. На вуліцы неўзабаве будзе пасаджана ліповая алея.

16.04.2008
2073
ВУЛІЦАЮ ТОДАРА КЛЯШТОРНАГА

У вёсцы Камень Лепельскага раёна адбылася падзея знакавага характару – адна з новых вуліц гэтага аграгарадка атрымала імя рэпрэсаванага беларускага пісьменьніка Тодара Кляшторнага. З гэтае нагоды 16 красавіка тут урачыста была адкрытая мемарыяльная шыльдачка з назвай вуліцы.

Вынік пошуку: 4921-4940 з 4966 Першая | | 245246247248249 | | Апошняя