Навіны

30.11.2011
3668
Маракоў: Тарашкевіча не расстралялі, а закатавалі да смерці

29 лістапада 1938 года ў мінскай турме скончылася жыццё Браніслава Тарашкевіча, стваральніка першай беларускай граматыкі, мовазнаўцы і перакладчыка. Як цвердзіць афіцыйная версія, ён быў расстраляны згодна з прысудам, вынесеным «двойкай» НКВД па сфабрыкаванай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».

30.11.2011
4340
Выйшла "Літаратурная Беларусь" № 63

У новым нумары чытайце: новыя вершы Анатоля Вярцінскага і Генадзя Бураўкіна, Леанід Дранько-Майсюк пра Анатоля Вярцінскага і Анатоль Трафімчык — пра Якуба Коласа, аповеды Ігара Сідарука, «Восеньскія танкі» Анатоля Івашчанкі, урывак з рамана «Гульня ў каханне» Алеся Масарэнкі, з анталогіі «Украінскі майдан» Эдуарда Акуліна ды інш.

29.11.2011
3649
Агідны «падарунак» Вярцінскаму ад чаргінцоўцаў

Штотыднёвік «Літаратура і Мастацтва», які пазіцыянуе сябе «газетай для творчай інтэлігенцыі Беларусі», праігнараваў 80-гадовы юбілей выдатнага паэта Анатоля Вярцінскага, які, дарэчы, быў у перабудовачны час галоўным рэдактарам «ЛІМа».

29.11.2011
4369
Прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава "Дыпломная работа"

5 снежня ў кнігарні "Ў" адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Дыпломная работа», у якой возьмуць удзел Анка Упала, Наста Манцэвіч, Марыя Мартысевіч, Уладзь Лянкевіч, Андрэй Пакроўскі, Кірыл Дубоўскі,  Аляксандр Грыгор'еў і Саша Захарык.

29.11.2011
4537
Фестываль аднаго верша-2011

Літаратурнае аб'яднанне «МАЙСТЭРНЯ. ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, 43» запрашае да ўдзелу ў фестывалі аднаго верша. Тэма: зіма, Каляды, Новы год.

29.11.2011
3279
ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ

7 снежня 2011 (серада) у Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца мульцікультурны праект “ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ” (Пераклады), прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.

28.11.2011
2434
Дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч, можа быць адноўлены

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выступіла з ініцыятывай да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ўзнавіць дом у Мінску, дзе з'явіўся на свет будучы класік.

28.11.2011
3083
Новы збор твораў Караткевіча будзе больш поўным

Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць, што ён цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты будуць змешчаны ў адным з 25 тамоў новага збору твораў. На CD-дысках, дададзеных да тамоў, можна будзе пачуць голас пісьменніка.

28.11.2011
2261
На радзіме Караткевіча адзначылі яго 81-я ўгодкі

Сьвяточныя імпрэзы, якія праходзілі ў Воршы цягам мінулага тыдня, былі арганізаваныя супрацоўнікамі музэю Ўладзімера Караткевіча і дзіцячай бібліятэкі, якой нададзена імя пісьменьніка.

25.11.2011
2617
У Нью-Ёрку прэзентавалі альманах “Беларус”

Вёў імпрэзу заснавальнік і выдавец альманаху Марат Клакоцкі. У сваёй нядоўгай прамове ён распавёў удзельнікам сходу аб тым, калі і як узьнікла ідэя падобнага выданьня, і як яна была рэалізаваная ў жыцьцё.

24.11.2011
3508
Дзмітры Плакс: Мяне вельмі вабіць мова памылкі

Двухмоўе, асабліва валоданне роднаснымі мовамі, дае шырокія магчымасці для аналізу механізмаў узнікнення, успрымання і ўздзеяння слова.

24.11.2011
4497
Колькі словаў аб заходнепалескай гаворцы

Да мовы ў палешукоў стаўленне асаблівае. Тое, як чалавек гаворыць (нярэдка побач з ягоным веравызнаннем), з'яўляецца найгалоўнейшым фактарам вызначэння яго як свайго альбо чужога, а нават і больш — роўнага ці няроўнага сабе.

24.11.2011
1992
Алесь Бяляцкі атрымаў 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

Суд прызнаў віну даказанай і асудзіў Алеся Бяляцкага на 4,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Час знаходжання пад вартай у СІЗА залічваецца ў тэрмін. Апроч таго, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён рублёў стратаў і 36 мільёнаў рублёў судовых выдаткаў.

23.11.2011
3640
Анатоля Вярцінскага павіншавалі з юбілеем

22 лістапада ў Музеі беларускай літаратуры сябры і калегі Анатоля Вярцінскага сабраліся, каб павіншаваць паэта з юбілеем. 18 лістапада яму споўнілася восемдзесят гадоў.

23.11.2011
3867
Стэфан Эрыксан: Дзіцячую літаратуру варта ўспрымаць усур’ёз

Я б вельмі хацеў, каб па-беларуску выйшла больш дзіцячай шведскай літаратуры. Яна вельмі цікавая, і думаю, у гэтым вялікая заслуга Астрыд Ліндгрэн, таму што ўслед за ёй з’явілася цэлая плеяда дзіцячых пісьменнікаў, якіх сапраўды варта перакладаць. І іх перакладаюць на розныя мовы. Я ведаю, што беларускай дзіцячай літаратуры не хапае.

23.11.2011
4630
Міхасю Скоблу – 45!

Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе свайго сябра Міхася Скоблу з 45-годдзем. Зычым творчых перамог і асабістага шчасця!

22.11.2011
3026
“Расійска-беларускі слоўнік” Некрашэвіча і Байкова прэзентуюць у Менску

У пятніцу, 25 лістапада, а 19.00 у памяшканні  кнігарні “логвінаЎ” (Мінск, праспект Незалежнасці, 37 а) адбудзецца першая і апошняя менская прэзентацыя адной з найлепшых кніг на беларускай мове, выдадзеных сёлета - “Расійска-беларускага слоўніка” Некрашэвіча і Байкова. У сустрэчы возьмуць удзел навуковы кансультант выдання Сяргей Запрудскі і выдавец Валер Булгакаў.

22.11.2011
3230
Фільм пра тых, хто вырас на Караткевічы

Дакументальную стужку Віктара Корзуна, прысвечаную Ўладзіміру Караткевічу, прэзентуюць 26 лістапада (субота) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (Незалежнасці 37а). Фільм распавядае пра пакаленне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча.

22.11.2011
1782
Лістападаўскае паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў

21 лістапада адбылося паседжанне Рады ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў. Рада прызначыла дату правядзення чарговага справаздачна-выбарчага З’езда Саюза беларускіх пісьменнікаў – 10 снежня гэтага года – і абмеркавала пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай пісьменніцкага форума.

22.11.2011
3043
Беларусы трымаюць руку на "Пульсе літаратуры"

У штогадовым міжнародным фестывалі «Puls Literatury», які адбудзецца ў польскім горадзе Лодзь 4 снежня і будзе доўжыцца цягам цэлага тыдня, прымуць удзел і беларусы – Паэты Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі.

Вынік пошуку: 4981-5000 з 5570 Першая | | 248249250251252 | | Апошняя