Навіны

26.12.2011
2502
Аўдыё да кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы» – цяпер у сеціве

Кніга Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы» ў 2011 годзе атрымала прэмію імя Максіма Багдановіча «Дэбют» і па версіі кнігарні «ЛогвінаЎ» была адной з самых купляльных за 2011 год. Аўдыё-дадатак да кнігі цяпер можна спампаваць.

25.12.2011
3360
Наступ з двух бакоў

Вынікі сацыялагічнага апытання, замоўленага СБП, каб высветліць, што, колькі і на якой мове чытаюць нашы суайчыннікі, выклікалі розгалас. Адно з меркаванняў (крытыка Паўла Абрамовіча) публікуем сёння на нашым сайце.

24.12.2011
2494
Снежаньскае паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў

23 снежня адбылося паседжанне Рады ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў, на якім новымі намеснікамі старшыні Рады былі абраныя Алесь Пашкевіч і Эдуард Акулін.

23.12.2011
4340
Адбылася вечарына памяці Таццяны Сапач

З чытання вершаў паэткі Таццяны Сапач і ўспамінаў тых, хто яе ведаў, распачаўся цыкл сустрэч, прысвечаных розным людзям, што належаць да літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя», якому сёлета споўнілася 25 гадоў.

22.12.2011
2257
“Берлінскую мазаіку” Алеся Тарановіча прэзентуюць у Мінску

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае на прэзентацыю новай кнігі беларускага мастака і пісьменніка Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка”. Імпрэза пройдзе 28 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі".

22.12.2011
2984
Раман «Тэорыя змовы» прэзэнтавалі ў Менску

«Я зарабляю грошы на выпуску бульварнай расейшчыны, а трачу іх на тое, каб выдаваць беларускамоўныя кнігі ў прыватным выдавецтве», — кажа пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка. Яго першы раман «Тэорыя змовы» пра нялёгкі лёс разьмеркаванага ў жудасную правінцыю адраджэнца выйшаў некалькі месяцаў таму, але цяпер быў нарэшце прэзэнтаваны ў Менску.

22.12.2011
4062
Новы зборнік Віктара Жыбуля “Стапеліі”

Да свята Новага года рыхтуюцца і беларускія выдавецтвы. Гэтымі днямі мінскае выдавецтва “Галіяфы” здала ў друкарню адразу чатыры кнігі, сярод якіх і новы зборнік Віктара Жыбуля “Стапеліі”.

21.12.2011
3411
«Зборную РБ па негалоўных відах спорту» прэзентавалі ў кнігарні «логвінаЎ»

У новую кнігу празаіка і перакладчыка Паўла Касцюкевіча «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» ўвайшло чатырнаццаць апавяданняў. З нагоды выхаду кнігі 20 снежня ў кнігарні «логвінаЎ» адбылася аўтограф-сесія Паўла Касцюкевіча, дзе аўтар зачытаў абраныя тэксты са свайго зборніка.

21.12.2011
3556
Чэслаў Мілаш: Скарга дамаў мінулага часу

Нашы бальныя строі ўтаптаныя ў прах, нашы модныя стужкі згубіліся ў брудзе, дарагія каралі глыбока ў вірах,
а пярсцёнкі пакралі нядобрыя людзі.

21.12.2011
1779
Гарадзенскія мастакі прысвяцілі Максіму Багдановічу выставу

Выстава жывапісу, графікі і скульптуры «Блакiтны санэт», якая праходзіць у Гродзенскай выставачнай зале, прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча. Імёны ўдзельнікаў даволі вядомыя: Аляксандр Сільвановіч, Валянціна Шоба, Юрый Якавенка, Вікторыя Ільіна, два скульптары: Уладзімір Панцялееў і Андрэй Вараб'ёў (госць з Магілёва).

20.12.2011
4004
Новая кніга Сяргея Харэўскага

У выдавецтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выйшла новая кніга: «Сто твораў ХХ стагоддзя» Сяргея Харэўскага. Аўтар прапануе сваю інтэрпрэтацыю твораў мастацтва, храналогія стварэння якіх ахоплівае ўвесь найноўшы час – ад канца ХІХ ст. да нашых дзён.

20.12.2011
3931
Slam, bam, thank you ma'am!

Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык, пераможца трох паэтычных слэмаў у Беларусі і Ўкраіне, актыўны ўдзельнік літаратурнага працэсу, аўтар кнігі паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010). Пра літаратуру, музыку і праекты ў галіне культуры, да якіх ён спрычыніўся, з Віталём пагутарыла Юлія Новік.

20.12.2011
2047
Літаратурны марафон салідарнасці ў Стакгольме

Палову сутак доўжыўся ўчорашні літаратурны марафон на адной з самых вялікіх плошчаў Стакгольма, прысвечаны падзеям у Беларусі, якія здарыліся год таму.  З адным з удзельнікаў акцыі, беларускім пісьменнікам і перакладчыкам Дзмітрыям Плаксам, які жыве ў Стакгольме, мы патрапілі пагутарыць адразу пасля яго вяртання з плошчы.

19.12.2011
2120
Кніга дзеткам: “Майстра Рукша”

Юры Ўсціновіч прадставіць дзеткам сваю кнігу “Майстра Рукша” паводле беларускай міфалогіі. Казанне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку. З музыкай і прэзентамі. 25 снежня.

19.12.2011
1957
Васіль Быкаў па-ўкраінску

Ва ўкраінскім выдавецтве "Кніга" выйшаў у свет збор прозы Васіля Быкава «Круглянскі мост». Аповесць, што дала назву кнізе, а таксама іншыя творы аднаго з самых вядомых беларускіх празаікаў, якія ўвайшлі ў выданне — «Пастка», «Пакахай мяне, салдацік», «Воўчая яма» і «Афганец» — пераклаў на ўкраінскую Валер Стралко.

18.12.2011
4432
12 гадзін вольнага беларускага слова

У панядзелак 19.12.2011 на адной з самых вялікіх плошчаў Стакгольма шведы ладзяць 12-гадзіннае чытанне тэкстаў беларускіх пісьменнікаў. Прагучаць творы Валянціны Аксак, Святланы Алексіевіч, Васіля Быкава, Вольгі Іпатавай, Артура Клінава, Валерыі Куставай, Вальжыны Морт, Уладзіміра Някляева, Дзмітрыя Плакса,  Барыса Пятровіча,  Алеся Разанава,  Андрэя Хадановіча ды інш.

18.12.2011
2153
Памёр Вацлаў Гавал

Сёння памёр Вацлаў Гавал – паведаміла Reuters. У 1989 годзе ён быў адным з ініцыятараў стварэння «Грамадзянскага форума», які стаў галоўнай апазіцыйнай сілай у Чэхіі. У снежні таго ж года Гавал быў абраны прэзыдэнтам Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі, а ў 1993 годзе стаў прэзідэнтам незалежнай Чэхіі.

16.12.2011
2038
Прамова Ніла Гілевіча на XVI З’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў

Паважаныя дэлегаты, дарагія калегі і сябры! Над нашай роднай мовай, як ніколі раней злавесна, навісла смяротная пагроза. Падкрэсліваю: як ніколі раней злавесна...

15.12.2011
4062
У Калінінградзе правялі вечар памяці Максіма Багдановіча

Святкаванне 120-годдзя Максiма Багдановiча зладзіла ў Калiнiнградзе (Караляўцы) Таварыства беларускай культуры. Старшыня таварыства Iгар Шаховiч ужо неаднаразова збіраў разам усіх, хто неабыякавы да беларускай культуры.

15.12.2011
1932
Магілёўцы выкупілі рарытэтную кнігу

У Магілёве ледзь сабралі 500 долараў для ўратавання ўнікальнага выдання. Кніга “Часоўнік” была выдадзена ў магілёўскай друкарні пры Богаяўленскім праваслаўным брацтве яшчэ ў ХVII стагоддзі.

Вынік пошуку: 4921-4940 з 5570 Першая | | 245246247248249 | | Апошняя