Навіны

З нагоды выхаду 50-га, юбілейнага, нумару часопіс "Дзеяслоў" зладзіў імпрэзу ў кнігарні "логвінаЎ". Павіншаваць юбіляраў прыйшлі вядомыя беларускія літаратары, чые творы трапілі ў гэты нумар.

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org узьнікла ў 2000 годзе, як прыватная ініцыятыва і і праз некалькі гадоў існавала на грамадзкіх пачатках. Аднак на працягу больш за 10-ці гадоў, сьціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэкаў у сеціве.

22 красавіка (пятніца) драматург Сяргей Кавалёў прадставіць сваю новую кнігу п’есаў “Сёстры Псіхеі” ў кнігарні “логвінаЎ”. Тады ж пройдзе прэзентацыя кнігі перакладаў вершаў Францішкі Уршулі Радзівіл “Нясвіжскі альбом”.

Скульптура класіка беларускай літаратуры была усталявана ў Кіеве на вуліцы Кацюбінскага, 3 (Шаўчэнкаўскі раён). Аўтары помніка – беларускія скульптары Кастусь Селіханаў і Алег Варвашэня.

21 красавіка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” ладзіць літаратурную вечарыну “Дзіва што!”. Вечарына пройдзе ў межах Месяца польскай літаратуры.

18 красавіка (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) з 18 да 20 вечара падпісваць свае кнігі будзе пісьменніца Наталка Бабіна. Нагода – перавыданне ў выдавецтве “Логвінаў” папулярнага рамана “Рыбін горад”.

20 красавіка (серада) у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца творчая лекцыя і сустрэча з вядомым паэтам і польскім перакладчыкам Лешакам Энгелькінгам. Пачатак а 19-й гадзіне.

У сувязі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка ў мінскім метро вечарына часопіса "Дзеяслоў" перанесеная на 19 красавіка (аўторак).

Саюз беларускіх пісьменнікаў смуткуе ў сувязі з жахлівымі падзеямі, якія адбыліся ўчора на ст. метро “Кастрычніцкая” ў Мінску.

9 красавіка ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханаса Рау прайшоў міжнародны семінар “Аўтарскія правы на інтэлектуальную ўласнасць творцаў”, арганізаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Шведскім саюзам пісьменнікаў.

Рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў” запрашае правесьці разам вечар 14 красавіка (чацьвер). Сустрэча прымеркаваная да выхаду 50-га нумару часопісу.

31 сакавіка Польскі Інстытут у Мінску і выдавецтва “Логвінаў” адкрылі Месяц польскай літаратуры ў кнігарні “Ў”. Першым госцем праграмы стаў беларускі пісьменнік з Падляшша Міхась Андрасюк, які прэзентаваў сваю дэбютную польскамоўную кнігу “Wagon drugiej klasy”.

6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Баранавічы, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: на філфаку БДУ, у СШ №21 і Польскім доме. Імпрэзы прайшлі ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" і сабралі агулам больш за пяцьсот чалавек.

8 красавіка 2011 года адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі вершаў літаратурнага аб’яднання "Агмень". Сустрэча-прэзентацыя адбудзецца ў Палацы культуры г. Маладзечна ў Малой зале. На святло "Агменя" завітаюць Таццяна Беланогая, трыа "Фіеста", Барыс Ідэльчык, дзіцячая студыя вакалу "Спяваем разам", дзіцячая эстрадная студыя "Наталі" і іншыя.

7 красавіка ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе прэзентацыя 9-га нумару часопіса “Паміж”, які выдаюць навучэнцы Беларускага Калегіюма. Падчас прэзентацыі са сваімі творамі і перакладамі выступяць Андрэй Пакроўскі, Кірыл Дубоўскі, Анка Упала, Наталля Давыдоўская, Павел Анціпаў, Максім Казакоў, Міхаіл Бараноўскі, Наста Манцэвіч, Сяргей Сакума, Ірына Барысевіч і іншыя.

У межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" 6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Баранавічы, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы

Віленскі Інстытут беларусістыкі і беластоцкае Беларускае гістарычнае таварыства, аб’яднаўшы свае высілкі, выпусьцілі ў сьвет Збор твораў Адама Бабарэкі ў 2 тамах. Фактычна гэта першае сыстэматызаванае выданьне творчай спадчыны выдатнага пісьменьніка, арганізатара ды ідэоляга літаб’яднаньня «Ўзвышша», які загінуў у сталінскай высылцы ў 1938 годзе.

6 красавіка ў кнігарні "логвінаЎ" сустрэча з польскім моладзевым пісьменнікам Ігнацыем Карповічам. Прэзентацыя яго раману Balladyny i romance пра Ісуса Хрыста, які хіпуе на небе разам з багіняй Нікай.

1-2 сакавіка ў горадзе Вісбі на шведскім востраве Готланд прайшла штогадовая Генеральная Асамблея Савету балцкіх пісьменнікаў, актыўны ўдзел у якой узяў і наш Саюз.

Стогадовы зорны шлях слыннага дзеяча беларускай эміграцыі, сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта цяпер адлюстраваны пад адной вокладкай.