Навіны

19.09.2011
3066
Пяцікніжжа Свабоды: Андрэй Расінскі – пра недапісаныя кнігі

Сярод беларускіх кнігаў адмысловае месца займаюць кнігі недапісаныя. У сталых літаратурах такіх кнігаў шмат. Кнігі не завяршаюцца па розных прычынах. Аўтар старэе й памірае, губляе цікавасьць да твору альбо не задаволены вынікамі дый ня ведае, якім чынам паставіць кропку. У выпадку зь беларускай літаратурай творчыя чыньнікі адыходзяць на другі плян. Беларускія кнігі абрываюцца, таму што беларускай мове пісаўся іншы фінал.

16.09.2011
3499
Выйшла аўдыёкніга Вольгі Іпатавай

На прадпрыемстве “Звукатэкс” Беларускага таварыства інвалідаў па зроку ў у перакладзе на рускую мову выйшла аўдыёкніга Вольгі Іпатавай “Золотая жрица Ашвинов”.

16.09.2011
1999
Кніга брытанскага прафесара пра сучасную айчынную літаратуру выйшла па-беларуску

Кнігу Арнольда Макміліна, прафесара Школы славістыкі і ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта, спецыяліста па беларускай культуры ў Вялікабрытаніі, “Пісьменства ў халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён” пераклалі на беларускую мову. Выданне 910-старонкавага тома ажыццявіла беластоцкае выдавецтва Orthdruk (Польшча).

16.09.2011
3089
Лявон Вольскі падпіша сваю новую кнігу ў кнігарні “логвінаЎ”

21 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) Лявон Вольскі падпіша ўсім ахвочым сваю новую кнігу прозы “Міларусь”.

16.09.2011
4211
Прэзентацыя “Стэпавага ваўка” Германа Гесэ па-беларуску

У межах “Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” 19 верасня адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі кнігі Германа Гесэ “Стэпавы воўк” ў перакладзе Васіля Сёмухі.

15.09.2011
4686
Выйшаў зборнік твораў Юркі Віцьбіча

У серыі “Бібіліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга даваеннай прозы беларускага пісьменніка і публіцыста, дзеяча эміграцыі ў Амерыцы Юркі Віцьбіча пад назвай “Лшоно Габоо Бійрушалайм".

15.09.2011
3515
У галерэі "Ў" адсвяткавалі юбілей Генадзя Бураўкіна

Святочная вечарына, прысвечаная 75-годдзю Генадзя Бураўкіна, адбылася 14 верасня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Арганаізавала імпрэзу Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

15.09.2011
2054
Сёння ў Беларусі – Дзень бібліятэк

У Беларусі 15 верасня адзначаюць Дзень бібліятэк. Свята было заснаванае ў 2001 годзе. Яго ініцыятарам выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

15.09.2011
4071
У Лявона Вольскага выйшла першая кніга

У серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” выйшла першая кніга вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага “Міларусь”.

14.09.2011
2179
Беларусы едуць на львоўскі форум выдаўцоў

Зборная Рэспублікі Беларусь па літаратуры сыграе сэрыю таварыскіх матчаў на 18 Форуме выдаўцоў у Львове.

14.09.2011
2684
У Швецыі выйшла “Плошча” Барыса Пятровіча

У шведскім выдавецтве Rámus выйшла аповесць беларускага празаіка Барыса Пятровіча “Плошча. Гісторыя аднаго каханьня”.  Пераклад на шведскую мову ажыццявіў Дзмітры Плакс.

14.09.2011
4609
Гурт "Ляпіс Трубяцкой" запісаў песню на словы Купалы

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прадставіў у Расеі прэм’еру песьні на верш Янкі Купалы «Хто ты такі?» Канцэрт пры поўным аншлягу прайшоў у санкт-пецярбурскім клюбе «Космонавт».

13.09.2011
3861
Ганна Янкута – пра беларускага Чэслава Мілаша

Перш чым пачаць расказваць пра кожную кнігу беларускага збору твораў Чэслава Мілаша, чый 100-гадовы юбілей адзначаюць сёлета чытачы з усяго сьвету, нельга не захапіцца афармленьнем гэтых тамоў. Няма сумневаў, што гэта чатыры самыя якасныя выданьні мастацкай літаратуры па-беларуску, выданьні, якія неверагодна прыемна трымаць у руках.

12.09.2011
3337
Новы набор у Беларускі Калегіюм

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
– журналістыка
- найноўшая гісторыя
– філасофія/літаратура,
а таксама - адмысловы набор на спецкурс па фатаграфіі

12.09.2011
4153
У верасні будзьма з «Вераснем»!

12 верасня на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца прэзентацыя 4 нумара часопіса «Верасень».

09.09.2011
2207
Творчая сустрэча з Генадзем Бураўкіным

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” 14 верасня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысвечаную яго 75-гадоваму юбілею.

09.09.2011
3527
У кнігарні “логвінаЎ абмяркуюць, што чытаць і перакладаць

12 верасня (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” пройдзе падвядзенне вынікаў конкурсу на найлепшы пераклад навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Конкурс быў арганізаваны Інстытутам імя Гётэ ў Мінску і часопісам “ПрайдзіСвет”.

09.09.2011
4069
Прыходзь атрымаць аўтограф Эдгара По!

Толькі 14 верасня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” класік амерыканскай літаратуры Эдгар По будзе раздаваць аўтографы на новавыдадзеным зборніку яго твораў “Маска Чырвонае Смерці”, які склалі навелы, вершы і эсэ па-беларуску.

08.09.2011
2074
Сёлетні фестываль "Вялікае Княства Паэзіі" прысвечаны Чэславу Мілашу

8—9 верасня ў Мінску пройдзе міжнародны літаратурны фестываль “Вялікае Княства Паэзіі”, прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.

07.09.2011
2548
Выступ і ўганараванне фіналістаў конкурса імя Чэслава Мілаша

11 верасня а 18:00 у рамках фестываля Чэслава Мілаша адбудзецца ўзнагароджанне фіналістаў конкурса маладых літаратараў дыпломамі І ступені і гала-канцэрт пераможцаў.

Вынік пошуку: 5101-5120 з 5565 Першая | | 254255256257258 | | Апошняя