Абвешчана прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча-2013
Дата публікацыі: 07.01.2013
3651


у трэці раз абвяшчаюць прэмію “Дэбют”
імя Максіма Багдановіча.
Прэмія будзе ўручаная за найлепшую дэбютную кнігу аўтара ў веку да 35 гадоў, выдадзеную ў 2012 годзе, у трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Мастацкі пераклад”.
Запрашаем выдаўцоў, творчыя суполкі і іншыя калектывы намінаваць маладых аўтараў на прэмію. Для намінацыі неабходна даслаць заяўку па адрасе:
220050, г. Мінск, а/с 218
(або pen@vessobel.by)
да 31 студзеня 2013 года.
Даведкі па тэлефоне (017) 2881461
у буднія дні з 9:00 да 16:00.
Прэмія «Дэбют» заснаваная ў 2010 годзе і па традыцыі, што склалася, уручаецца штогод у сакавіку у межах святкавання Дня Паэзіі (21 сакавіка).
Прэмія ўшаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч.
Пераможцы папярэдніх гадоў:
2010:
Паэзія - Віталь Рыжкоў за кнігу “Дзьверы замкнёныя на ключы”
Проза – Наталка Харытанюк за кнігу “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката”
Пераклад – Вольга Цвірка за кнігу М. Ніемі “Папулярная музыка з Вітулы” і Наста Лабада за кнігу Т. Янсан “Маленькія тролі і вялікая паводка”.
2011:
Паэзія – Антон Францішак Брыль за кнігу “Не ўпаў жолуд”
Проза – Віктар Марціновіч за кнігу “Сцюдзёны вырай”
Пераклад – калектыў часопіса “ПрайдзіСвет” за кнігу Э. А. По “Маска чырвонае смерці”.