Абвешчаны кароткі спіс прэміі "Большая книга"


Кароткі спіс літаратурнай прэміі "Большая книга" апублікаваны 28 траўня ў Маскве, паведамляе агенцтва Regnum. У шорт-ліст увайшлі 10 кніг, у тым ліку біяграфія Аляксандра Салжэніцына, напісаная Людмілай Сараскінай, раманы лаўрэатаў "Рускага Букера" і "Нацыянальнага бэстсэлера" - Аляксандра Ілічэўскага і Іллі Баяшова.
Сярод намінантаў 2008 года названыя:
Павел Басінскі: "Рускі раман, або Жыццё і прыгоды Джона Палавінкіна"


Ілля Баяшоў: "Танкіст, або "Белы тыгр"


Аляксандр Ілічэўскі: "Спеў вапняка"


Руслан Кірэеў: "Пяцьдзесят гадоў у раі"


Уладзімір Косцін: "Гадавыя кольцы"


Уладзімір Маканін: "Спалох"


Рустам Рахматулін: "Дзве Масквы, або Метафізіка сталіцы"


Людміла Сараскіна: "Аляксандр Салжэніцын"


Маргарыта Хемлін: "Жывая чарга"


Уладзімір Шароў: "Будзьце як дзеці"
Першая прэмія "Большой книги" складае тры мільёны рублёў, другая - паўтара, трэцяя - мільён. Імёны лаўрэатаў будуць абвешчаныя ў лістападзе.
Паводле Lenta.ru