Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройца
Дата публікацыі: 20.09.2017
5026
Сёлета ў шорт-ліст увайшлі 7 кніг:
- Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
- Валер Гапееў. Ноч цмока
- Адам Глобус. Зваротная перспектыва
- Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік
- Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
- Людміла Рублеўская. Дагератып
- Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце
У 2017 годзе ў журы Прэміі Гедройца ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года.
Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).
Паводле арганізатараў