Абвешчаны кароткі спіс прэміі часопіса “Дзеяслоў”

Кароткі спіс намінантаў штогадовае прэміі “Залаты Апостраф” за лепшыя публікацыі 2012-га года:

Паэзія:

Анатоль Брусевіч (“Позірк у паўзмрок”. Вершы, №60)

Алесь Разанаў (“Столькі і гэтулькі”. Пункціры, №57)

Антон Рудак (“Музыка ў паветры”. Вершы, №59)

Іна Снарская (“Ад сэрца да сэрца – дарога”. Вершы, №58)

Віка Трэнас (“Голас крыві”. Вершы, №58)

 

Проза:

Сяргей Вераціла (“Чай з мятай, цыгарэта з ментолам”, Апавяданне, №56)

Валеры Гапееў (“Мы нікому пра гэта не раскажам”. Урывак з ненапісанага рамана, №57)

Павел Ляхновіч (“Зялёны дуб”. Аповесць, №58)

Алесь Паплаўскі (“Lapido”. Аповесць, №58)

Алесь Усеня (“Мой лістапад…” Згадкі, №№56-58)

 

Дэбют:

Зміцер Баяровіч (“З Новым ходам!” Зацемкі, №59)

Юля Бо (“Гэта не пра любоў”, Вершы, №56)

Вераніка Кашкан (“Не пакідай мяне, голас!” Вершы, №58)

Яўгенія Руль (“Два парашуцікі”, Апавяданне, №58)

Марына Яўсейчык (“Казкі лесу”, №61)

 

Нагадаем, што лаўрэатам прэміі можна стаць адзін раз, і таму пераможцы мінулых гадоў не ўключаюцца ў лік намінантаў.

З тэкстамі намінантаў можна пазнаёміцца на сайце: www.dziejaslou.by

 

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 22 лютага (пятніца) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы (іх імёны будуць абвешчаны непасрэдна на вечарыне), а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі. Пачатак у 18.30. Уваход вольны

 

Адгадай лаўрэатаў "Залатога апострафа" і атрымай каштоўныя прызы!

Абвяшчаем конкурс на самага прадбачлівага сябра нашай Facebook-старонкі.
Назавіце пераможцаў у кожнай  з трох намінацый "Залатога апострафа": "Паэзіі", "Прозе" і "Дэбюце".
Той, хто першы назаве ўсіх правільна, будзе запрошаны на цырымонію ўзнагароджання і атрымае вельмі прыемныя прызы ад партнёраў прэміі,
бібліятэкі "Камунікат".


Партнёры прэміі

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат”, кампанія “Будзьма беларусамі”, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

 

Прэсавая служба СБП