Абвешчаны конкурс літаратурных твораў да 500-й гадавіны Аршанскай бітвы

У конкурсе можа ўдзельнічаць любы грамадзянін не залежна ад узросту, адукацыі, месца жыхарства і г.д. 

Прыём прац пачынаецца 10 жніўня і заканчваецца 10 верасня 2014 г. Конкурс складаецца з 2-х частак – конкурс эсэ і конкурс вершаў.

На конкурс эсэ прымаюцца працы, тэматыка якіх звязана з Аршанскай бітвай 1514 года. На конкурс вершаў прымаюцца вершаваныя працы, тэматыка якіх звязана з Аршанскай бітвай 1514 года.

Працы высылаюцца на электронны адрас orsha.eu@gmail.com з паметкай – на конкурс. Для ацэнкі конкурсу ствараецца кампетэнтнае журы з ліку мовазнаўцаў і гісторыкаў.

Асобы, якія атрымаюць 1-е, 2-е, 3-е месца ў кожным з конкурсаў, узнагароджваюцца прызамі.

Абвяшчэнне вынікаў конкурса і ўручэнне ўзнагародаў адбываецца ў канцы верасня 2014 г.

Orsha.eu