Абвешчаны літаратурны конкурс «Зразумей Украіну»

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданне, эсэ).

2. Аўтарскае прачытанне сучаснай украінскай літаратуры (рэферат або эсэ, прысвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору).

Умовы конкурсу. Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў — беларуская, руская, украінская.

Тэксты ў электронным выглядзе (фармат Word, 14 кегль, максімальны памер перакладу або твору 20 старонак) трэба даслаць на адрас: zrazumiec.ukrainu@lohvinau.by 

Тэксты прымаюцца да 25 кастрычніка 2016 года.

Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца напрыканцы лістапада.

Першыя месцы ў намінацыях атрымаюць планшэт, другія і трэція - чыталку. Усе ўдзельнікі атрымаюць кніжныя падарункі ад кнігарні «Логвінаў», і будуць запрошаныя на майстар-клас па творчым пісьму.

У журы конкурса ўваходзяць прадстаўнікі Літаратурнага дома, Беларускага ПЭН-Цэнтра і ГА «Cаюз беларускіх пісьменнікаў».