Абвешчаны поўны спіс прэміі “Дэбют”

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію:

Проза

Анатоль Івашчанка "Анаталогія" — Мінск: “Кнігазбор”;

Кацярына Мядзведзева “Разламашкі майстра Люфта” — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;

Кірыл Стаселька "Дзіцячы маніфест". — Мінск: “Галіяфы”;

Надзея Ясмінска "Сем ружаў" — Мінск: “Галіяфы”. 

Марына Яўсейчык. Прысуд балотных ялін.


Паэзія

Кацярына Ваданосава. Міфатворчасць. — Мінск: ІП Янушкевіч А.М., электроннае выданне (электронная бібліятэчка часопіса “Верасень”, вып. 2);

Ігар Канановіч. Астэроід. — Мінск: “Кнігазбор” (“Кнігарня пісьменніка”);

Таццяна Мацюхіна. Адчуць гармонію душы. — Мінск: “Чатыры чвэрці”;

Кацярына Массэ. Аўтакамунікацы… Я. — Мінск: ІП Янушкевіч А.М., электроннае выданне (электронная бібліятэчка часопіса “Верасень”, вып. 2);

Мікіта Найдзёнаў "Развітанцы" — Мінск: “Кнігазбор”;

Аліна Паўлоўская. За небакраем. — Мінск: “Харвест” (“Маладая паэзія Беларусі”);

Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: “Кнігазбор”;

Ангела Эспіноза Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: “Логвінаў”;

Вадзім Урублеўскі. Бязмежнае. — Мінск: Выдавец А.М. Вараксін;

Івона Шовк. З Эдэму на Зямлю. — Мінск, электроннае выданне;

Аксана Ярашонак-Камінская. Звычайнае шчасце. — Мінск, “Харвест”.

Пераклад
Вольга Гуд: Томаш Самойлік "Бортнік Ігнат і скарб пушчы" (пераклад з польскай). — Мінск, “Галіяфы”;

Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: “Логвінаў”;

Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”;

Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Уладзь Лянкевіч, Віктар Марціновіч, Юлія Мацук, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк. 

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Аўтары, чые кнігі зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, атрымаюць узнагароды, эквівалентныя 500$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай і інш.

www.pen-centre.by