Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна (дэдлайн 1 жніўня!)

Рыгор Іванавіч Барадулін

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты і перакладчыкі паэзіі на беларускую мову ва ўзросце да 30 гадоў.

Журы конкурсу:

Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімер Някляеў.

Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх намінацыях: 1) Паэзія і 2) Паэтычны пераклад на беларускую мову

Свае вершы і пераклады на конкурс, калі ласка, дасылайце адным файлам у фармаце .doc да 1 жніўня 2015 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. Файл назавіце сваім прозвішчам лацінскімі літарамі. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу сачыце на сайце lit-bel.org.

Глядзіце таксама: Лаўрэатаў конкурсу імя Рыгора Барадуліна ўганаравалі ў Мінску (ФОТА, ВІДЭА)

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"