Абвешчаны шорт-ліст прэміі імя Карласа Шэрмана. Уручэнне — 25 кастрычніка

Першы шорт-ліст прэміі імя Карласа Шэрмана выглядае наступным чынам:

1. Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” (Логвінаў)

2. Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (Галіяфы)

3. Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас)

4. Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА «Гайсак»)

5. Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (Логвінаў)

6. Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (Логвінаў)

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана – 25 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай, 3-601, ст.метро Пл.Якуба Коласа).

Пераможца атрымае чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Паводле прэс-рэлізу