Абвешчаны склад журы прэміі Ежы Гедройца

Сёлета ў журы Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшлі:

Ігар Бабкоў — беларускі празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014;
Анджэй Бжэзецкі — польскі журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Nowa Europa Wschodnia”;
Сяргей Дубавец — беларускі пісьменнік, журналіст;
Малгажата Ноцунь — польская журналістка, аўтарка кніг пра Беларусь, намесніца рэдактара часопіса “Nowa Europa Wschodnia”;
Людміла Рублеўская — беларуская пісьменніца, літаратурны крытык;
Ганна Янкута — беларуская перакладчыца, літаратурны крытык.

Поўны спіс твораў будзе абвешчаны ў канцы сакавіка. Уручэнне прэміі адбудзецца ў верасні.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько “Час збіраць косці” (2015).

http://pen-centre.by/