Абвясцілі конкурс маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша

Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу).

Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя колькідзённыя майстар-класы, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.

Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады.

Творы мусяць быць дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпелі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазней за 20 чэрвеня 2011 году.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага польскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

Творы можна дасылаць на e-mail: penkonkurs@gmail.com.

Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”.

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.

prajdzisvet.org